Categories: Общество

Моладзі часта адмаўляюць у працы праз вядомую платформу вакансій

Мінчане ўсё часцей скардзяцца на мясцовы рынак працы. Мы паглядзелі, якія вакансіі даступныя ў сталіцы, і хто на іх можа прэтэндаваць.

Share

У сацсетках беларусы скардзяцца на сітуацыю з рынкам працы ў краіне. Зыходзячы з іх каментароў, яна іх не надта задавальняе. Маладыя людзі спрабуюць адшукаць працу на вядомых платформах, але працадаўцы ім часта адмаўляюць. Пад «раздачу» трапіў рынак вакансій на сайце rabota.by.

Чытайце таксама: В Быхове прошла «ярмарка вакансий», но люди говорят: «работы нет»

Беларуска Аліна прызналася, што атрымала вялікую колькасць адмоваў на гэтай платформе, і толькі нядаўна яе пошук працы ў Мінску дайшоў да сумоўя. Сваёй гісторыяй яна падзялілася ў TikTok. Таксама дзяўчына спытала, якая сітуацыя ў іншых людзей.

@alinacreator Знакомо?) #работа #минск #отказы ♬ оригинальный звук — A L I N A

Што ёй адказалі

Многіх беларусаў збянтэжыла сітуацыя з рынкам працы ў краіне.

  • «Мора вакансій, і не бяруць нават маладых. Жах».
  • «Там усім патрэбны стаж ледзь не 10 год».
  • «Там ёсць вакансіі-фікцыі: быццам шукаюць спецыялістаў, але не маюць у іх патрэбы».

Нехта з каментатараў здзівіўся, чаму на сайтах вакансій абмежаваны выбар працы: «Звычайна на сайтах шукаюць адных касіраў, грузчыкаў, кіроўцаў, афіцыянтаў. А дзе вакансіі ў выканкамы, ДАІ, СК, упраўленне па працы і г.д.?». Вось, што яму адказалі: «А там ужо ўсё загаддзя распісалі».

Іншыя людзі вырашылі падзяліцца сваім вопытам узаемадзеяння з платформай.

  • «Мне нават не тое, каб адмаўляюць: мае водгукі і суправаджальныя лісты тупа ігнаруюць. Як яны ўвогуле шукаюць супрацоўнікаў, калі адбываецца вось ГЭТА. Можна было б падумаць, што гэта са мной і маім рэзюмэ нешта не так, але ў знаёмых і нават незнаёмых ідэнтычная сітуацыя».
  • «Мне цяпер без тлумачэння прычыны адмовілі, без сумоўя, без усяго дзве кампаніі адмовілі, прычым маё рэзюмэ цалкам падыходзіла пад іх вакансію. А трэцяя кампанія адмовіла па выніках нейкага псіхалагічнага тэсту: ён паказаў што я камунікабельная, творчая. Без сумоўя, толькі тэст. А чаго менавіта яны хацелі з маім рэзюмэ маркетолага (шукала падпрацоўку), я не ведаю».

    Што прапаноўваюць на самім сайце вакансій

    Мы паглядзелі вакансіі на rabota.by. У Мінску колькасць прапановаў ад працадаўцаў на кастрычнік 2025 года складае больш за 17 тысяч. І многія з іх, як слушна адзначылі каментатары, сапраўды тычацца сферы абслугоўвання ці продажаў (касір, спецыяліст па продажах, кіроўца пагрузчыка, загадчык складам і г.д.). Заробак у гэтай сферы вар’юецца ад 1350 да 3500 бел. руб. У большасці вакансій вопыт патрабуецца, хаця ёсць і тыя, дзе могуць узяць без яго.

    Цікава, што сярод вакансій IT-сектара няма ніводнай з пазначаным узроўнем заробку. Напрыклад, у кампаніі Scand шукаюць QA Engineer, а ў Syntegrico — UX/UI-дызайнера. У абодвух выпадках патрабуецца досвед працы ад аднаго да трох гадоў.

    Скрыншот вакансіі з rabota.by

    Агулам сітуацыя на рынку працы выглядае няўцешна: колькасць прапаноў ад працадаўцаў значна меншая, чым колькасць рэзюмэ, дасланых па ўсёй краіне. На гэта паказваюць даныя, прадстаўленыя на галоўнай старонцы сайта.

    Скрыншот з галоўнай старонкі сайта rabota.by.

    Чытайце таксама: «Как жить за такие деньги?»: водитель скорой из Бреста показал расчетки и рассказал, почему не может уволиться

Recent Posts

«Когда все уже на работе»: новые поезда Молодечно — Минск вызвали вопросы у пассажиров

Беларуская железная дорога добавила два скоростных поезда между Молодечно и Минском. Но расписание вызвало у…

19.09.2026

«Дапамога адпавядала пратаколу». Улады адказалі мінчанцы, якая паскардзілася на цяжкія роды ў 5-м радзільным доме

Мінчанка Ганна заявіла, што ёй адмовілі ў кесаравым сячэнні і груба з ёй абыходзіліся падчас…

19.09.2026

Бывший начальник Ганцевичского РОВД ушел из психдиспансера. Его нашли только на следующий день

Виталий Кулешов руководил районной милицией во время протестов 2020 года и лично участвовал в задержании…

18.09.2026

Людзі-сцягі са Слуцка, савецкая сімволіка і перакрыты горад. Як святкавалі 17 верасня ў Дзяржынску

На праўладным свяце людзей апранулі ў колеры дзяржаўнага сцяга, дасталі савецкую сімволіку, а ў самім…

18.09.2026

«Жаль, теперь как в пустыне живем». В Южном спилили взрослые деревья, а брестчане снова спорят о логике вырубки

Деревья убрали во дворе на Гвардейской после того, как одно из них упало на автомобили.…

18.09.2026

Беларуские вузы начали закупать нары. Что происходит?

Гомельский университет имени Франциска Скорины закупает семь двухъярусных нар для укрытия гражданской обороны. Похожие закупки…

18.09.2026