Categories: Общество

«Ні хуткая, ні аўталаўка ўжо не прыедуць». Каля вёскі Кучыншчына кожную вясну вада затапляе аўтамабільны мост

Гісторыя Кучыншчыны — класічны прыклад, як памірае вёска з-за адсутнасці нармальных умоў для жыцця. З кожным годам колькасць жыхароў змяншаецца.

Share

У Лёзненскім раёне каля вёскі Кучыншчына з-за падвышэння ўзроўню вады ў рацэ падтапіла аўтамабільны мост. Вада паднялася на 25 сантыметраў над палатном моста. Ратавальнікі запэўніваюць, што пагрозы падтаплення жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў няма.

Чытайце таксама: Як «уваскрэслая» вёска зноў памірае: у Лёзненскім раёне плануюць «ліквідаваць» Бель

Гісторыя Кучыншчыны — класічны прыклад, як памірае беларуская вёска

«Ні хуткая, ні аўталаўка ў вёску ўжо не прыедуць. Таму з двух жыхароў вёскі адзін ужо перабраўся да сваякоў. А другі, відаць, будзе карыстацца пешаходным падвесным мостам. Натуральна, датацыйны Лёзненскі раён дзеля двух чалавек не будзе рабіць да вёскі ні новую дарогу, ні мост», — піша партал Orsha.eu.

Да Кучыншчыны можна дабрацца з дапамогай падвеснага моста праз раку Лучоса, які злучае Кучыншчыну з Вялікімі Калінкавічамі, альбо зрабіўшы 12-кіламетровы крук праз лес па бездарожжы, але толькі ў сухі час года, бо рака Ардышэўка затапляе дарогу.

Тое, што вы чытаеце і глядзіце ў сеціве, датычыцца толькі вас. Ніхто не павінен падглядваць за вашым экранам і падлічваць вашыя лайкі. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачнымі для любых сістэм сачэння. Заставайцеся ў бяспецы.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут

Гісторыя Кучыншчыны — класічны прыклад, як памірае беларуская вёска з-за адсутнасці нармальных умоў для жыцця. Вада затапляе кожны год аўтамабільны мост, а раённыя ўлады не збіраюцца выпраўляць сітуацыю.

З кожным годам колькасць жыхароў вёскі змяншаецца. У 2011 годзе там пражывала 10 чалавек, у 2017-м — 8, у 2021-м — 7, у 2025-м — усяго 2.

У 2012 годзе валанцёры Чырвонага Крыжа ўпершыню наведалі Кучыншчыну. Прыехалі яны туды і вясной 2013-га. Для мясцовых жыхароў тады збіралі пакеты з прадуктовымі і гігіенічнымі наборамі.

Рэпартаж пра Кучыншчыну здымалі журналісты дзяржаўнага тэлеканала ОНТ. Першымі, з кім паразмаўлялі, былі Міхаіл Пруднікаў з жонкай. Сям’я пераехала ў Кучыншчыну з абласнога цэнтра ў нулявых, калі абодва выйшлі на пенсію. Вырашылі, што ў сельскай мясцовасці будзе спакайней, плюс ёсць магчымасць весці хатнюю гаспадарку.

«Як мы можам эвакуіравацца, калі няма куды падзець хатнюю жывёлу? Да таго ж мы ўжо прывыклі і заўсёды рыхтуемся да пад’ёму вады. У суседняй вёсцы працуе крама, дзе прадавец — наша аднавяскоўка Алена. Яна заўсёды дапамагае нам з дастаўкай прадуктаў. Дзякуй работнікам сельскага савета за тую ўвагу, якая аказваецца падчас паводак. У гэты перыяд нас ледзь не штодзённа наведваюць пажарныя. Так што, калі ўзнікаюць якія-небудзь праблемы, па дапамогу ёсць да каго звярнуцца», — тлумачыў Міхаіл Пруднікаў.

Аўтамабільны мост каля вёскі Кучыншчына ў 2021 годзе

Чытайце таксама: У Лёзненскім раёне выстаўляюць на продаж адразу тры школы

Жыхары Кучыншчыны за свае грошы рэканструявалі падвесны мост

У снежні 2021 года газета «Віцебскія весці» апублікавала тэкст пра жыхароў Кучыншчыны, якія за свае грошы рэканструявалі падвесны мост:

«Уявіце, што вы жывяце ў вёсцы, якую атачаюць дзве ракі, і раз на год, падчас паводкі, можна апынуцца адрэзаным ад цывілізацыі, а адзіная магчымасць трапіць на працу або ў краму — прайсці праз мост. Менавіта ў такой сітуацыі знаходзяцца жыхары вёскі Кучыншчына, таму пытанне рамонту стратэгічнага збудавання з’яўляецца для іх архіважным».

Стары падвесны мост каля вёскі Кучыншчына да рэмонту

«Мама казала, што спачатку салдаты пабудавалі звычайны драўляны мост, але вада падымалася настолькі высока, што заліла збудаванне, таму з часам яно згніло. Нейкі час жыхары вёскі перапраўляліся на другі бераг на плыце або самаробных лодках. Прыкладна ў 1988 годзе пры будаўніцтве фермы ў Вялікіх Калінкавічах збудавалі падвесны мост, каб жыхары Кучыншчыны маглі хадзіць на працу. Ферму закрылі, а мост так і застаўся. Але ўсё роўна прыкладна раз на год мы заставаліся адрэзанымі ад цывілізацыі, бо мост залівала. Тады на дапамогу прыходзілі супрацоўнікі МНС, якія перапраўлялі нас на лодках на другі бераг. Сёння вада не падымаецца так высока, але мост патрабуе абнаўлення», — расказала мясцовая жыхарка Алена Мурашкіна.

Падвесны мост каля вёскі Кучыншчына пасля рэмонту

Грошы на рамонт гэтага моста ў 2021 годзе сабралі жыхары Кучыншчыны і бліжэйшых вёсак. А ўлады зноў засталіся ўбаку.

«На сабраныя грошы купілі драўніну, зрабілі з яе на пілараме дошкі, а далей кожны дапамагаў чым мог: я купіла неабходную колькасць цвікоў, а жыхары вёскі і супрацоўнікі Крынкаўскага ўчастка ЖКГ у вольны ад працы час займаліся рамонтам, так і справіліся», — распавяла старшыня Крынкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Людміла Іванава.

«Цяпер збудаванне выглядае як новае і радуе вока сваёй унікальнасцю. Жыхары Кучыншчыны ўпэўненыя, што іх падвесны мост — адзін з самых прыгожых у Беларусі і нічым не саступае тым, што знаходзяцца ў знакамітых турыстычных месцах», — пісалі «Віцебскія весці».

Чытайце таксама: Тэндэнцыя рэгіёнаў: у маленькіх гарадах Беларусі працягваюць знікаць школы і дзіцячыя садкі

Recent Posts

«Самый бесполезный объект за последнее время». В Гомеле открыли подземный переход, которым почти никто не пользуется

Переход оборудовали лестницами и пандусами, сделали крыши с разноцветными вставками и установили камеры. Гомельчане спрашивают,…

20.08.2026

«Бабулькі хутка пачнуць біцца». Ва Уздзе людзі займаюць чаргу па прадукты аўталаўкi з 6-й раніцы

Гэта працягваецца ўжо каля трох гадоў. Пакупнікі ведаюць адно аднаго і кожны тыдзень фактычна спаборнічаюць…

20.08.2026

«Работать до 17:00 — уже роскошь?»: в Бресте мамы рассказали, как совмещают работу и детский сад

Брестчанка не смогла найти работу с графиком до 17:00 и спросила совета. В комментариях выяснилось:…

20.08.2026

«Эта дорога — позорище для города!» Слонимчане раскритиковали очередной ответ райисполкома и готовы идти в КГК

Дожди в Беларуси сложно назвать неожиданным явлением, поэтому нормальный объезд следовало подготовить до того, как…

20.08.2026

«Даже мне страшно»: жительница Гомеля пожаловалась на темноту в центре города

Жительница Гомеля рассказала, что вечером возле дома на улице Кожара приходится встречать ребенка с фонариком.…

20.08.2026

Укрепления моста в Могилеве «поплыли» после ливней. Чиновник снял видео на его фоне и пообещал ремонт

На свежих фотографиях видно, что часть плит больше не держится на откосе и лежит внизу,…

20.08.2026