Навінка ад «Камунаркі» ў фармаце Kinder Chocolate выклікала ў беларусаў неадназначную рэакцыю і шмат жартаў у TikTok.
«Любімая Алёнка Baby» ад "Камунаркі"
Калісьці, у 1968 годзе, у Германіі з’явіўся першы Kinder Chocolate — шакалад, які пазіцыянаваўся як «дзіцячы» і хутка стаў сусветна вядомым брэндам. Пазней з’явіліся Kinder Surprise, Kinder Bueno і цэлая лінейка прадуктаў, добра знаёмых і беларускім спажыўцам.
Чытайце таксама: «Он такой же верующий, как и его начальник». Председатель Брестского облисполкома забыл, в какую сторону креститься
Праз дзесяцігоддзі да гэтага фармату вырашыла далучыцца і сталічная кандытарская фабрыка «Камунарка», якая запусціла ў продаж навінку — «Любімая Алёнка Baby». Гэта батончыкі малочнага шакаладу з малочнай начынкай, падзеленыя на зручныя долькі — менавіта такая форма зрабіла вядомым класічны Kinder Chocolate.
Як адзначае telegraf.news, фабрыка ўжо выкарыстоўвала падобны фармат раней: батончыкі з малочнай начынкай выходзілі пад брэндам «Дзіцячыя гісторыі». Аднак цяпер навінку падаюць як айчынную альтэрнатыву вядомаму імпартнаму шакаладу.
Відэа з новай прадукцыяй з’явілася ў TikTok-акаўнце «Первые новости», які належыць дзяржтэлебачанню. У роліку Аляксандр Лукашэнка, наведваючы «Камунарку», хваліць фабрыку за «адказ кіндэрам» і адзначае: «Малайцы, правільна». Для саміх беларусаў такі «адказ» стаў чарговай нагодай для жартаў. У самім відэа таксама можна пачуць закадравы смех.
@first_news_ #новости #беларусь #аленка #лукашенко #рекомендации ♬ оригинальный звук — Первые новости
Беларусы неадназначна ўспрынялі такі «адказ». У каментарах пад ролікам карыстальнікі іранізавалі над самой ідэяй шакаладу і падачай навінкі.
Вось, што яны пішуць:
Большасць каментатараў адзначалі, што сама ідэя «адказу» выглядае гучнейшай за сам прадукт.
Дзеля справядлівасці, варта адзначыць і тых карыстальнікаў, якія не сумняюцца ў якасці самога шакаладу і лічаць, што «Камунарка» — лепшае, што ёсць на айчынным рынку:
Па коштах айчынная навінка сапраўды выглядае больш даступнай: арыгінальны Kinder Chocolate у беларускіх крамах цяпер прадаецца па цане больш за 12 рублёў за плітку 100 грамаў, а «Любімая Алёнка Baby» можна набыць прыкладна ў тры разы танней — за 3,97 рубля за той жа аб’ём.
Ці стане гэта вырашальным аргументам для пакупнікоў — пакажа час. А пакуль што беларусы паспелі ацаніць навінку ў каментарах.
Чытайце таксама: Кофейный бизнес «на двоих»: как предпринимательница из Брестчины недоплатила государству 400 тысяч рублей
В Брестской крепости выявили проблему нелегальных экскурсоводов. Туристов вводят в заблуждение, историю искажают, а теневой…
В районах Гомельской области «незанятых в экономике» направили на уборку снега у остановок и соцобъектов.…
Согласно решению суда, мужчина с 2021 года был обязан выплачивать алименты на двоих детей в…
Асуджаная ілюстратарка з Брэста Наталля Левая, якая адбывае пакаранне ў Гомелі, чакае дзіця. Нараджэнне дзіцяці…
Лена Платонава раней вінаваціла ўрачоў Слуцкай ЦРБ у халатнасці. Цяпер яна размясціла новую скаргу на…
Жанчына выклала відэа, у якім паказала, чым адрозніваюцца кошты на тыя ж пазіцыі ў двух…