Categories: Общество

«Хутка ўсё паламаем!»: школьнікі выказаліся пра забарону тэлефонаў

Школьнікі ў TikTok бурна рэагуюць на забарону тэлефонаў і жартуюць з Міністэрства адукацыі.

Share

Пад адным відэа ў TikTok на тэму забароны тэлефонаў з’явілася шмат меркаванняў і жартаў. Большасць каментатараў выказалася супраць гэтага рашэння. Журналiсты BGmedia адабралі самыя цікавыя з іх і падзялілі па катэгорыях.

«Забарона тэлефонаў выклікае ў школьніках агрэсію»

Так мяркуюць беларускія карыстальнікі TikTok на новаўвядзенні. Шмат вучняў піша пра вэрхал у школах у першыя дні навучання: паламаныя ўнітазы, разбітыя вазоны з кветкамі і вокны, сцены прыбіральні, абляпленыя вільготнымі сурвэткамі, знятыя завесы з дзвярэй кабінак, а таксама выкінутае цеста на дрожджах.

«Хутка мы ўсё паламаем, вось і вернуць назад тэлефоны» – жартуюць школьнікі ў TikTok.

Нехта распавёў, што ў адной са школаў шафы для захоўвання тэлефонаў ужо паламалі ў першы навучальны дзень. Іншыя вучні кажуць, што ў знак пратэсту гатовы ламаць парты, дзверы ці нават унітазы, «каб у школы не заставалася іншага выйсця, як вярнуць тэлефоны».

Чытайце таксама: Месца працы стала турмой: настаўнік пра забарону тэлефонаў

«А гэта дакладна школа, а не СІЗА?!»

Навучэнцы падзяліліся праблемай, што акрамя тэлефонаў, ім не дазволена весела бавіць час у якасці альтэрнатывы гаджэтам: нельга бегаць на калідорах, граць у хованкі. Дзесьці нават забаранілі прыносіць гральныя карты ў школу, а таксама настольныя гульні. Такія забароны выклікаюць у іх абурэнне.

«Бяру з сабой па некалькі тэлефонаў»

Каментатары напісалі пра розныя спосабы абыходу забароны. Напрыклад, несці з сабой некалькі тэлефонаў, і аддаваць адзін з іх на здачу.

Іншыя раяць падманваць настаўнікаў, нібыта тэлефон пакінулі дома, каб мець магчымасць карыстацца ім у школе.

«Абшукваць вас не маюць права. Галоўнае – не даставайце іх пры настаўніках і “пацуках”, каб на вас не напісалі дакладную», — тлумачаць каментатары.

«Ніякай бяспекі!»

Карыстальнікі TikTok адзначаюць, што сцены шафаў для захоўвання вельмі крохкія, таму тэлефоны могуць лёгка выпасці. Паводле іх словаў, на гэта ўжо звярнулі ўвагу нават настаўнікі.

Пад відэа таксама з’явіліся і каментары ад дарослых, якія сцвярджаюць, што дзеці проста не хочуць вучыцца, і закон правільны. Школьнікі ж адказваюць ім: «Мне камфортна, калі мой тэлефон пры мне, і настаўнікі не супраць», «Тэлефон не перашкаджае мне атрымліваць веды».

Чытайце таксама: Міліцыя ўзялася за «дармаедаў» за мяжой. Падключылі нават ДАІ

Recent Posts

У Магілёве з-за будоўлі жыхарам перакрылі праход да дамоў. Людзі кажуць, што ЖЭУ не рэагуе на скаргі

Жыхарка Магілёва паказала ў TikTok, што праз будоўлю каля дамоў знік нармальны праход. Паводле яе…

10.03.2026

«Усё раскупілі прафсаюзы»: Беларусы скардзяцца, што ў Мінскім тэатры лялек складана набыць квіткі

Беларуска паказала ў TikTok чаргу па квіткі ў Мінскі тэатр лялек. Людзі скардзяцца, што набыць…

10.03.2026

Первое место по распределению: «Электродвигатель» глазами молодого специалиста

Могилевчанин рассказал в Threads о своем первом рабочем опыте на заводе «Электродвигатель». Комментарии под постом…

10.03.2026

В Березе судили бывшего директора агропромышленного предприятия. На суде он отрицал получение взяток

Следствие установило, что мужчина предложил частной компании сдать их здание в аренду государственному предприятию для…

09.03.2026

«У кожнай бязглуздзіцы ёсць свой сэнс»: У Салігорску работнік будтрэста збіраў ваду з лужы ў вядро

У TikTok апублікавалі ролік з Салігорска: на ім работнік будтрэста чэрпае ваду з лужы ў…

09.03.2026

«Зачем уродовать современно выглядящие остановки?» У брестчан возникли вопросы к новой идее чиновников с рисунками

Чиновники предложили брестчанам нарисовать рисунки о нашем городе. Лучшие из них разместят на боковых панелях…

09.03.2026