Categories: Общество

Капрамонт з гнілым дахам: як жыхары жылога дома ў Слуцку змагаюцца з абыякавымі уладамі

Случчане паскардзіліся на ўмовы ў шматкватэрным доме ў службу ЖКГ. Тыя пасля запланавалі капрамонт. Але і ён не парадаваў жыльцоў.

Share

У Слуцку жыхары дома №2 на вуліцы Серпухоўскай скардзяцца на тое, як выконваецца капітальны рамонт.

Чытайце таксама: Жыхары Гацука абураныя: пясчаны кар’ер засыпаюць будаўнічым смеццем

Паводле іх словаў, частку неабходных работ нібыта прыбралі з першапачатковага спісу, таму многія праблемы так і застаюцца нявырашанымі. Аб гэтым паведамляе навінавы партал SlutskGorod.

«Дом стары, людзі пажылыя, а рамонт — для галачкі»

Адна з жыхарак, якая жыве тут ужо тры дзесяцігоддзі, кажа, што капрамонт праводзіцца ўпершыню. Але, паводле яе, спіс запланаваных работ скарацілі:

«Праект, відаць, зрабілі таннейшым — цяпер у ім няма таго, што сапраўды патрэбна. У падвале — ямы, прыступкі пабітыя, тратуар рассыпаецца. Рабочыя кажуць, што гэта не ўваходзіць у іх задачы. Але ў доме жывуць пераважна пажылыя людзі — ім небяспечна нават выходзіць на вуліцу».

Жанчына таксама распавяла, што падчас рамонту даху старую кроквенную сістэму не замянялі, хаця новыя драўляныя элементы былі завезеныя. Некаторыя элементы былі часткова гнілыя, дзе месцамі ўтвараўся грыбок.

Дах дома падчас капрамонту. Фота: slutsk-gorod.by

Пасля скаргаў жыхароў і некалькіх зваротаў у вышэйшыя інстанцыі дах усё ж перарабілі, але праблемы з працяканнем заставаліся яшчэ некалькі тыдняў.

Што зрабілі і што не плануюць мяняць

Як кажуць жыхары, цяпер у доме адрамантавалі бойлерную, замянілі трубы і ўцяпляюць дах. Аднак, як ім паведамілі, тынкаваць фасад не плануецца — няма сродкаў.

«Дом пабудаваны з белай цэглы, месцамі яна ўжо сыплецца. Прараб сказаў, што далейшага аздаблення не будзе — сродкаў няма», — расказвае жыхарка.

Дом падчас капрамонту. Фота: slutsk-gorod.by

Таксама не пачалі работы па замене вокнаў у падвалах і рамонце прыступак, якія першапачаткова былі пазначаны ў праекце.

11 кастрычніка жыхары звярнуліся на прамую тэлефонную лінію да міністра ЖКГ Генадзя Трубілы. Ён паабяцаў узяць сітуацыю пад кантроль.

«Мы проста хочам, каб рамонт быў зроблены якасна, а не дзеля птушачкі. Столькі гадоў чакалі, а цяпер усё выглядае як падфарбаванне старога», — кажуць людзі.

Асобна жальцы нагадалі пра неабходнасць пандуса для інваліда-вазочніка, які жыве ў доме: замест гэтага зрабілі толькі невялікі з’езд.

Што адказалі ў «Службе заказчыка»

У КУП «Служба заказчыка жыллёва-камунальных паслуг Слуцкага раёна» патлумачылі, што аздабленне сцен сапраўды не было прадугледжана праектам, які прайшоў экспертызу і ўзгадненне. Аднак у працэсе рамонту дадалі некаторыя паляпшэнні — напрыклад, абліцоўку пліткай ўваходаў у пад’езды.

Прадстаўнікі службы запэўнілі, што ўсе работы будуць завершаныя ў адпаведнасці з праектам, а капрамонт дома плануюць скончыць да канца кастрычніка гэтага года.

Спіс запланаваных будайнічых мерапрыемстваў. Фота: slutsk-gorod.by

Чытайце таксама: «Одно название, а не капремонт». Жуткую многоэтажку на улице ГОБК отремонтировали, а жители соседних домов недовольны

Recent Posts

Сколько будут стоить новогодние елки в Беларуси и в Бресте — узнали расценки

МАРТ назвал цены на новогодние ели. Елочные базары стартуют уже скоро — сравнили цифры по…

08.12.2025

Ці застанецца мурал Караткевічу ў Оршы? Рамонт дома можа схаваць вядомы партрэт пісьменніка

У Оршы пачынаюць капрамонт дома з муралам Караткевічу. Мясцовыя турбуюцца: ці не знікне знакамітая выява…

08.12.2025

Власти Бреста «заметили» проблему на Махновича после нашей публикации и объяснили, почему ремонт затянется до мая

Спустя три дня после публикации независимого СМИ брестские чиновники наконец объяснили, почему ремонт на Махновича…

08.12.2025

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне

Беларуска паказала, што на дне пачкі малака «Малочны свет» бачны чорны асадак. У TikTok жартуюць,…

08.12.2025

Житель Ольман попал в милицейский список за «оскорбление Лукашенко» и «содействие экстремизму»

25-летнего Егора Буяна судили в Могилевском областном суде, хотя он прописан в деревне Ольманы Столинского…

08.12.2025

Брестская транспортная инспекция отреагировала на шокирующий случай с такси: ребенок оказался один на улице

В Бресте водитель такси высадил подростка в дождь без телефона и денег. Транспортная инспекция отреагировала…

08.12.2025