Рашэнне польскага ўрада пра закрыццё мяжы з Беларуссю ўдарыла па жыхарах памежжа, бізнэсе і тысячах беларусаў, якія штодня ездзілі ў Польшчу.
Иллюстративное фото
Польскі ўрад часова зачыніў мяжу з Беларуссю. Нагодай сталі расійска-беларускія вучэнні «Захад-2025».
Беларусы ў чатах памежжа не хаваюць песімізму. Некаторыя ўпэўненыя, што і галіну ў чаце, якая тычыцца пераезду з Беларусі ў Польшчу і назад, ужо трэба зачыняць. Шмат людзей піша, што не вераць, што 16 верасня палякі адчыняць граніцу. Людзі абмяркоўваюць альтэрнатыўныя варыянты, як патрапіць у Польшчу. На сёння гэта шлях праз Калінінград і Літву. Але гэта і дорага, і доўга, і моташна.
Беларусы прадракаюць, што цяпер чэргі на беларуска-літоўскай мяжы павялічацца, як і час чакання. Цяпер час чакання ў некаторых пунктах пропуска на мяжы з Літвой складае 10–12 гадзін, але з 12 верасня невядома, што будзе. Людзі ўпэўненыя, што вырастуць і кошты на аўтобусы з Мінску да Вільнюсу.
Адзін з беларусаў піша, што для яго самы прымальны варыянт на сёння — цягнік «Мінск — Калінінград», затым аўтобус да Гданьску ці Варшавы.
У кожным выпадку, нікога навіна пра закрыццё мяжы не ўсцешыла.
Чытайце таксама: «Брест на голодный паек?» Что происходит на границе Беларуси с Польшей после объявления о ее закрытии
Прадпрымальнікі Падляшша заявілі, што такое рашэнне забівае іх бізнэс. Малыя фірмы, якія займаюцца памежным гандлем, залежаць ад руху людзей і тавараў праз мяжу. Замовы, раней зробленыя, цяпер не могуць быць дастаўленыя.
«Такіх кампаній, як мая — сотні, мы гандлюем вельмі шырокім асартыментам. Нехта з Беларусі замаўляе дэталі да аўтамабіляў, я раблю іх пад замову, таксама і ноўтбукі, бытавую тэхніку. Гэтае рашэнне забівае наш бізнэс», — кажа польскі прадпрымальнік Матэвуш Грыгарук.
Такое рашэнне ставіць крыж і на польскіх перавозчыках, узніклі праблемы лагістыкі — грузавікі, якія мусілі ехаць праз Беларусь, вымушаныя шукаць іншыя, доўгія шляхі. Яшчэ адно нараканне жыхароў Падляшша — яны будуць пазбаўленыя магчымасці падтрымання сваяцкіх, сяброўскіх сувязяў з беларусамі.
Польскія журналісты апыталі жыхароў Тэрэспалю пра закрыццё мяжы — задаволеных не знайшлі.
«Гэта негатыўна адаб’ецца на ўсіх нас. Я працую таксістам. Кліентаў стала менш, як закрылі чыгуначнае спалучэнне, цяпер і аўтобусы не будуць хадзіць», — скардзіцца таксіст.
Іншы жыхар Тэрэспалю выказвае расчараванне: «не зможам паехаць ані ў адпачынак, ані да сваякоў у Беларусь».
«Найбольш гэта ўдарыць па самых бедных беларусах, якія прыязджалі да нас, каб купіць тавары танна, бо ў іх усё даражэй», — лічыць жыхар памежжа.
Прадаўцы крам наракаюць, што страцяць «кліентаў з Усходу».
«Дзякуючы беларусам, у Тэрэспалі хоць нешта робіцца, бо яны ехалі сюды, пакідалі тут свае грошы, і нешта круцілася», — выказалася прадавец адной з крам Тэрэспалю.
Чытайце таксама: Сілавікі пішуць з нумароў затрыманых: новыя метады міліцыі
Каждый десятый житель Гомеля теперь – официально участник «Чистого четверга»: город убирают всем миром и……
Пасля закрыцця польскага памежнага пункта «Цярэспаль» беларусы змогуць перасякаць мяжу ЕС толькі праз Літву
Пасля перамоваў Беларусі і ЗША было вызвалена 52 палітзняволеных, сярод якіх 38 – беларусы. Сёння…
Большасць школьнікаў абмежавалі ў сучасных спосабах аплаты, пакуль бацькі не могуць адсачыць, што набываюць іх…
Забарона тэлефонаў у школах стала нагодай для новай спрэчкі: у TikTok шырока абмяркоўваюць відэа з…
Беларуска за мяжой выявіла падман: з нумару яе сябра, які пад вартай, ёй пісалі спецслужбы,…