Categories: Общество

«Гэта не тратуар, а траўр!»: як у Глыбоцкім раёне праходзіць Год добраўпарадкавання

У вёсцы Мярэцкія Глыбоцкага раёна вырашылі адрамантаваць тратуар. Але вынік не задаволіў мясцовых жыхароў.

Share

У TikTok з’явілася відэа, у якім жыхар вёскі Мярэцкія Глыбоцкага раёна Уладзіслаў паказаў, як на самой справе правялі аднаўленне асфальтаванай дарогі.

Чытайце таксама: Спілоўваць дрэвы — новы трэнд у краіне? Што пра яго думаюць самі беларусы

«Здаецца, грошы выдзелілі — пачалі рэканструкцыю дарогі, паклалі новы асфальт, робяць абочыны. Аднавілі і стары тратуар, які ўжо даўно быў засыпан зямлёй. Вырашылі зрабіць новы — паклалі, і ўжо стаяць лужыны», — распавядае аўтар відэа.

Скрыншот з відэа аўтара ў TikTok @vladteyhvmw

Якасць кладкі, як кажа мужчына, бачная няўзброеным вокам. Барты рознай вышыні: у адным месцы ад бардзюру — некалькі сантыметраў, у іншым — сем і больш: «Складаецца ўражанне, што нават не спрабавалі выраўняць узровень, каб зрабіць усё акуратна. Людзям з дзіцячым вазком цяпер прасцей ісці ўздоўж дарогі, чым па тратуары: той хвалісты, затрамбаваны, месцамі перакошаны», — кажа мужчына.

«Не разумею, хто працуе ў гэтых арганізацыях і чаму яны не могуць зрабіць якасна, — абураецца Уладзіслаў. — Галоўнае, што такую працу потым прымаюць, і гэта лічыцца нармальным. Наш стары тратуар праляжаў дваццаць гадоў — ніхто яго не чапаў. А цяпер зрабілі новы, ды так, што праз пару гадоў ён проста разваліцца».

@vladteyhvmw #годблагоустройства🇧🇾 #беларусь#тротуар#халатность #безответственность ♬ оригинальный звук — unique

Хоць у каментарах пад відэа некаторыя беларусы дапусцілі, што гэта можа быць толькі чарнавы слой тратура, большасць пагадзілася: якасць працы сапраўды пакідае жадаць лепшага, асабліва калі паглядзець на няроўны бардзюр.

Што беларусы думаюць пра Год добраўпарадкавання?

У каментарах пад ролікам адзначылася шмат людзей. Сярод іх многія абурыліся тым, як выконваецца праца па добраўпарадкаванню вуліц у краіне.

  • «Як можна настолькі не любіць сваю краіну?».
  • «Я клаў асфальт у Германіі, і паводле свайго досведу скажу: зрабіць добра ў гэтай сітуацыі было прасцей, чым зрабіць так, як атрымалася ў іх».
  • «Ура, таварышчы! Наперад у светлую будучыню — хоць асфальт паклалі на два дні. Лепшай краіны за РБ не існуе!»
  • «Зараз Год добраўпарадкавання. А Год якасці быў у мінулым годзе».
  • «Гэта не тратуар. Гэта траўр!»
@365bel В Вилейке жители 50 лет ждут дорогу. Вместо асфальта — ямы и бездорожье. Жительница Вилейки покзаала в TikTok разбитую дорогу на Партизанском переулке: кругом грязь, ямы колдобины. По словам женщины, в таком состоянии улица находится уже полвека — столько же, сколько она здесь живет. «Не пройти, не проехать. 50 лет ждем дорогу!» — говорит жительница Вилейки. Она рассказала, что люди не раз обращались к местным властям, но в ответ получали только отписки и пустые обещания. #беларусь #вилейка #новостибеларуси #беларусьсейчас ♬ original sound — 365bel

Нагадаем, што гэты выпадак далёка не першы. Беларусы ўжо звярталі ўвагу на тое, што няроўныя дарогі ёсць не толькі ў вёсках, але і ў гарадах, такіх як Магілёў і Ворша. І, нягледзячы на тое, што улады Беларусі назвалі 2025 Годам добраўпарадкавання, праблемы з дарогамі застаюцца актуальнымі па ўсёй краіне.

Чытайце таксама: Год добраўпарадкавання ў Беларусі: «балоты» на дарогах, праз якія цяжка прайсці

Recent Posts

Да 70 рублёў за прыём: колькі на самой справе каштуе бюджэтная медыцына ў Беларусі

Прыём урача, хуткая і стацыянар — усё гэта каштуе бюджэту сотні рублёў. Аднак беларусы працягваюць…

18.03.2026

«Трэба знайсці рашэнне». Гомельскія чыноўнікі гадамі абяцаюць вырашыць праблему з транспартам у пасёлку Клімаўскі

Улетку туды часта прыязджаюць дачнікі, але кіроўцы грамадскага транспарту адмаўляюцца абслугоўваць гэты маршрут.

18.03.2026

Осторожно, лазеры на М1: красно-зеленое «шоу» под Дзержинском

На трассе М1 под Дзержинском включили красно-зеленые лазеры. ГАИ считает это мерой безопасности, но водители…

18.03.2026

В Бресте за «экстремизм» и «реабилитацию нацизма» судили жителя Ивацевичей. Он обжаловал приговор в Верховном суде

В прокуратуре заявили, что 22-летний беларус «признал вину, раскаялся и объяснил поведение влиянием деструктивных соцсетей».…

18.03.2026

Почерневшие бананы по 4 рубля: беларус удивился ценам на фрукты

Беларус показал в TikTok бананы, которые выглядят «как отходы», но стоят около 4 рублей за…

18.03.2026

«Кто-нибудь в курсе, что это значит?» В пункте пропуска «Тересполь» пограничник зачеркнул штамп в беларуском паспорте

Польский пограничник поставил штамп в паспорт, а потом зачеркнул его двумя полосками и поставил новый.…

18.03.2026