Случчане паскардзіліся на ўмовы ў шматкватэрным доме ў службу ЖКГ. Тыя пасля запланавалі капрамонт. Але і ён не парадаваў жыльцоў.
Сцены дома. Фота: slutsk-gorod.by
У Слуцку жыхары дома №2 на вуліцы Серпухоўскай скардзяцца на тое, як выконваецца капітальны рамонт.
Чытайце таксама: Жыхары Гацука абураныя: пясчаны кар’ер засыпаюць будаўнічым смеццем
Паводле іх словаў, частку неабходных работ нібыта прыбралі з першапачатковага спісу, таму многія праблемы так і застаюцца нявырашанымі. Аб гэтым паведамляе навінавы партал SlutskGorod.
Адна з жыхарак, якая жыве тут ужо тры дзесяцігоддзі, кажа, што капрамонт праводзіцца ўпершыню. Але, паводле яе, спіс запланаваных работ скарацілі:
«Праект, відаць, зрабілі таннейшым — цяпер у ім няма таго, што сапраўды патрэбна. У падвале — ямы, прыступкі пабітыя, тратуар рассыпаецца. Рабочыя кажуць, што гэта не ўваходзіць у іх задачы. Але ў доме жывуць пераважна пажылыя людзі — ім небяспечна нават выходзіць на вуліцу».
Жанчына таксама распавяла, што падчас рамонту даху старую кроквенную сістэму не замянялі, хаця новыя драўляныя элементы былі завезеныя. Некаторыя элементы былі часткова гнілыя, дзе месцамі ўтвараўся грыбок.
Пасля скаргаў жыхароў і некалькіх зваротаў у вышэйшыя інстанцыі дах усё ж перарабілі, але праблемы з працяканнем заставаліся яшчэ некалькі тыдняў.
Як кажуць жыхары, цяпер у доме адрамантавалі бойлерную, замянілі трубы і ўцяпляюць дах. Аднак, як ім паведамілі, тынкаваць фасад не плануецца — няма сродкаў.
«Дом пабудаваны з белай цэглы, месцамі яна ўжо сыплецца. Прараб сказаў, што далейшага аздаблення не будзе — сродкаў няма», — расказвае жыхарка.
Таксама не пачалі работы па замене вокнаў у падвалах і рамонце прыступак, якія першапачаткова былі пазначаны ў праекце.
11 кастрычніка жыхары звярнуліся на прамую тэлефонную лінію да міністра ЖКГ Генадзя Трубілы. Ён паабяцаў узяць сітуацыю пад кантроль.
«Мы проста хочам, каб рамонт быў зроблены якасна, а не дзеля птушачкі. Столькі гадоў чакалі, а цяпер усё выглядае як падфарбаванне старога», — кажуць людзі.
Асобна жальцы нагадалі пра неабходнасць пандуса для інваліда-калясачніка, які жыве ў доме: замест гэтага зрабілі толькі невялікі з’езд.
У КУП «Служба заказчыка жыллёва-камунальных паслуг Слуцкага раёна» патлумачылі, што аздабленне сцен сапраўды не было прадугледжана праектам, які прайшоў экспертызу і ўзгадненне. Аднак у працэсе рамонту дадалі некаторыя паляпшэнні — напрыклад, абліцоўку пліткай ўваходаў у пад’езды.
Прадстаўнікі службы запэўнілі, што ўсе работы будуць завершаныя ў адпаведнасці з праектам, а капрамонт дома плануюць скончыць да канца кастрычніка гэтага года.
Чытайце таксама: «Одно название, а не капремонт». Жуткую многоэтажку на улице ГОБК отремонтировали, а жители соседних домов недовольны
Брестский областной суд поставил точку в громкой истории, случившейся весной этого года в одной из…
Праваабронцам стала вядома пра рэпрэсіі супраць беларусаў, што родам з Брэсцкай вобласці. Новыя прысуды па…
Трамп ожидал освобождения 1300 беларуских политзаключенных, а Лукашенко выпустил и депортировал только 65 человек.
Дзяржава ўсё часцей дае «зялёнае святло» кітайскай мове. Журналісты BGmedia разабіраліся, чым адрозніваецца падыход да…
Але рэжыму Лукашэнкі найперш давядзецца развязаць канфліктны вузел з суседзямі: Польшчай, Літвой і Латвіяй.
BGmedia изучило телеграм-каналы облисполкомов и райисполкомов Беларуси. Оказалось, что печальные или критические реакции там под…