Categories: Общество

Дарога ў Маладзечна пасля скаргі ў TikTok — ямы засыпалі бітай цэглай

Жыхар Маладзечна паказаў у TikTok вуліцу, што ператварылася ў раку. Пасля гэтага дарогу «адрамантавалі» па-беларуску — высыпалі на яе бітую цэглу.

Share

Жыхар Маладзечна паказаў у TikTok вуліцу Другую Прырэчную — суцэльныя ямы, глыбокія калюжыны, стаіць вада. «Як людзям хадзіць? Як дзецям у школу трапіць — лодку купляць?» — пытаўся аўтар відэа. У каментарах жартавалі, што дарога адпавядае сваёй назве: «Прырэчная — дык яна цяпер літаральна пры рацэ». Журналісты BGmedia пра стан беларускіх дарог пішуць рэгулярна.

Праз некалькі дзён пасля з’яўлення роліка дарогу «адрамантавалі». Ну, як адрамантавалі — проста высыпалі машыну бітай цэглы. Мясцовы жыхар, які здымаў відэа, іранічна адзначыў: «Дзякуй і на гэтым. Можа, потым зраўняюць».

@user42718799631

♬ оригинальный звук — ванчестер

Пад відэа людзі каментавалі:

  • «Папрасіце яшчэ на Афіцэрскую прывезці!»
  • «Гэта, напэўна, цэгла з дому на Гарадоцкай — яго разбіралі, сёння бачыў там яшчэ вялікую кучу. На пару вуліц хопіць!»
    «TikTok — сіла, ура, таварышы!»
  • «Дык што, у нас цяпер адказныя за дарогі — гэта тыя, хто відэа ў TikTok выкладвае?»
  • «Поўны трэш». — «А што вы хацелі, гэта ж Беларусь — усё па-калгаснаму робіцца».

Калі TikTok — апошняя інстанцыя

Апошнім часам беларусы ўсё часцей скардзяцца на дарогі менавіта праз TikTok. Людзі кажуць: па-іншаму не дабіцца нічога. Калектыўныя лісты, заяўкі праз «115» — усё дарма: або адпіскі, або поўнае ігнараванне. Таму TikTok для многіх стаў апошняй магчымасцю данесці свой голас.

Жыхар Глыбоцкага раёну, напрыклад, паказаў, як у вёсцы Мярэцкія «адрамантавалі» тратуар. Па яго словах, «якасць кладкі бачная няўзброеным вокам». Барты рознай вышыні: у адным месцы ад бардзюру некалькі сантыметраў, у іншым — сем і больш.
«Такое ўражанне, што ніхто нават не спрабаваў выраўняць узровень. Людзям з дзіцячым вазком цяпер прасцей ісці па дарозе, чым па гэтым хвалістым, перакошаным тратуары», — кажа мужчына.

Беларусы са ўсёй краіны скардзяцца на стан дарог. Ілюстрацыйнае фота

Без дарог дзесяцігоддзямі

Жыхары Вілейкі таксама скардзяцца ў TikTok: іх завулак чакае дарогу ўжо паўстагоддзя. «Пяцьдзесят гадоў жывём у брудзе — і ніякай рэакцыі», — кажуць людзі.

На бездарожжа наракаюць і ў Магілёве — пішуць, што праблема паўсюль, апроч, канечне, «вылізанага цэнтру».
«Горад робяць для паказухі, а мы тут, на ўскрайку, як пасля паводкі жывём», — абураецца адна з жыхарак.

Іронія ў тым, што цяпер беларусы ўсё часцей ідуць не ў ЖЭС і не ў райвыканкам, а ў TikTok — бо толькі там, здаецца, іх хтосьці сапраўды слухае.

Чытаць таксама: Асфальтаванне дарогі ў Лунінцы — «падарунак ад уладаў». Але ў мясцовых ёсць да «падарунка» пытанні

Recent Posts

На аўтобусах Мінска заўважылі адсутнасць безбар’ернага асяроддзя

Беларус паказаў у TikTok, як выглядае аўтобус МАЗ-105. Паводле аўтара відэа, у ім не аказалася…

23.03.2026

Яшчэ адна вёска знікла з мапы Беларусі. Што вядома пра Саладоўню на Кругляншчыне

У Круглянскім раёне афіцыйна ліквідавалі вёску Саладоўня. Апошнія жыхары з’ехалі яшчэ некалькі гадоў таму. Гэта…

23.03.2026

«Праблема ў выхаванні пенсіянераў?» Цяжарная беларуска паскардзілася на канфлікт у цягніку «Мінск — Маладзечна»

Дзяўчына некалькі разоў ветліва прасіла прыбраць ногі, аднак пажылая жанчына адказала: «Я сяджу так, як…

23.03.2026

Па калена ў гразі: у Слаўгарадскім раёне паказалі, як утрымліваюць кароў у гаспадарцы «Наша Радзіма»

Відэа выклікала бурную рэакцыю карыстальнікаў TikTok. У каментарыях — абурэнне, сорам і пытанні да чыноўнікаў.

23.03.2026

Чарвякі на сняданак у Белавежскай пушчы: беларуска паказала непрыемную знаходку ў кавярні

Дзяўчына напісала ў сацсетках, што цяпер у яе будзе агіда да ежы. Яна зайшла паснедаць…

23.03.2026

Камедыі і фільм Азаронка пакінулі, а гуканне вясны — адмянілі. Што адбывалася на сцэне ў Ветцы ў «дзень жалобы»

У Ветцы скасавалі традыцыйнае гукання вясны праз гадавіну Хатыні. Але ў афішы Гомеля на гэты…

23.03.2026