Categories: Общество

«Першы беларускі бізнес-івэнт у Крэмніевай даліне»: прадстаўнікі АВВА падзяліліся вынікамі працоўнага візіту ў ЗША

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой сумесна з Асацыяцыяй беларусаў у Амерыцы 20 ліпеня правяла бізнэс-івэнт ў горадзе Уолнат Крык, штат Каліфорнія.

Share

Некалькі дзесяткаў прадстаўнікоў беларускага бізнесу з розных штатаў ЗША і іншых куткоў свету абмеркавалі магчымасці і перспектывы для ўзаемадзеяння і фармаваня беларускай бізнес-супольнасці за мяжой.

Прадстаўнікі беларускага бізнесу з розных штатаў ЗША і іншых куткоў свету абмеркавалі магчымасці і перспектывы для бізнес-супольнасці за мяжой. Фота АВВА

Спецыяльнымі гасцямі на сустрэчы сталі вядомыя і паспяховыя беларускія бізнесоўцы. Так, Мікіта Мікада распавёў пра свой асабісты шлях і гісторыю поспеху PandaDoc. Ён расказаў пра магчымасці для беларусаў у ЗША і падкрэсліў, што стварэнне бізнес-супольнасці за мяжой – гэта перспектыўны напрамак для беларускіх бізнесоўцаў.  

Павел Лібер, стваральнік платформы «Голас» прэзентаваў гісторыю стварэння, функцыянал і планы па развіцці платформы «Новая Беларусь». Ён адзначыў важнасць пашырэння бізнес-хаба як часткі лічбавай экасістэмы, распавеў пра магчымасці платформы для беларусскіх бізнесоўцаў за мяжой.

Павел Лібер, стваральнік платформы «Голас» прэзентаваў гісторыю стварэння, функцыянал і планы па развіцці платформы «Новая Беларусь». Фота АВВА

Мікалай Мурзянкоў, заснавальнік і генеральны дырэктар Ezrapplication Inc. (ЗША) прапанаваў звярнуць увагу на досвед Ізраіля па развіцці бізнесу і нацыянальнай ідэі. Раман Стэфановіч, прадстаўнік кампаніі Martin Druyan & Associate Attorneys, распавеў пра юрыдычную падтрымку беларускіх бізнесоўцаў у ЗША, падкрэсліў важнасць салідарнасці і неабходнасць правядзення бізнес-івэнтаў.

Прадстаўнікі беларускага бізнесу з розных штатаў ЗША і іншых куткоў свету абмеркавалі магчымасці і перспектывы для бізнес-супольнасці за мяжой. Фота АВВА.

Прадстаўнікі АВВА падзяліліся вынікамі свайго працоўнага візіту ў ЗША. Сярод іншага, яны наведалі Дзярждэпартамент, Дэпартамент гандлю, Агенцтва па міжнародным развіцці (USAID), Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва, Нацыянальны фонд дэмакратыі (NED). Галоўная місія візіту – данесці неабходнасць стварэння беларускай бізнес-супольнасці па ўсім свеце, якая ў перспектыве будзе будаваць эканоміку дэмакратычнай Беларусі. Падтрымка АВВА сёння – гэта не проста ўклад у Асацыяцыю, але ўдзел у пабудове крывяноснай сістэмы эканомікі новай Беларусі.

Яўген Быры і Марына Гірын падчас сустрэчы з прадстаўнікамі беларускага бізнесу . Фота АВВА

АВВА ўжо анансавала наступную бізнес-падзею ў ЗША – буйны Форум для бізнесаў з беларускімі каранямі ў Вашынгтоне папярэдне адбудзецца ў лютым 2024 года. Гэтая ідэя сустрэла вялікую падтрымку з боку беларускіх бізнесоўцаў і прадстаўнікоў дыяспары ў ЗША, якія лічаць неабходным больш шырока распавядаць пра беларускі бізнес, ствараць і развіваць моцную бізнес-супольнасць у ЗША.

Прадстаўнікі беларускага бізнесу абмеркавалі магчымасці і перспектывы для бізнес-супольнасці за мяжой. Фота АВВА.

Падчас дыскусіі ўдзельнікі івэнту абмеркавалі практычныя пытанні, звязаныя з адкрыццём бізнесу ў ЗША, узаемадзеяннем з бюракратычнымі і падатковымі структурамі, а таксама магчымасці для беларускіх бізнесоўцаў. У сустрэчы прынялі ўдзел беларусы са штатаў Філадэльфія, Мінэсота, Пэнсільванія, Флорыда, Каліфорнія, Гаваі. Таксама анлайн далучыліся беларусы Нью-Ёрка, Ілінойсу, Вірджыніі, Масачусэтса, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Велікабрытаніі, Германіі, Швейцарыі, Славакіі, Партугаліі, Грузіі.

Падчас дыскусіі ўдзельнікі івэнту абмеркавалі практычныя пытанні, звязаныя з адкрыццём бізнесу ў ЗША. Фота АВВА.

Па выніках сустрэчы АВВА распачала падрыхтоўку мемарандумаў аб супрацы з Асацыяцыяй беларусаў у Амерыцы і іншымі суполкамі беларусаў у ЗША. Стварэнне магутнай і салідарнай бізнес-дыяспары –  мэта і каштоўнасць АВВА. Асацыяцыя заклікае да сяброўства беларускіх бізнесоўцаў за мяжой, каб разам укладацца ў будову новай дэмакратычнай Беларусі. 

Прадстаўнікі беларускага бізнесу з розных штатаў ЗША і іншых куткоў свету падчас івэнту. Фота АВВА.

Recent Posts

Памятник отходам: в Могилеве спорят из-за мусорки, похожей на надгробие

Жители Могилева бурно обсуждают новую городскую урну, которая вызывает…. стойкие ассоциации с кладбищем.

28.05.2026

Сядзіба за 45 рублёў: у Чачэрску ўжо некалькі гадоў не могуць прадаць частку графскага палаца

У Чачэрску ўжо трэці год спрабуюць прадаць частку былой сядзібы графаў Чарнышовых-Кругліковых, але пакупнік пакуль…

28.05.2026

У Горках абмяркоўваюць стан пешаходнага моста паміж Талстога і Матросава

Жыхары Горак звярнулі ўвагу на пешаходны мост, які злучае вуліцы Талстога і Матросава і выглядае…

27.05.2026

Плёнка, бетон і дрэвы: што пакінула пасля сябе ААТ «Краснапольскі» ў Ясенцы

Тэрыторыя каля сіласных траншэй пры ўездзе ў Ясенку засталася захламленай. Мясцовыя жыхары задаюцца пытаннем, чаму…

27.05.2026

Почему в Пинске закрыли ALMI на Шапошника и из-за чего возникла паника

Жители Радужного в Пинске встревожились из-за закрытия магазина ALMI на Шапошника. Узнали, в чем причина.

27.05.2026

Меньше 900 рублей за 21 смену: зарплата контролера КПП в Брестской области вызвала споры

Жительница Брестской области показала расчетный лист: за 21 день работы контролером на КПП ей начисляют…

27.05.2026