Categories: Общество

«Чэргі зніклі, але якім коштам?» Як беларусы рэагуюць на закрыццё польска-беларускай мяжы

BGmedia паглядзела, што пішуць беларусы ў чатах, і якія ў іх настроі пасля закрыцця адзінага польска-беларускага памежнага пункта.

Share

Telegram-канал «Наша граница» паведаміў, што польскія памежнікі нібыта папярэдзілі трох беларусаў: не вяртацца да мяжы да Новага года. Але ў чатах пра беларуска-польскую мяжу ніхто не пацвярджаў падобныя словы. Большасць людзей проста не ведае, калі мяжа зноў адкрыецца. BGmedia паглядзела, што агулам пішуць беларусы ў Telegram-чатах, і якія ў іх настроі пасля закрыцця адзінага польска-беларускага памежнага пункта.

Многія беларусы, што ездзілі ў Польшчу, апынуліся ў складанай сітуацыі. Некаторыя дзеляцца сваімі праблемамі ў тэматычных Telegram-чатах.

Нехта спытаў у чаце, ці варта ехаць да памежнага пункта Тэрэспаль на свой страх і рызыку (бо ён баіцца праверак на наяўнасць еўра ў аўтобусах на выезд з Літвы ці Латвіі), ці лепш пачакаць да больш спрыяльных часоў. Яму адказалі, што пункт пропуску пакуль адкрыты не будзе.

Чытайце таксама: Мяжа зачынена: беларусы ў паніцы, польскія прадпрымальнікі ў разгубленасці

Зараз беларусы жартуюць, што калісьці марылі пра сканчэнне чэргаў аўтобусаў на ПП «Тэрэспаль», а цяпер яно здзейснілася — але якім коштам?

Мэм «Чэргі зніклі, але якім коштам?» Крыніца: https://t.me/granica_bypl

Ёсць і іншыя жарты на гэтую тэму:

«Трэба стварыць новы чат: Паром Тэрэспаль — Брэст».

Хтосьці адзначыў і вынаходлівасць берасцейцаў, якія занялі чэргі сённяшняй раніцай, «бо калі-небудзь памежны пераход адкрыюць».

Знайшліся і людзі, якія не былі ў курсе навінаў закрыцця пераходу:

 — Хто падкажа, якая зараз працэдура пераезду мяжы Беларусь-Польшча? Жывая чарга, запіс? Я адна ў машыне і ехала з боку Польшчы, стаяла 40 гадзін. Вельмі цяжка…

 — Вось так выглядае аптымізм.

У якасці альтэрнатывы ўезду ці выезду праз літоўскі памежны пункт з Беларуссю людзям прапанавалі іншы маршрут — выезд праз расейскі Калінінград на аўтобусе Калінінград–Чарнышэўскае да Літвы і назад. Такім маршрутам карысталіся беларусы і раней, каб не стаяць доўга ў чэргах на ПП «Тэрэспаль». Аднак цяпер нагрузка на гэты памежны пункт можа істотна павялічыцца праз прыток беларусаў.

Не так даўно МЗС Расеі папрасіла Польшчу адчыніць памежны пункт з Беларуссю, бо закрыццё мяжы шкодзіць бізнесу абедзвюх краін. Аднак у МЗС Расеі нічога не сказалі пра магчымае павялічэнне чэргаў праз грамадзян Беларусі.

Чытайце таксама: Літва дазваляе ўезд беларускім легкавым аўтамабілям пры пэўных умовах

Recent Posts

Адходы на полі і спроба іх спаліць: каля Грэска выявілі незаконную звалку прадпрыемства

Каля аграгарадка Грэск выявілі незаконнае складзіраванне вытворчых адходаў на сельскагаспадарчым полі. Падчас праверкі таксама спынілі…

02.07.2026

Тушы проста ў полі? Жыхары Гарадоцкага раёна паведамляюць пра магчымыя парушэнні пры ўтылізацыі загінулай жывёлы

Паводле мясцовых жыхароў, загінулую жывёлу вывозяць і пакідаюць ў палях. Гаворка можа ісці пра сур'ёзнае…

01.07.2026

Высечка ў спёку: у цэнтры Гомеля працягваюць прыбіраць дрэвы, калі краіна б’е тэмпературныя рэкорды

Пакуль Беларусь перажывае рэкордную спёку, у цэнтры Гомеля працягваюць высечку дрэў. Жыхары лічаць, што горад…

01.07.2026

«Как на кладбище»: новый арт-объект у «Бобруйск-Арены» вызвал недоумение у местных жителей

У «Бобруйск-Арены» установили гигантский букет из искусственных цветов для селфи. Вместо всеобщего восторга — споры…

01.07.2026

«Мы уже почти поллета без воды»: власти Барановичей заявили, что горячую воду не отключали — жители массово возразили

Местная районка сообщила, что запланированное отключение горячей воды в Барановичах отменили — для многих районов…

01.07.2026

«Дасягненне» па-клічаўску? Улады пахваліліся тым, што колькасць адміністрацыйных працэдур вырасла больш чым удвая

У Клічаўскім райвыканкаме заявілі, што за апошнія восем год колькасць адміністрацыйных працэдур вырасла. Чыноўнікі назвалі…

01.07.2026