Categories: Общество

Хацеў удзельнічаць у выбарах, змяшаў з брудам Ціханоўскую: Хто такі Юрась Зянковіч, які арыштаваны за спробу перавароту

Зянковіч найбольш вядомы супярэчлівымі, часам адкрыта скандальнымі заявамі. Многія бачылі ў іх проста каласальнае жаданне звяртаць на сябе ўвагу.

Share

Юрась Зянковіч выглядае чалавекам, які найменш здольны стаць лідарам чагосьці — ён нават лідарам невялікіх эміграцыйных асяродкаў ці Партыі БНФ не стаў. Ён любіў гучныя, скандальныя заявы. І менавіта яго абвінавацілі ў спробе арганізацыі «ваеннага перавароту» — у кантакце з высокапастаўленымі сілавікамі, піша «Наша Ніва» .

Затрыманне Юрася Зянковіча. Скрыншот відэа. https://ont.by

Юрасю Зянковічу — 43 гады. Быў актывістам Партыі БНФ, абіраўся ў Ждановіцкі сельскі савет і Мінскі райсавет на мясцовых выбарах. Калі быў дэпутатам, дабіўся, каб у пасёлку была вуліца Васіля Быкава. Гэта было вельмі даўно. У 2007 годзе Зянковіч разам з бацькамі эміграваў у ЗША, атрымаў там грамадзянства.

Спачатку жыў у Дэнверы (штат Каларада), працаваў разносчыкам піцы. Пасля перабраўся ў Нью-Ёрк, стаў адвакатам, займаўся справамі міграцыі. Апошнім часам жыў у Х’юстане.

Адвакацкая кар’ера апошнім часам не складвалася — летась яму на 6 месяцаў забаранілі юрыдычныя кансультацыі. Гісторыя была дзіўная: Зянковіч папярэдне ўзяў у літоўца $6 тысяч за вырашэнне іміграцыйнага пытання, але нічога не рабіў.

Читайте также: В Москве задержан выходец из Беларуси адвокат Юрась Зенкович. Он – гражданин США

Увогуле ў ЗША з асобай Зянковіча звязаны шэраг канфліктаў у эміграцыйных асяродках. Ëн спрабаваў асядлаць некаторыя арганізацыі, старэйшае пакаленне дыяспары ставілася да яго з недаверам. Лідарам Зянковіч у выніку не стаў.

У той жа час, у адрозненне ад большасці эмігрантаў, ён працягваў рэгулярна наведвацца на радзіму і спрабаваў удзельнічаць у палітычным жыцці: такі ўвесь «амерыканскі», гучны, заўсёды ў гарнітуры з яркім гальштукам. У 2017 годзе на з’ездзе Партыі БНФ ён абвясціў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі.

https://twitter.com

Зянковіч хацеў вылучацца кандыдатам у прэзідэнты ў 2020 годзе, але прайграў Аляксею Янукевічу.

Зянковіч быў найбольш вядомы супярэчлівымі, часам адкрыта скандальнымі заявамі. Многія бачылі ў іх проста каласальнае жаданне звяртаць на сябе ўвагу.

Пасля таямнічай смерці галоўнага рэдактара Хартыі’97 Алега Бябеніна Зянковіч выказваў здагадкі, што той хацеў дасягнуць сэксуальнага задавальнення праз задушэнне, але перастараўся і памёр. А пасля гібелі салдата Коржыча ён заявіў, што «гэта нармальна, што ў войску здараюцца надзвычайныя становішчы і што нават гінуць людзі». Яго фразы выклікалі абурэнне ў сацсетках, асабліва ў родных ахвяраў, пра памяць якіх цынічна выказваўся Зянковіч.

Зянковіч выступаў у ютубе, пісаў у фэйсбуку, але нідзе не стаў мегапапулярным блогерам.

У 2018-м Зянковіч сабраўся быць медыятарам паміж уласнікамі рэстарана «Паедзем паядзім» у Курапатах і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці — маўляў, каб бізнэсмен Леанід Зайдэс адкрыў музей памяці ахвяраў сталінізму. Далей за размовы справа не зварухнулася. А праз некалькі гадоў актывісты заўважылі Зянковіча на ўваходзе ў скандальны рэстаран, куды ён накіроўваўся на вячэру.

Не так даўно Зянковіч набыў нерухомасць у Мядзельскім раёне. Гэтае лета ён разам з жонкай Аленай Дзенісавец бавіў у Беларусі.

У прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ён не ўдзельнічаў, са штабам Ціханоўскай ніяк не быў звязаны. У час бурлівых падзей лета і восені 2020-га Зянковіча СМІ згадвалі усяго адзін раз. 31 жніўня яго затрымалі і асудзілі на 10 сутак у Мядзелі — як паведаміла жонка, за ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў.

Затое Зянковіч пачаў актыўнічаць у пачатку 2021 года — змяшаў з брудам Ціханоўскую, называючы яе «Светкай-катлетніцай» і даводзячы, што ўлада не патрэбная ні ёй, ні яе штабу. Заснавальнік Panda.doc Мікіта Мікада, ініцыятар кампаній салідарнасці, атрымаў ад Зянковіча характарыстыку «неверагодны дэбіл».

Читайте также: КГБ: оперативно-разыскные мероприятия по «делу о госперевороте» продолжались более полугода (ВИДЕО)

А сам Зянковіч месяц таму абвясціў, што пачынае фармаванне «Дружын Народнай Самаабароны» — ініцыятывы, якая мусіла супрацьстаяць АМАПу на масавых акцыях пратэсту.

Юрась Зянковіч выглядае чалавекам, які найменш здольны стаць лідарам чагосьці — ён нават лідарам невялікіх эміграцыйных асяродкаў ці Партыі БНФ не стаў. Ён, як і Аляксандр Фядута, і Рыгор Кастусёў, — не чалавек з сілавым бэкграўндам і сувязямі ў сілавых структурах, што, напэўна, ёсць перадумоваю любога паспяховага перавароту.

Тым не менш, у відэасюжэтах на беларускім і расійскім тэлебачанні гаворыцца, што Юрась Зянковіч і Аляксандр Фядута сустракаліся ў карчме на Садовым кальцы ў Маскве з «некаторымі генераламі Узброеных Сіл Беларусі» — ці з асобамі, якія выдавалі сябе за генералаў, ці з рэальнымі генераламі, якія «гулялі» ў змоўнікаў, якія маюць намер ажыццявіць пераварот. Гэтыя сустрэчы былі знятыя схаванай камерай, імаверна, адным з «гульцоў».

Падчас допыту. Скрыншот відэа. https://ont.by

Читайте также: В сюжете на канале «Россия 1» сообщили, что Зенкович и Федута предложили генералам ВС присвоить имущество Лукашенко

Recent Posts

Скандал в брестском автобусе: милиция рассказала свою версию произошедшего, но автор ее не поняла

Брестская милиция проверяет конфликт в автобусе, о котором рассказали в соцсетях. По версии, все произошло…

12.11.2026

«Реорганизация нецелесообразна». Пинчанин попросил пустить автобус между двумя кладбищами, а ответ автопарка удивил

Житель Пинска тратит целый день, чтобы посетить могилы родственников в Посеничах и Торгошицах. Другие пассажиры…

12.11.2026

Патриотизм с детского сада: в Бресте открыли центр, где будут учить любить Родину. Что стоит за этой инициативой?

В Бресте решили формировать патриотизм с дошкольного возраста. Для этого открыли специальный ресурсный центр.

12.11.2026

Путь под пресс станет в три раза короче: что меняют новые правила эвакуации автохлама и как с ним борются в Бресте

Чиновники рассчитывают, что прямой доступ к базам данных и сокращение судебных сроков с 30 до…

12.11.2026

«Шли в грязной обуви прямо по ковру!»: визит коммунальщиков в Лиде обернулся скандалом

Жительница Лиды рассказала, как сотрудники ЖКХ пришли с проверкой и оставили после себя грязные следы…

12.11.2026

Житель Барановичей продержался на войне почти два месяца. Теперь его семья ездит в Россию и решает вопрос с гробовыми

Виталий Черняк работал в Беларуси крановщиком и кладовщиком, а потом уехал в Россию и подписал…

12.11.2026