У Беларускім Моладзевым Хабе адкрылася персанальная выстава мастачкі і ілюстратаркі Надзі Букі – «Адраджэнне».
На выставе прадстаўлены працы выкананыя ў розных тэхніках і напісаныя мастачкай у розныя часы. Акрамя прац, створаных з дапамогай фарбы, можна пабачыць і творы, якія Надзя стварыла з дапамогай звычайных манікюрных нажніц і паперы. Такі від мастацтва творца назвала «буцінанка».
Наведвальнікі выставы змаглі не толькі асабіста пазнаёміцца з мастачкай, але і з фантастычным героем, якога Надзя не толькі намалявала, але таксама напісала пра яго кнігі. Пад час адкрыцця адбыўся перформанс, у якім аўтары паказалі гісторыю нараджэння фантастычнага героя мастачкі – Пігласа.
На адкрыцці выставы адбылася і прэзентацыя новай працы Надзі Букі – «Немагчыма маўчаць». Як распавяла жанчына, яна ўпершыню выкарыстала манахромныя сінія колеры. Гэтая карціна, як і астатнія працы Надзі, мае шмат сімвалізму:
«Заклеены рот на гэтай карціне і звязаная дзюба Пігласа – гэта сімвал таго, што нам не даюць выказацца, не даюць права голаса. І я кажу зараз пра беларусаў. Я з’яўляюся адной з тых мастачак, якія забароненыя ў Беларусі. І калі б я гэтую працу прапанавала ў Мінску, то мне б не дазволілі яе выставіць. Мы, творцы, якія з’ехалі за мяжу, не павінны маўчаць. Сваімі творамі мы павінны прамаўляць, што мы жадаем працягваць жыццё і казаць праўду. Тую праўду, за якую нас катавалі і саджалі ў турмы».
Арганізатарам выставы выступіла арт-рэзідэнцыя «Дом Творцаў». Паглядзець выставу можна да 18 траўня. Месца – пляц Канстытуцыі, 6, Варшава. Час працы – з панядзелка па пятніцу з 12.00 да 21.00, у суботу прастора працуе з 12.00 да 17.00, а ў нядзелю – з 11.00 да 16.00.
Беларуска распавяла пра закрыццё адзінай крамы, што абслугоўвала некалькі малых вёсак. Гісторыя атрымала працяг пасля…
Праўладны блогер з Оршы паказаў у TikTok, як выглядае плошча сцяга ў горадзе. Праз снежныя…
Зимой жители Беларуси сталкиваются с целым «букетом» проблем. Шведы показывают, как из хаоса можно сделать…
Пока зима радует снегом, беларусы создавали настоящие чудеса: в Столинском районе появился дракон и гигантский…
На улице Комсомольской открылся второй магазин сети «Южанка». Некоторые местные жители, особенно пенсионеры, считают ее…
Особенно недовольны те витебляне, чьи дома не попали в список, хотя все соседние уже отремонтировали.…