ДзяржСМІ хвалілі ферму, а ў рэальнасці каровы кульгаюць і брыдуць па гною. Людзі абураныя, чыноўнікі ствараюць ілюзію дабрасумленнай працы.
Каровы тонуць у гнаі ў Любанскім раёне
У пятніцу Аляксандр Лукашэнка праводзiў чарговы паказальны разнос чыноўнікаў з Віцебскай вобласці. Паводле яго слоў, яны «давялi» рэгіён: зафіксаваны вялікі падзеж кароў, паўсюль бязладдзе і хаос. Ён загадаў «вычысцiць і вылiзаць» фермы вобласці. Чыноўнікі ўзялі пад казырок і ўжо ў суботу выправіліся на фермы «вылiзваць» іх.
У гэты ж час жыхарка вёскі Рэчань Любанскага раёна (Мінская вобласць) паказала, у якім жахлівым стане ўтрымліваюцца каровы на мясцовай ферме. Журналісты BGmedia заўважылі, што гэтую гаспадарку яшчэ нядаўна вельмі расхвальвалі дзяржаўныя медыя. А што насамрэч?
Каровы ледзь перасоўваюцца па гною, практычна ўсе кульгаюць. Аўтарка роліка пытаецца: «Куды глядзяць ветэрынарныя лекары?». З каментарыяў, а іх больш за дзве тысячы, вынікае, што праблема не толькі ў ветэрынарах і іх кантролі і датычыцца яна далёка не аднаго Любанскага раёна. Людзі шчыра жахаюцца такім умовам утрымання жывёлы.
@user1433233996029♬ оригинальный звук — MTK600
«Жах, як можна жывёлу так мучыць? Якое малако пасля гэтага будзе? Працавала даяркай у саўгасе, такога не бачыла. Як іх шкада», — напісала былая даярка.
«Гэта яшчэ не самы страшны выпадак. Хто працаваў на фермах, бачыў і горш», — дадаў адзін з карыстальнікаў.
«Вось чым трэба займацца дэпутатам, а не да катоў прычапляцца», — абураюцца людзі.
«Скажу больш: так шмат дзе. Я працаваў на ферме — страшна глядзець на гэтых кароў. А яны ў тэлефонах сядзяць і каву п’юць. Скажы ім слова — яшчэ і злуюцца: ты хто такі, я сам ведаю, у мяне ўсё запісана. Вот каб панёс хто адказнасць ды заплаціў хаця б за адну, то і загадчыкі, і ветэрынары ўжо задумаліся бы», — падзяліўся працаўнік фермы.
«Усіх дэпутатаў і чыноўнікаў у гэтыя кароўнікі», — заклікаў іншы карыстальнік.
Чытаць таксама: Гомельская учительница, «обос…нные» коровы, фотомодели, финалисты «Евровидения». В какие ситуации вмешивался Лукашенко?
Многія ў каментарах узгадвалі Лукашэнку і казалі, што «шкада, што ён гэтага не бачыць, а то ўсё кіраўніцтва ў гэтым гноі сядзела б». Іншыя адказвалі, што менавіта ён у гэтым вінаваты, таму што «так па ўсёй краіне». «Лукашэнку сюды! Развёў бардак, паставіўшы сваіх калгаснікаў ва ўладзе!», — напісаў яшчэ адзін карыстальнік.
Між тым дзяржаўная прэса расхвальвала гаспадарку «Рэчань» на ўсе лады. Газета «СБ-Беларусь Сегодня» паведамляла, што гаспадарка ўваходзіць у склад аграхолдынгу «Беларуськалій-Агра», мае «саліднага інвестара, што і прадвызначае упэўненае сённяшняе і будучае». Паводле выдання, у Рэчані «пастаянна нарошчваюць аб’ёмы вытворчасці, павышаюць эфектыўнасць і якасць, зніжаюць затраты», а ў аснову працы пакладзена «строгае выкананне тэхналогіі».
Асабліва ўзвялічвалася праца галоўнага заатэхніка Таццяны Бондар: «З прыходам у гаспадарку Таццяны Бондар справы ў жывёлагадоўлі заўважна палепшыліся. Яна працуе ўдумліва, пралічвае кожны крок, сочыць, каб не парушалася тэхналогія вытворчасці і выкарыстоўваліся парады вучоных», — пісала газета.
А тут вось такі гной.
Чытаць таксама: «Яшчэ тры гады таму тут віравала жыццё». Вясковец паказаў стан фермы ў Ельскім раёне
С 4 по 29 мая на улице Брестской ограничат движение. Власти говорят о подготовке к…
Сдать на права в Польше с первого раза — миф или расчет? Пройди наш тест…
Ошейник или намордник не являются защитой от отлова. Если животное находится на улице без хозяина…
Власти пообещали благоустройство, но люди увидели лишь кучу гравия. Местные жители снимают видео о разрухе…
В Бресте на Вульке планируют построить 17-этажный дом рядом с кольцом на Сябровской. Жители опасаются:…
После «выборов» в 2020 году карьера Олега Панасюка пошла в гору. Он переехал в Березу…