А ў Дзень Волі, 25 сакавіка, арганізатары Маршу абураных беларусаў чакаюць людзей з усёй Беларусі ў Мінску.
Акцыю, якая адбылася ў сталіцы вечарам 17 лютага, арганізоўваў Беларускі нацыянальны кангрэс. Юрыдычную адказнасць за мерапрыемства на сябе ўзялі прадстаўнікі яго Рады: Яўген Афнагель, Уладзімір Някляеў і Мікола Статкевіч. Яны паведамілі ўлады і ўзначалілі шматтысячны натоўп падчас маршу.
Мы патэлефанавалі Статкевічу, каб спытаць, ці разлічвае ён на тое, што ў наступны раз да яго далучацца лідары іншых партый.
— Ведаеце, тыя, хто хацеў, тыя далучыліся. Я ніколі персанальна не запрашаю на акцыі, якія з’яўляюцца не дазволенымі ўладамі. Гэта асабісты выбар чалавека. Я магу заклікаць, так бы мовіць, усіх, але сказаць канкрэтнаму чалавеку «Выйдзі»… Гэта яго выбар.
-У нядзелю акцыі пратэсту прайшлі і ў абласных цэнтрах. І Берасце, напрыклад, паказала, што тут вельмі не хапае добрай арганізацыі. Вы плануеце неяк дапамагаць іншым гарадам ці будзеце сканцэнтраваны толькі на Мінску?
— Безумоўна, у аўтарытарнай краіне ўсё вырашаецца ў сталіцы. Але разам з тым важная падтрымка рэгіёнаў. 25 сакавіка мы заклікаем людзей у Мінск. У Дзень Волі беларускі народ павінен заявіць сваю волю. І воля гэта зразумелая, яна гучыць так: «Баста — дэкрэту №3, баста — абрабаванню народа і баста — дыктатуры». І мы будзем звяртацца да рэгіёнаў, каб яны прыехалі ў Мінск падтрымаць нас. Мы будзем працаваць у рэгіёнах. У Берасці пакуль не аформлена кааліцыя Беларускага нацыянальнага кангрэсу — я думаю, неўзабаве мы прыедзем да вас, каб аформіць яе і ў Берасці, і ў суседніх раёнах. А 26 сакавіка мы прапануем ужо ў рэгіёнах наладзіць акцыі пратэсту, каб прымусіць уладу ўсё ж такі выканаць патрабаванні народа, якія былі сфармуляваныя 17 лютага.
Нагадаем, мітынгуючыя патрабавалі адмяніць дэкрэт №3 і павышэнне пенсійнага ўзросту, спыніць зніжэнне рэальных даходаў насельніцства, вярнуць свабодныя і чэсныя выбары.
Житель Гомеля опубликовал уже второе видео затопленного подвала на Жемчужной, 22. Несмотря на жалобы и…
Жыхар Барысава паскардзіўся на непрацуючыя касы самаабслугоўвання ў «Еўраопце». У адказ былыя супрацоўнікі расказалі пра…
Жительница Слуцка, несколько лет добивающаяся исполнения решения суда по спорному забору, подала иск к Миноблисполкому…
На подъезде к деревне Уса под Фаниполем впервые за десятилетия уложили новый асфальт. Правда, не…
Посетительница рассказала о платной услуге — и получила сотни комментариев о том, сколько должна стоить…
Да 1 ліпеня ўладальнікам сабак раяць праверыць, ці аформлены іх гадаванцы належным чынам. Новыя правілы…