Categories: Общество

«Новы закон разбурыў мае планы». Беларус пра паступленне ў ВНУ ў Польшчы

Беларускі абітурыент распавёў, як новы закон у Польшчы ўскладніў яго жыццё. І не толькі яго: замежных студэнтаў у Польшы зараз меньш, чым два гады таму.

Share

З 1 ліпеня 2025 года ў Польшчы ўступіў у сілу закон, які абавязвае замежных абітурыентаў пацвярджаць веданне мовы навучання на ўзроўні не ніжэй за B2. У ліпені польскія ўніверсітэты яшчэ прымалі ўнутраныя моўныя экзамены, але з 1 жніўня яны ўжо не залічваюцца.

Міністэрства навукі ўдакладніла, што для паступлення прызнаюцца толькі дзяржаўныя або міжнародна прызнаныя сертыфікаты. Дадатковая сесія дзяржаўнага іспыту на ўзроўні C1–C2 адбудзецца ў лістападзе, але яна не падыходзіць усім, а да таго часу набор у многіх універсітэтах ужо завершыцца. Дзяржаўны экзамен на ўзровень B2 прызначаны толькі на наступны год. Таму частка беларускіх і ўкраінскіх абітурыентаў рызыкуе не трапіць у ВНУ сёлета.

Мы пагаварылі з беларускім абітурыентам Алесем (імя зменена ў мэтах бяспекі), які даўно валодае польскай мовай і нядаўна прыехаў з Беларусі, каб паступіць у рэгіянальны ўніверсітэт. Аднак новыя правілы закранулі і яго — цяпер яго жыццё ў Польшчы значна ўскладнілася.

Алесь ужо два месяцы знаходзіцца ў новай краіне і разлічваў паступіць у адзін з рэгіянальных універсітэтаў:

«Я вымушаны быў з’ехаць раней, бо ў Беларусі мне пагражаў прызыў у войска. Спачатку думаў, што здам унутраны моўны экзамен ва ўніверсітэце і ўжо ў канцы жніўня атрымаю рашэнне аб залічэнні, з якім змагу падацца на студэнцкі ВНЖ. Але пасля новага распараджэння міністра навукі і вышэйшай адукацыі ўніверсітэцкія экзамены адмянілі

Чытайце таксама:  «360 баллов — и ты не проходишь на «платку»»: почему беларусам все сложнее поступить в вуз

 

Хлопец распавёў, што ўсё ж знайшоў выйсце, але не без цяжкасцяў:
«Дзяржаўны іспыт на ўзровень B2 адбудзецца толькі ў наступным годзе, таму, каб мець хоць нейкі шанец паступіць сёлета, я вырашыў здаваць міжнародны экзамен TELC. Дзякуй Богу, яшчэ былі месцы на бліжэйшую дату. Ва ўніверсітэце мяне запэўнілі, што гатовыя чакаць сертыфікат да пачатку лістапада, але прыняць на навучанне без яго не могуць.»

«Апошнія гады ў Беларусі я жыў у пастаянным страху, — распавядае Алесь. — Мая віза сканчаецца 30 верасня, а сертыфікат будзе гатовы толькі ў кастрычніку, калі я ўжо не буду мець легальных падстаў знаходзіцца ў Польшчы. Вяртацца ў Беларусь катэгарычна не хачу. Праблема не толькі ў абавязковай вайсковай службе: пасля пратэстаў 2020 года рэпрэсіі закранулі большасць маіх сяброў і мяне асабіста. Гэтыя гады я не мог спакойна займацца творчай або навуковай дзейнасцю».

«Не ўсім так пашчасціла, але падобна на тое, што адзіны магчымы для мяне варыянт легальна застацца ў краіне гэта міжнародная абарона, — прызнаецца Алесь.Так, у мяне ёсць падставы для атрыманьня міжнароднай абароны, але разгляд маёй справы зойме каля паўгода, і ў гэты час я не змогу працаваць. Мае бацькі не настолькі заможныя, каб падтрымліваць мяне такі доўгі час. Гэтае распараджэнне цалкам разбурыла мае планы. Цешыць толькі тое, што ў кастрычніку я ўсё яшчэ змагу паступіць.»

Чытайце таксама: Пограничники ввели месячный запрет на посещение окрестностей деревни недалеко от границы с Украиной

Пра тое, як новы закон паўплываў на яго магчымасці вучыцца і жыць у Польшчы, беларус кажа наступнае: «Я маю польскія карані, польская мова для мяне таксама не чужая, хоць я і лічу сябе беларусам. Аднак гэтае распараджэнне цалкам разбурыла мае планы. Зараз я шкадую, што столькі гадоў страціў на вывучэнне мовы краіны, у вачах уладаў якой я «белы мурын», непажаданая асоба, для якой заканадаўствам створаныя самыя неспрыяльныя ўмовы. Я сапраўды цікаўлюся спецыяльнасцю, на якую паступаю, хачу працаваць па ёй у будучыні. Склалася ўражанне, што польская дзяржава проста адштурхоўвае пасіянарную і адукаваную моладзь з культурна блізкіх краін.»

Згодна з дадзенымі Міністэрства навукі, у 2024/25 навучальным годзе на першы курс было залічана на 4,5 тысячы менш замежных студэнтаў, чым летась. У гэтым годзе іх колькасць можа яшчэ больш знізіцца праз новыя патрабаванні.

Recent Posts

«Выйшла пагуляць, а парку ўжо амаль няма»: у парку «Мядзвежына» заўважылі вырубку дрэваў

Мінчанка апублікавала відэа, у якім паказала парадзелы лесапарк у Фрунзенскім раёне сталіцы. Дрэвы вырубаюць не…

18.03.2026

Брестские чиновники рассказали, что ждет Тришинское кладбище. Про повреждение памятников на субботнике промолчали

В ЖКХ Бреста заявили, что вырезают деревья, которые «негативно влияют как на функциональность, так и…

18.03.2026

Весенние палы выходят из-под контроля: пожары уже уничтожают дома и угрожают деревням

Весенние выжигания травы снова приводят к ЧП: огонь распространяется из-за ветра, страдают дома и леса.…

18.03.2026

«Ничего толком купить нельзя». Жители деревни Загорское уже год не дают покоя чиновникам, требуя решить их проблемы

В небольшом населенном пункте накопилось сразу несколько критических проблем — от перебоев с базовыми услугами…

18.03.2026

Да 70 рублёў за прыём: колькі на самой справе каштуе бюджэтная медыцына ў Беларусі

Прыём урача, хуткая і стацыянар — усё гэта каштуе бюджэту сотні рублёў. Аднак беларусы працягваюць…

18.03.2026

«Трэба знайсці рашэнне». Гомельскія чыноўнікі гадамі абяцаюць вырашыць праблему з транспартам у пасёлку Клімаўскі

Улетку туды часта прыязджаюць дачнікі, але кіроўцы грамадскага транспарту адмаўляюцца абслугоўваць гэты маршрут.

18.03.2026