Асабліва сумна выглядае пясочніца. Дошкі валяюцца проста пасярэдзіне. Мяркуючы па відэа, з іх тырчаць цвікі.
Детская площадка в Борисове на улице Каминского. Коллаж BGmedia
Жыхарка Барысава апублікавала відэазварот свайго шасцігадовага сына да Лукашэнкі. Для ўзмацнення эфекту яна надзела на яго кепку з дзяржаўным чырвона-зялёным сцягам. Але праблему жанчына ўзняла тыповую для Беларусі.
Чытайце таксама: Дети записали видеообращение к Лукашенко по поводу токсичного производства под Гомелем. Теперь его закрывают
Хлопчык папрасіў звярнуць увагу на стан дзіцячай пляцоўкі ў двары і паказаў, што там небяспечна гуляць: «А калі тут будзе смецце, ніхто тут не будзе гуляць, вось. Трэба тэрмінова паправіць».
Асабліва сумна выглядае пясочніца. Дошкі валяюцца проста пасярэдзіне. Мяркуючы па відэа, з іх тырчаць цвікі. Жанчына надпісала, што гэтая дзіцячая пляцоўка знаходзіцца ў двары дамоў №1, 3, 5, 5Б і 7 на вуліцы Камінскага.
Пад відэа разгарнулася дыкусія пра тое, хто павінен адказваць за стан двароў. Некаторыя карыстальнікі лічаць, што ініцыятыву павінны праяўляць самі жыхары:
«Замест таго, каб відэа запісваць, можа, хтосьці з бацькоў праявіць ініцыятыву і сам нешта падправіць?.. І дзяцей варта навучыць берагчы тое, што ёсць, а то новыя пляцоўкі ламаюць за тыдзень».
Аднак іншыя з гэтым не згодныя:
В сети каждый ваш клик оставляет след, который могут использовать против вас. Не позволяйте превращать ваши интересы в уголовные дела. Включайте BGlobal VPN — будьте невидимы для посторонних глаз.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
Чытайце таксама: В Бресте дети играют среди стекла? Мать пожаловалась на заброшенную площадку
Асобная тэма — стаўленне да пляцовак саміх жыхароў і дзяцей. Некаторыя ўпэўненыя, што праблема не толькі ў камунальных службах:
Каментатары адзначаюць, што сітуацыя з пляцоўкай на відэа — тыповая для горада:
Жыхары Барысава сумняваюцца, што чыноўнікі адрэагуюць на відэа: «Чакаем апраўданняў ад начальнікаў у духу: „Гэта ўчора толькі зламалі, а заўтра паводле плану рамонт прызначаны!“».
Чытайце таксама: «Случилось чудо»: сломанная детская площадка в одном из дворов Витебска «ожила» после TikTok
На момант падрыхтоўкі гэтага тэксту ўлады Барысава і раённая газета не рэагавалі на зварот шасцігадовага дзіцяці.
18 сакавіка газета «Адзінства» пісала пра сапсаваную дзіцячую пляцоўку на вуліцы Н.-Нёман. На адной з лавак засталася толькі дошка. На другой сагнутая металічная спінка. Арэлі-балансір «балансуюць» зараз толькі з аднаго боку — другая частка папросту адсутнічае.
У УП «Жыллё» журналістам тады заявілі, што арэлі ў найбліжэйшы час дэмантуюць, а лаўкі будуць аднаўляць.
Што тычыцца абнаўлення дзіцячых і спартыўных пляцовак у Барысаве, то маштабы сціплыя. У 2025 годзе за сродкі, выдзеленыя з барысаўскага бюджэту, УП «Жыллё» закупіла 24 дзіцячыя гульнявыя комплексы, 3 горкі, 6 двайных арэляў, 13 балансіраў, 2 ліяны і адзін спартыўны комплекс. Гэта дазволіла абнавіць больш за 20 спартыўных і гульнявых пляцовак у Барысаве і шэрагу сельскіх населеных пунктаў.
Чытайце таксама: «Чарнобыль адпачывае». Жанчына паскардзілася на стан дзіцячай пляцоўкі ў Салігорску
У Бабруйску прытулак для 160 сабак мог страціць тэрыторыю пад вальерамі. За некалькі дзён на…
Жительница Кобрина после прогулки по лесу возле озера Каташи рассказала, что была неприятно удивлена состоянием…
Жыхары вуліцы Якуба Коласа ў Слуцку кажуць, што пасля дажджу выйсці з дому становіцца складана.…
У Слуцку сезон пакосу травы завяршыўся 1 кастрычніка, але на некаторых участках горада яе так…
После прежних обещаний завершить ремонт путепровода на Солнечной до конца года нынешние слова о проектной…
Анкету проводят в рамках проекта «Портрет беларуской женщины». Отказавшихся от участия требуют отдельно перечислять и…