Categories: Общество

Міліцыя ўзялася за «дармаедаў» за мяжой. Падключылі нават ДАІ

Беларускія ўлады 10 гадоў змагаюцца з «дармаедамі». Цяпер міліцыя шукае «дармаедаў» не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

Share

Беларус Максім (імя змененае з прычын бяспекі) расказаў BGmedia, што ў Беларусі не жыве з 2022 году, пераехаў у Польшчу. Днямі да яго бабулі ў Беларусі тэлефанаваў участковы, які цікавіўся — дзе цяпер Максім.

«Бабуля даверлівая, не ведае, што міліцыянты могуць быць «з падвохам», і сказала, што я працую ў Польшчы, нават назвала горад, дзе я жыву цяпер. Участковы «напрамілы Бог» прасіў, каб я абавязкова звязаўся з ім у Telegram ці іншым мэсаджары», — расказаў Максім.

Ён, каб супакоіць бабулю, звязаўся з участковым у Telegram. Міліцыянт паведаміў, што Максім унесены ў базу «дармаедаў» і прасіў хлопца выслаць яму у Telegram здымак дакументу, што хлопец мае дамову і афіцыйна працаўладкаваны ў Польшчы.

Участковы абяцаў, што пры атрыманні такой паперы паспрыяе, каб Максіма выключылі з базы «дармаедаў». Хлопец адказаў, што ўвогуле не працуе, а насалоджваецца жыццём. «Участковы ці не ведае сам закон, ці схлусіў. Праца ў Польшчы не вызваляе ад таго, каб выключылі з базы», — дадаў Максім.

Дзяніс (імя змененае з прычын бяспекі) падзяліўся з BGmedia сваё гісторыяй. Хлопец два гады жыве ў Літве. Да яго бацькоў прыехалі супрацоўнікі ДАІ, каб «паразмаўляць». Бацькі не было дома, і яны патэлефанавалі яму, патлумачылі, што хочуць убачыцца асабіста, бо хочуць паразмаўляць пра сына — дзе ён цяпер, дзе працаўладкаваны.

«Бацька сказаў, што ён не дома, што я ў Літве. Яны яшчэ дадалі, што не хочуць гэтым займацца, але нічога не могуць зрабіць — іх абавязалі», — дадаў Дзяніс.

Ён кажа, што больш бацькоў пакуль не турбавалі.

Чытайце таксама: «Шэсць месяцаў нерваў і куча грошай»: як беларуска электраацяпленне падключала

10 год «барацьбы» супраць беспрацоўных

«Барацьбу» супраць беспрацоўных беларускія ўлады пачалі яшчэ ў 2015 годзе — тады быў прыняты так званы «Дэкрэт №3», згодна якому тыя, хто на працягу году працаваў менш за 183 дні, мусілі заплаціць збор (на той момант — 20 базавых велічынь, прыкладна $200).

У 2017 Дэкрэт выклікаў масавыя пратэсты ў Беларусі. Тады ўлады «адматалі назад» — дзеянне дэкрэту было прыпыненае, затым падатак на беспрацоўе замянілі на нормы, якія дзейнічаюць у Беларусі цяпер: «дармаеды» аплачваюць камунальныя паслугі па павышаным кошце, не могуць разлічваць на льготны крэдыт, субсідыю на будаўніцтва ці пакупку жытла.

Калі бацькі не працуюць, іх могуць прызнаць «сацыяльна-небяспечнымі».

У 2025 годзе ўлады пайшлі далей — камісіі «па садзейнічанню занятасці насельніцтва» могуць «узаемадзейнічаць» з міліцыяй. Гэта вылілася ў тое, што «дармаедаў» пачалі выклікаць у міліцыю на «прафілактычныя гутаркі» і ў ўльтыматыўнай форме патрабаваць уладкавацца на працу, пагражаючы «суткамі» ці штрафамі.

Чытайце таксама: Ты не работаешь — заходи поболтать: как в Бресте милиция и центр занятости «приглашают» безработных отметиться

Recent Posts

Сколько будут стоить новогодние елки в Беларуси и в Бресте — узнали расценки

МАРТ назвал цены на новогодние ели. Елочные базары стартуют уже скоро — сравнили цифры по…

08.12.2025

Ці застанецца мурал Караткевічу ў Оршы? Рамонт дома можа схаваць вядомы партрэт пісьменніка

У Оршы пачынаюць капрамонт дома з муралам Караткевічу. Мясцовыя турбуюцца: ці не знікне знакамітая выява…

08.12.2025

Власти Бреста «заметили» проблему на Махновича после нашей публикации и объяснили, почему ремонт затянется до мая

Спустя три дня после публикации независимого СМИ брестские чиновники наконец объяснили, почему ремонт на Махновича…

08.12.2025

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне

Беларуска паказала, што на дне пачкі малака «Малочны свет» бачны чорны асадак. У TikTok жартуюць,…

08.12.2025

Житель Ольман попал в милицейский список за «оскорбление Лукашенко» и «содействие экстремизму»

25-летнего Егора Буяна судили в Могилевском областном суде, хотя он прописан в деревне Ольманы Столинского…

08.12.2025

Брестская транспортная инспекция отреагировала на шокирующий случай с такси: ребенок оказался один на улице

В Бресте водитель такси высадил подростка в дождь без телефона и денег. Транспортная инспекция отреагировала…

08.12.2025