Categories: Общество

Хейтэрскія акаўнты аўтобусаў — новы трэнд беларускіх зумераў: навошта іх ствараюць?

Жыхары розных гарадоў працягваюць скардзіцца на грамадскі транспарт. Моладзь стварае хейтэрскія акаўнты, дзе паказвае спазненні і павольную працу аўтобусаў.

Share

Беларусы працягваюць масава скардзіцца на працу грамадскага транспарта ў розных гарадах краіны. Нягледзячы на электронныя табло, расклады і абяцанні перавозчыкаў, штодзённыя паездкі для многіх застаюцца крыніцай стрэсу і раздражнення.

Чытайце таксама: Абласныя цэнтры адстаюць ад Мінска: у Магілёве абяцаюць аплату карткай у транспарце толькі да 2029 года

Пасажыры адзначаюць адразу некалькі хранічных праблемаў: аўтобусы і тралейбусы рэгулярна спазняюцца або, наадварот, прыязджаюць раней за пазначаны час, транспарт перапоўнены настолькі, што ў салон фізічна немагчыма зайсці, а стан саміх машын часам вымушае чакаць лепшага.

Пасажыры заходзяць у грамадскі транспарт у Талачыне. Ілюстрацыйнае фота

Да гэтых скаргаў усё часцей далучаецца моладзь — прадстаўнікі пакалення Z. Замест звыклых зваротаў у кіраўніцтва аўтобусных паркаў або каментароў у чатах яны выбралі больш аргыінальны спосаб вырашэння праблемы — стварэнне так званых «хейтэрскіх акаўнтаў» у TikTok.

У кароткіх роліках зумеры адкрыта, з іроніяй і нецэнзурнай лексікай дзеляцца сваім абурэннем, здымаючы канкрэтныя аўтобусы, якія іх не задавальняюць. Такія відэа хутка набіраюць тысячы праглядаў і сотні каментароў. У беларускім сегменце TikTok ужо з’явіліся хейтэрскія акаўнты, прысвечаныя аўтобусам Гродна і Мазыра. Пад шквал крытыкі таксама трапіў грамадскі транспарт Гомеля і Віцебска.

Чытайце таксама: «Вы что, издеваетесь?»: Жительница Рогачёва показала скользкий автобус

«Трупавозкі» і зламаныя расклады ў Гродна

Жыхары Гродна асабліва часта згадваюць аўтобусы № 16, 13, 20 і 1. Асноўная прэтэнзія — занадта павольны рух, ігнараванне раскладу і, па словах пасажыраў, абсалютная непрадказальнасць прыездаў.

Падобныя водгукі ёсць і пра аўтобус № 16:

Асобна згадваецца і аўтобус № 1. Тут пасажыры абураныя не толькі павольным рухам, але і паводзінамі кіроўцы:

Не абмінулі крытыкай і гродзенскія тралейбусы. Асабліва дасталося маршрутам № 6 і № 9. «Шасцёрку» абвінавачваюць у тым, што яна проста не прыязджае:

«Дзявятку» нечакана пахвалілі — але з яўнай іроніяй:

  • «Цудоўная карэта пад нумарам 9 сёння прыехала роўна хвіліна ў хвіліну. Нізкі паклон і апладысменты кіроўцу!».
Тралейбус №9 г. Гродна ў TikTok. Скрыншот з відэа

Чытайце таксама: «Каток за 95 капеек»: Беларусы скардзяцца на слізкую падлогу ў грамадскім транспарце

Мазыр: старыя аўтобусы, што едуць «як мапа ляжа»

У Мазыры галоўнымі антыгероямі TikTok сталі аўтобусы № 19 і № 23. Пасажыры скардзяцца на пастаянныя спазненні, стан салонаў і паводзіны персаналу.

Пра 19 маршрут кажуць каротка:

А вось да 23 аўтобуса прэтэнзій значна больш:

«Гэтая трунавозка прыязджае як мапа ляжа. Сёння ён мусіў быць на прыпынку ў 7:28, а ён не прыехаў… Аўтобус стары, усё запоўнена надпісамі, на некаторых дзверы не зачыняюцца, бываюць моманты, калі ён едзе з адчыненымі дзвярыма».

Чытайце таксама: «Да вы издеваетесь». Власти спросили у брестчан, нужно ли возвращать автобус №50 «Цветотрон — Адамковская»

У Гомелі аўтобус «вучыцца на памылках», а ў Віцебску «крадзе пасажыраў з іншага»

У Гомелі пасажыры звярнулі ўвагу на аўтобус № 18. Асноўная праблема маршрута — пастаянныя спазненні. А калі транспарт раптам прыязджае раней, гэта ўспрымаецца як падзея сусветнага маштабу:

У Віцебску жартуюць з-за канкурэнцыі маршрутаў. Аўтобус № 14, па словах аўтараў ролікаў, рэгулярна «адбірае» пасажыраў у № 23:

Фан-акаўнты беларускага транспарта

Дзеля справядлівасці варта адзначыць: у Беларусі існуюць і фан-акаўнты грамадскага транспарту. Напрыклад, у Гродне пасажыры хвалілі тралейбус № 23 і іншыя маршруты, якія, па іх словах, «ніколі не спазняюцца». Аднак такія відэа збіраюць значна менш праглядаў і рэакцый.

@23tralikgrodno 23 тралик❤ #grodno #23grodno #троллейбус23гродно #гродно23тралик #траликгродно ♬ оригинальный звук — фанат 23 троллейбуса

Хейт на транспарт апынуўся значна больш запатрабаванымі ў TikTok, і менавіта ён стаў своеасаблівым трэндам для зумераў у TikTok.

Чытайце таксама: «Снег у салоне»: жыхары Мазыра скардзяцца на дзіркі ў грамадскім транспарце

Recent Posts

Замежныя паляўнічыя прынеслі беларускім лясгасам больш за мільён долараў

За першыя дзесяць месяцаў 2026 года беларускія лясгасы атрымалі больш за мільён долараў ад паляўнічага…

19.11.2026

«Этим только дай — все спилят!» В Бресте рубят деревья в парке 1 Мая, а власти молчат

На видео из Парка культуры и отдыха попали и гнилые, и внешне здоровые стволы. Горожане…

19.11.2026

«Семь часов за одной справкой»: начальник ЖРЭУ Бреста прокомментировал скандал вокруг ЖЭС-11

Многочасовые очереди, недовольство жителей и жалобы на работу сантехников. Начальник ЖРЭУ Бреста Игорь Годун высказался…

19.11.2026

«Пока не было ваших умных датчиков, не было пробок». ГАИ снова объяснила брестчанам работу «умных» светофоров

Гаишник провел брифинг на новом перекрестке Жукова и Ковельской, а госСМИ нашли довольного водителя. Жители…

19.11.2026

Ляхавіцкі кансервавы завод не плануе дадаваць беларускую мову на ўпакоўкі і ў 2027 годзе

Ляхавіцкі кансервавы завод паведаміў моўнаму актывісту Ігару Случаку, што не плануе выкарыстоўваць беларускую мову на…

19.11.2026

У Пінску студэнтам і школьнікам паказалі стрым з жаночай калоніі для рэцыдывістак

Для студэнтаў чатырох навучальных устаноў Пінска арганізавалі Zoom-сустрэчу з жанчынамі, якія адбываюць пакаранне ў калоніі…

19.11.2026