Categories: Общество

На сельгаспрадпрыемстве работнікам падарылі каўбасы і муку: беларусы жартуюць пра «натуральны абмен»

Супрацоўніца адной сельгаспадаркі пахвалілася ў TikTok сваімі падарункамі ад начальства. Яны не пакінулі нікога абыякавымі.

Share

На адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў супрацоўнікам «аддзячылі» падарункамі. Аднак такія падарункі выклікалі у часткі беларусаў нямала пытанняў.

Чытайце таксама:  У Аршанскім раёне «ўраджай года» гніе проста на палях

Беларуска Валянціна працуе на сельгаспрадпрыемстве (на якім менавіта — жанчына не ўдакладняе). У сваім TikTok яна апублікавала відэа, дзе паказала, што падаравалі супрацоўнікам да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі. Па яе словах, гэты падарунак быў ад старшыні прадпрыемства.

На першым роліку відаць вялікую колькасць мясных вырабаў: каўбасныя паўфабрыкаты (у кадр трапіла «Слонімская» каўбаса), фарш і іншая прадукцыя. У дадатак да гэтага Валянціне выдалі чатыры бутэлькі сланечнікавага алею.

@user28703203885685 #рекомендации #колхоз #подарки #реки ♬ оригинальный звук — Валентина

На другім відэа жанчына паказала другую частку падарункаў — некалькі кілаграмаў «Гарадзейскага цукру» і «Лідскай мукі».

@user28703203885685 #рекомендации #колхоз #подарки #реки ♬ оригинальный звук — Валентина

Ролікі «завірусіліся» ў сацсетках і праз месяц пасля публікацыі сабралі сотні каментароў. Як гэта часта бывае, меркаванні карыстальнікаў падзяліліся.

«Эпідэмія справаздач» ці «добрае начальства»: што пішуць у каментарах?

На думку адных, падобнае дзіўна выстаўляць на паказ, бо гаворка ідзе пра звычайныя прадукты харчавання. Некаторыя дапускаюць, што прадукты могуць быць не бонусам, а своеасаблівай «натуральнай аплатай», якую пазней вылічаць з заробкаў. Акрамя таго, некаторыя карыстальнікі задаюцца пытаннем, навошта ўвогуле выстаўляць падобнае ў сацсетках і ці не з’яўляецца гэта чарговай «паказухай».

Што падарылі Валянціне на працы. Скрыншот з відэа ў TikTok
  • «Як сумна, што народ так цешыцца звычайнай жратве! А яшчэ ім выдадуць цукар і муку!!!», — адзначае адзін з карыстальнікаў.
  • «Трэба ж разгрузіць склады…А тут так удала свята падвярнулася….».
  • «Гэта на год замест заробку на год, але гэта яшчэ не ўсё, нават цукар і мука».
  • «А прычым тут менавіта старшыня? Ён пайшоў асабіста і на ўсё прадпрыемства са сваіх грошай усім гэта купіў?».
  • «Вельмі сумняваюся. Цяпер і калгасаў няма, і такі набор ніводны кіраўнік не дасць бясплатна».
  • «А навошта яны ўсё ў Цік-Току хваляцца? Што за эпідэмія справаздач? Каб потым газета «Менская праўда» пісала, што беларусы хваляцца чарговымі падарункамі?», — задаецца пытаннем каментатар.

Важна адзначыць, што ў каментарах было нямала і тых, хто шчыра парадаваўся за жанчыну і напісаў, што ёй відавочна пашанцавала з кіраўніцтвам. Сярод гэтых карыстальнікаў знайшліся і людзі, якія падзяліліся ўласным досведам — распавялі, якія падарункі на свята атрымалі яны самі. І гэтыя прыклады моцна адрозніваюцца ад таго, чым пахвалілася Валянціна.

  • «А нам 50 рублёў закінулі на карту».
  • «Малайчына старшыня! А нам далі сертыфікат на 50 рублёў у “Карону”».
  • «А ў нас у аддзеле адукацыі далі сертыфікат на 45 рублёў у “Мегаопт”».

Для кагосьці такія падарункі — павага ад начальства, а для іншых — вяртанне ў часы «перабудовы», калі каўбасой літаральна разлічваліся за працу.

Чытайце таксама: У Фрунзенскім раёне Мінска смецце прыбралі не цалкам: відэа мясцовага жыхара выклікала спрэчкі

Recent Posts

В деревне Борисовского района уже почти месяц люди мерзнут в домах с центральным отоплением

Центральное отопление есть, тепла — нет. В деревне Борисовского района люди живут при +4…+8 градусах…

04.02.2026

Забрала чужой кошелек — рискует сесть на три года. В Бресте покупка обернулась уголовным делом

Брестчанка нашла в магазине кошелек с 2,4 тыс. рублей и решила оставить деньги себе. Теперь…

04.02.2026

Игра вышла из-под контроля: В Барановичах подростка подставили с «минированием» школы после конфликта в Minecraft

Школьник исключил одного из пользователей сервера «Майнкрафт» за нарушение правил сообщества, а в ответ получил…

04.02.2026

Прарыў з кавааўтаматам: у Быхаве абвясцілі новую эру медыцыны

У Быхаве ўлады заявілі пра «прарыў у медыцыне»: пасля рамонту карпусоў, паступлення тэхнікі і з’яўлення…

04.02.2026

«Мерзли и молчали мужественно». Беларусы обсуждают, в автобусах каких перевозчиков лучше всего ездить при таком морозе

Некоторые с пониманием относятся к тому, что в автобусах не работают туалеты и автоматы с…

04.02.2026

У «Мінск-свеце» жыхары скардзяцца на непраходныя вуліцы

Мінчане паказалі ў TikTok, як выглядаюць дарогі ў адным з раёнаў сталіцы. Па іх словах,…

04.02.2026