Categories: Общество

«Беспрацоўных тэрарызуюць!» Беларуска распавяла пра новыя пагрозы ўладаў

Беларуска распавяла, як яе выклікалі на «прафілактычныя размовы» праз яе беспрацоўе. Прыйшлі нават да маці дзяўчыны.

Share

Беларуска Мілана падзялілася праблемай у сацсетцы Threads. Там яна расказала пра тое, што яе, як беспрацоўную, пачалі «тэрарызаваць» паведамленнямі, дзе патрабавалі прыйсці па пэўным адрасе. У выпадку нез’яўлення — пагроза штрафам ці арыштам. Пагрозы дайшлі нават да яе маці.

«У Беларусі тэрарызуюць беспрацоўных. Сітуацыя: тры гады не працую. Спачатку даслалі паперкі з патрабаваннем кудысьці паявіцца (на адрас прапіскі, хаця я там не жыву), са зноскай: маўляў, калі не прыйдзеце — будзе штраф ці арышт. Я нікуды не пайшла, бо паперкі мне асабіста ніхто не даваў, а па прапісцы не жыву, асабіста іх не бачыла. Пасля гэтага сталі прыходзіць па некалькі разоў на тыдзень па адрасу прапіскі, даўбіцца ў дзверы маці. Хіба гэта окэй?» — распавядае беларуска.

Беларуска таксама задалася пытаннем: «З якой халеры я павінная працаваць, а яны маюць права тэрарызаваць маю маці? Здаецца, працаваць — гэта права, а не абавязак».

Чытайце таксама: Міліцыя ўзялася за «дармаедаў» за мяжой. Падключылі нават ДАІ

Што ёй адказалі?

У каментарах з’явіліся спрэчкі. Адзін з карыстальнікаў адзначыў, што беларускія органы прыходзілі не да яе маці, а да яе самой: «Але яны ж не вашу маці шукалі, а прыйшлі па месцы вашай рэгістрацыі, дзе пражывае маці. Абнавіце дадзеныя рэгістрацыі або паведаміце фактычнае месца жыхарства. Добра гэта ці не — яны прыйшлі па вашай рэгістрацыі, да вас, а не да вашай маці».

На гэта дзяўчына адказала, што яе маці паведамляла, што дачка там не жыве, але яны ўсё роўна працягвалі прыходзіць: «Так, адзін раз прыйшлі і атрымалі адказ ад маці, што я тут не пражываю, дзе — яна не ведае. Чаму працягваюць хадзіць і траўмаваць пажылую жанчыну?».

Не зважаючы на спрэчкі, многія людзі падтрымалі аўтарку трэда. А нехта падзяліўся падобнай гісторыяй пра так званае «дармаедства»:

  • «Тэрарызуюць. 25 гадоў стажу, вышэйшая катэгорыя. Тройчы лаўрэат конкурсу «Настаўнік года». Але COVID даў ускладненне, захварэла на астму. Задыхаюся, не магу праводзіць урокі (настаўніца англійскай мовы, дзе без размовы ніяк). Выклікалі на камісію, абыходзіліся са мной быццам з алкаголікам або апошнім бомжам. Апынулася ў бальніцы з ускладненнем астмы».

Ці законна пагражаць «дармаедам»?

Некаторыя людзі засумняваліся, што за няяўку на «прафілактычную размову» могуць пакараць арыштам або штрафам. Аднак Мілана прадставіла дакумент, які пацвярджае, што такія меры магчымыя.

Фрагмент дакумента, якім падзялілася дзяўчына. Крыніца: www.threads.com/@milanna.1

Раней DW паведамлялі аб тым, што ў такіх дакументах пазначаюць, што грамадзянін «мае патрэбу ў «прафілактычнай размове» у сувязі з яго беспрацоўным статусам», і папярэджваюць, што няяўка на размову будзе расцэньвацца як непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы. Гэта адміністратыўнае парушэнне (арт. 24.3 КоАП), за якое можна атрымаць штраф ад 2 да 100 базавых велічынь (84 — 4200 рублёў), грамадскія працы, альбо арышт на суткі.

Аднак, паводле ч. 4 арт. 41 Канстытуцыі РБ, прымусовая праца забараняецца, за выключэннем выпадкаў, калі яна прызначаная па рашэнні суда або прадугледжаная законамі аб надзвычайным ці ваенным становішчы.

Хоць улады падаюць «прафілактычныя размовы» як законныя меры, яны фактычна супярэчаць Канстытуцыі. Узнікае юрыдычны парадокс: людзей караюць за адмову ад патрабаванняў прымусовага характару, якія Канстытуцыя наўпрост забараняе.

Чытайце таксама: Палітзняволены журналіст – намінант прэміі Сахарава. Што з ім цяпер?

Recent Posts

В Бресте досрочно открыли спуск с моста на Варшавку и Махновича. Но до финала еще далеко

Движение по обновленному спуску с путепровода в Бресте открыли 15 апреля. Власти отчитались о «работе…

15.04.2026

Прокуратура утверждает, что сама нашла пилота, который посадил самолет на лед озера под Пинском еще два месяца назад

Видео с приземлением самолета на лед озера Погост опубликовали 7 февраля. Брестская транспортная прокуратура отчиталась…

15.04.2026

Брестчане бьют тревогу из-за вырубки деревьев в Брестской крепости. Кажется, из-за нее погиб совенок

Предположительно, во время работ в Брестской крепости под спиленными деревьями нашли совят серой неясыти. Один…

15.04.2026

На БТ заявілі, што ў Латвіі атрымліваюць «620 еўра» — беларусы і латышы не пагадзіліся

ДзяржТБ распавяло пра нізкія заробкі ў Латвіі, але многія людзі ў каментарах аспрэчылі гэтыя заявы.

15.04.2026

«Ничего за это не будет». Прокурор Ивацевичского района разрешил участникам диалоговой площадки «обсирать змагаров»

Прокурор Александр Хомич во Дворце Пусловских рассказал «компетентно и простым языком обо всех возможных проявлениях…

14.04.2026

Сіла TikTok: у Бабруйску ліквідавалі падтапленне каля пад’езда пасля відэа жыхароў

На вуліцы Ульянаўскай у Бабруйску жыльцы заўважылі падтапленне, што ішло з трубы. ЖЭУ адрэагавала на…

14.04.2026