CreateCulture Space ў Вільні апынулася пад пагрозай. «Нам патрэбная перадышка на два месяцы»

Сузаснавальніца культурнай прасторы Надзея Ількевіч расказала, чаму на двухгоддзе CreateCulture Space запланаваная развітальная вечарына.

Share

CreateCulture Space патрэбныя два месяцы, каб перабудаваць дзейнасць прасторы. Але перабудова не праводзіцца ва ўмовах пажару: калектыву патрэбная падтрымка цягам бліжэйшых двух месяцаў. Цана выжывання прасторы – каля 7 тысячаў еўра на арэнду на два месяцы.

«Мы апынуліся ў такой сітуацыі, калі ўсе лічаць, што ў нас усё добра, — кажа сузаснавальніца прасторы Наталля Ількевіч. – Мы ніколі не жаліліся, не станавіліся ў позу ахвяры. Мы вырашылі трымацца да апошняга».

Па яе словах, CreateCulture Space прымае заяўкі нават на лістапад «з верай, што ўдасца выбрацца з гэтай багны». «Патрэба ў культурніцкай пляцоўцы ў Вільні вялікая», — адзначае Надзея Ількевіч.

Але сітуацыя не настолькі ружовая, калі гаворка зайшла пра развітальную вечарыну.

«Нашыя кліенты не маюць грошай»

— Скарачаецца фінансаванне на розныя беларускія праекты, асабліва на культуру. Нягледзячы на тое, што ў нас вельмі жывая прастора, дзе адбываецца шмат івэнтаў, усё нашае фінансаванне складалася з маленькіх праектаў – сталага фінансавання мы не мелі. Мы выконваем функцыю развіцця і пашырэння культурнай прасторы, таму даём памяшканні для пачаткоўцаў, хто хоча зрабіць выставу або правесці імпрэзу, пачытаць вершы ці паглядзець кіно – звычайна ў такіх людзей няма грошай, каб арэндаваць прастору. Але культуры трэба недзе жыць, таму мы дапамагалі або на бясплатнай аснове, або бралі працэнт з данатаў. Вось толькі культура данатаў таксама не вельмі распаўсюджаная ў нас. Калі з івэнта зарабілі ўсяго 20 еўра, то 6 еўра ідзе нам.

Чытайце далей: Добры знак для класнай беларускай кнігі. Як беларуская кнігарня «Кнігаўка» знайшла шлях да еўрапейскага чытача

Каворкінг у нас таксама бясплатны; спачатку мы думалі зрабіць яго платным, але да нас прыходзяць і студэнты, і праваабаронцы, і людзі з некамерцыйнага сектара НДА: у іх няма магчымасці аплочваць каворкінг.

Фота: з архіва CreateCulture Space

Таму мы больш спадзяваліся на донарскую падтрымку, і рабілі шмат—шмат—шмат праектаў – каб і заробкі выплочваць, і закрываць хоць бы частку арэнднай платы. Зараз мы падалі максімальную колькасць заявак, але для кагосьці мы не падыходзім, бо не займаемся палітыкай (да нас прыязджаюць і людзі з Беларусі), для кагосьці не падыходзім, бо займаемся «вельмі многа культурай».

Два месяцы на перабудову

— Першае, што мы зрабілі перад адкрыццём прасторы, — запрасілі мастака Базіната, каб ён распісаў нашую прастору. Гэты мастак рабіў муралы на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску. Таксама запрасілі мастака Доктара Ой, каб ён зрабіў гэта. Для нас вельмі важна – прысутнасць твораў менавіта беларускіх мастакоў.

Прыярытэт мы аддаём культурніцкім праектам. Напрыклад, у панядзелак у нас прайшла лекцыя Сафіі Садоўскай, зараз у нас праходзіць фотасемінар Сяргея Міхаленкі. У нядзелю ў нас пройдзе нават дэгустацыя піва хатніх беларускіх бровараў. То-бок, прастора культурніцкая ва ўсіх сэнсах: гэта і пра мастацтва, і пра культуру камунікацый, і пра культуру піва, фота…

— Дагэтуль мы не спрабавалі перавесці нашу дзейнасць на камерцыйныя рэйкі.

Але цяпер, апынуўшыся ў нявыкрутцы, мы хацелі б зрабіць дыверсіфікацыю, хочам перабудаваць сістэму працы. Перафарматавацца нам прыйдзецца стопрацэнтна, але на гэта трэба час: хаця б два месяцы. Калі табе даводзіцца ўвесь час тушыць пажары, тады не да стратэгічнага мыслення.

Фота: з архіва CreateCulture Space

У нас невялічкая каманда (у CreateCulture Space працуюць толькі 8 чалавек), якая займаецца ўсім. За два гады праведзена каля 600 мерапрыемстваў. Мы імкнемся развіваць відэа прадакшн. Але васьмі чалавек яўна недастаткова, каб і якасна працаваць з івэнтамі, каб пісаць заяўкі, пісаць справаздачы, адначасова рабіць праекты, весці сацсеткі, падтрымліваць камунікацыю. У нас проста не хапіла часу і цягам месяца распрацаваць новы бізнэс-план, новыя падыходы, паспрабаваць знайсці спонсараў.

Чытайце далей: «На жаль, гэта паспяховы праект». Фонд «Камунікат» адкрыў інтэрнэт-кнігарню — размаўляем з засноўнікам

У нас праводзяць свае мерапрыемствы IT-кампаніі: яны, мабыць, не могуць дапамагчы грашыма напрамую, але яны арандуюць у нас прастору.

Разам з камуналкай арэнда каштуе каля 3700 еўра ў месяц. Верасень мы выцягваем, у кастрычніку ўжо давядзецца круціцца. Мы ўжо аб’явілі збор на каву і літаральна за дзень сабралі каля 700 еўра. Дзякуй усім, хто нас падтрымаў!

Надзея Ількевіч – пра сябе

— У 2014 годзе я арганізавала Цэнтр культурніцкага менеджмэнту і рабіла розныя ўрбаністычныя праекты, рабіла школу супергерояў, два сезоны рабіла рэаліці-шоў «Горад”. Таксама займалася рознымі адукацыйнымі праектамі, дапамагала з рознымі фестывалямі, працавала ў кіно як прадакшн-мэнэджэр.

Я жыла ў Беларусі да 2017 года.

Пасля я выйграла стыпендыю і з’ехала ў ЗША, у штат Агаё. Я трапіла на праграму па медыкамунікацыях і вучылася два гады. У маленькім горадзе Афіны я была адна з Беларусі. Я запрасіла туды Сержука Доўгушава, ён прыехаў і сыграў канцэрт традыцыйнай беларускай музыкі: у яго закахаліся амерыканцы. Потым прыцягнулі да сябе ўкраінцаў і стварылі міжнародны фолк—альянс «Славалача». Запісалі альбом беларускіх, украінскіх і амерыканскіх традыцыйных песень. Запрашалі музыкаў у Беларусь і ва Украіну.

Фота: з архіва CreateCulture Space

Пасля нашых супольных песняў вяртацца ў Беларусь мне было небяспечна, таму з ЗША я пераехала ва Украіну, у Львоў. Там я таксама арганізоваўала розныя музычныя імпрэзы: прывозілі і «Разбітае сэрца пацана», і Сяржука Доўгушава.

Чытайце далей: Аляксандр Фрыдман. Ці выратуе моўнае пытанне постлукашэнкаўскую Беларусь?

Затым адбылося поўнамаштабнае расійскае ўварванне ва Украіну, і лёс закінуў мяне ў Прагу. Там я працавала ў адной кампаніі, але ўсё ж хацелася займацца беларускай культурай больш. Таму пераехала ў Вільню і разам з сяброўкай Таццянай Штэйнбук адкрылі арганізацыю.

Таццяна Штэйнбук (злева) і наталля Ількевіч. Фота: з архіва CreateCulture Space

CreateCulture Space не з’явіўся раптам і адразу. Спачатку мы стварылі арганізацыю, Таня рабіла кватэрнікі, мітапы. Пасля мы арганізавалі вечарыну для беларусаў, на якую прыйшло каля сотні чалавек. Мы задумаліся пра стварэнне культурніцкай прасторы, якая мае нейтральную пазіцыю, куды бяспечна прыязджаць нават з Беларусі, куды прыходзяць беларусы. Тады атрымалася знайсці фінансаванне, і ў лістападзе 2022 года мы стварылі CreateCulture Space – і вось ужо два гады працуем. Спадзяюся, не апошнія…

 

Recent Posts

Парень развел телефонных мошенников и с деньгами обманутой пенсионерки уехал красиво жить в Пинск

Молодой человек получил 5 000 долларов от студента. Дальше он должен был отправить их телефонным мошенникам,…

21.11.2024

Экс-бойца полка Калиновского экстрадировали в Беларусь из Вьетнама. Как это и произошло и что нужно помнить беларусам

Соратники Василия Веремейчика считают, что его экстрадицию организовал КГБ Беларуси, использовав в качестве формальной причины…

21.11.2024

В Бресте в октябре впервые за полгода упала цена квадратного метра. Узнали, на сколько

В октябре рынок недвижимости города претерпел изменения. И не только  в отношении цен. Редакция BGmedia…

21.11.2024

«Пять шариков грязно-серого цвета»: брестчане высказались о новогодних елках в Бресте. Досталось и самой главной

Монтаж вечнозеленых красавиц на площадях и улицах города в самом разгаре. Однако, не все брестчане…

21.11.2024

Суд вынес приговор жителю Дрогичина, который из-за лопнувшего колеса на МАЗе влетел в Renault и убил водителя

Суд решил, что водитель самосвала «проявил невнимательность и неосмотрительность к окружающей дорожной обстановке, не учел…

21.11.2024

Отсутствие общих интересов, игромания и  разные характеры: узнали, по каким причинам беларусы разводятся чаще всего

В Беларуси распадается больше половины браков, и это число растет. Журналисты BGmedia узнали, что конкретно…

21.11.2024