Categories: Общество

У Беларусі хочуць абмежаваць рэкламу казіно ў інтэрнэце. Беларусы ўжо абмяркоўваюць магчымыя забароны

У Беларусі хочуць абмежаваць рэкламу азартных гульняў. Даведаліся, што пра магчымыя забароны думаюць беларусы.

Share

У Беларусі хочуць істотна абмежаваць рэкламу казіно і іншых азартных гульняў. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паведаміла пра падрыхтаваны законапраект, які ўжо накіравалі на ўзгадненне зацікаўленым органам.

Чытайце таксама: На Нацыянальнай бібліятэцы рэклама казіно. Што кажуць людзі

Паводле прапанаваных змяненняў, абмежаванні закрануць не толькі інтэрнэт-рэкламу, але і тэлебачанне, радыё, транспарт і змест рэкламных матэрыялаў.

Што хочуць змяніць?

Адна з галоўных прапаноў — забараніць рэкламу азартных і электронных інтэрактыўных гульняў у інтэрнэце, за некаторымі выключэннямі. Таксама пад забарону павінна трапіць такая рэклама ў транспартных сродках.

Для тэлебачання і радыё прапануюць увесці часовыя абмежаванні на размяшчэнне такой рэкламы.

Рэклама казіно ў адным з беларускіх гарадоў. Фота: petitions.pro

Асобна ў законапраекце прапісана, што ў рэкламе ігральных устаноў і азартных гульняў нельга будзе выкарыстоўваць выявы людзей і жывёл.

Акрамя таго, рэкламныя матэрыялы не павінны будуць утрымліваць інфармацыю пра бонусы, якія можна выкарыстоўваць для здзяйснення ставак у ігральных установах.

Пакуль гаворка ідзе менавіта пра законапраект. Яго накіравалі на ўзгадненне, таму прапанаваныя нормы яшчэ могуць змяніцца.

Беларусы ўспрынялі навіну па-рознаму

У каментарах да навіны частка беларусаў падтрымала ідэю абмежавання рэкламы азартных гульняў. Некаторыя пішуць, што яе і цяпер стала занадта шмат, асабліва ў інтэрнэце.

  • «Даўно пара», — коратка напісаў адзін з карыстальнікаў.

Іншы каментатар звязаў магчымыя абмежаванні з рэкламай, якая рэгулярна перарывае фільмы і серыялы:

  • «То бок я змагу спакойна глядзець серыялы, не перарываючыся на «круці гусака» і Саладуху? Кайф».

Яшчэ адзін каментатар падтрымлівае абмежаванні і піша, што азартныя гульні сталі занадта прыкметнымі ў інфармацыйнай прасторы:

  • «Даўно пара! З кожнага чайніка ўжо. Гэта ж ненармальна! Мне здаецца, тут у гэтую тэму любога няспелага чалавека можна ўцягнуць з такой навязлівай рэкламай!»

Пры гэтым частка карыстальнікаў звяртае ўвагу на тое, што сам факт падрыхтоўкі законапраекта яшчэ не азначае яго прыняцця. Адзін з каментатараў нагадвае:

  • «Падрыхтавалі дакументы — не значыць, што яго прымуць».

Некаторыя таксама асцерагаюцца, што пасля ўвядзення абмежаванняў ігральны бізнес будзе шукаць новыя спосабы прасоўвання сваіх паслуг.

  • «Нават баюся ўявіць, на што пойдуць гэтыя казіно, каб неяк абыходзіць гэтыя абмежаванні, калі іх прымуць».

Яшчэ адзін карыстальнік паставіў пад сумнеў сам падыход дзяржавы да рэкламы азартных гульняў:

  • «Ды ладна? Краіна, дзе казіно — галоўны спонсар многіх мерапрыемстваў і ўсяго астатняга, задумалася, што гэтая прапаганда — не вельмі добра? Так-так, гэта ўжо не рэклама, а прапаганда! Даўно пара ўсё гэта прыбраць! Лепш бы стварылі праект аб забароне казіно і анлайн-казіно ў краіне!»

Гучаць і каментары пра моладзь. Адзін з карыстальнікаў лічыць, што праблема не абмяжоўваецца інтэрнэтам, бо рэклама азартных гульняў сустракаецца і ў гарадской прасторы:

  • «Спадзяюся, гэтую дзіч прыбяруць. Людзі ўжо ад гэтых ставак розум губляюць, асабліва моладзь. Добра, там рэклама ў інтэрнэце, але калі ўвесь горад затыканы гэтым казіно, гэта ўжо перабор».

Пакуль законапраект знаходзіцца на стадыі ўзгаднення. Калі прапанаваныя нормы будуць прынятыя, рэклама азартных гульняў у Беларусі можа стаць значна менш прыкметнай — перш за ўсё ў інтэрнэце, транспарце і на іншых пляцоўках, дзе яна сёння даходзіць да шырокай аўдыторыі.

Чытайце таксама: Беларуска пожаловалась на состояние вагона и туалета в поезде Витебского участка

Recent Posts

«Скоро будем добираться пешком»: маршрутки из Слуцка в Минск подорожают до 18 рублей

С 7 декабря поездка на маршрутках «Фаворит 999» из Слуцка в Минск будет стоить 18…

29.11.2026

Боденское озеро в Германии: что посмотреть, куда поехать и сколько дней выделить на путешествие

Боденское озеро расположено у подножия Альп на границе Германии, Австрии и Швейцарии. Его немецкое побережье…

29.11.2026

«Из Венгрии — в беларускую глубинку». Пропагандистский сюжет о новой жизни венгров вызвал у беларусов немало вопросов

Семья из Венгрии переехала в Брестскую область ради безопасности и спокойствия. Но пользователи сети вспомнили…

28.11.2026

«Горад губляе сваё аблічча»: гамяльчане абураюцца зносам старых дамоў на вуліцы Барыкіна

Улады тлумачаць знос зношанасцю дамоў, але многія гамяльчане шкадуюць пра старую забудову і лічаць, што…

28.11.2026

В Пинске бывшего врача обвиняют в «содействии экстремистской деятельности» из-за сообщений в Telegram

По версии прокуратуры, женщина передавала информацию о работе медицинского учреждения в чат-бот канала, признанного «экстремистским…

27.11.2026

У Калінкавічах сярод дрэў знайшлі звалку будаўнічага смецця. Падобныя выпадкі ўжо былі ў раёне

Невядомыя выкінулі стары шыфер сярод дрэў у гарадской зоне. Раней у раёне знаходзілі нелегальную звалку…

27.11.2026