Categories: Общество

Праз затрыманне шпіёна беларусаў выклікаюць у ABW — польскую службу бяспекі

Беларусы распавядаюць, што супрацоўнікі ABW пытаюцца пра іх дзейнасць і раяць быць асцярожнымі.

Share

8 верасня ў Польшчы быў затрыманы беларус, які працаваў таксістам. Яго падазраюць у шпіёнскай дзейнасці на тэрыторыі Польшчы. Пазней аказалася, што затрыманы Уладзіслаў Надзейка быў сябрам Беластоцкай харугвы «Паспалітага рушэння» (якое цяпер не існуе, — BGmedia). Як даведалася BGmedia, у сувязі з затрыманнем падазраванага ў шпіянажы ў ABW (агенцтва унутранай бяспекі Польшчы) пачало выклікаць на размовы беларусаў са статусам дадатковай абароны ў Польшчы. Рэдакцыі вядома прынамсі пра тры такія выпадкі.

Падрабязнасці пра такі візіт BGmedia распавяла беларуска Кацярына (імя змененае з прычын бяспекі). Яна падкрэсліла, што ў Агенцтва ўнутранай бяспекі выклікалі і яе знаёмых з розных гарадоў.

«У ABW сказалі быць пільнай і асцярожнай»

Кацярына расказала, што гутарка цягнулася некалькі гадзін. Было відаць, што супрацоўнікі ABW збольшага ў курсе пра жыццё, дзейнасць і працу Кацярыны. «Яны пыталіся пра розныя дэталі маёй грамадскай дзейнасці, прасілі ўзгадаць – ці не здаралася са мной апошнім часам нечага падазронага, ці не пагражалі мне, не сачылі за мной», — падзялілася беларуска.

Супрацоўнікі ABW, па словах Кацярыны, патлумачылі ёй, што ў Польшчы быў затрыманы беларус, які меў пры сабе спіс з беларусамі ў Польшчы для таго, каб «не то нанесці ім шкоду, не то яшчэ нешта горшае». «Супрацоўнікі патлумачылі, што такіх людзей, як ён, можа быць больш на тэрыторыі Польшчы, бо ён меў невялічкі спіс. Яны не выключаюць, што цяпер па Польшчы бадзяюцца падобныя да яго тыпы з падобнымі спісамі», — дадала Кацярына.

Менавіта яе дадзеныя і былі ў тым падазроным спісе, таму яе і выклікалі ў Агенцтва бяспекі.

«Яны казалі, што я атрымала ў Польшчы дадатковую абарону, таму яны клапоцяцца за маю бяспеку. Прасілі быць уважлівай, як у паўсядзённым жыцці, так і на мерапрыемствах, якія мы праводзім – гэта культурніцкія мерапрыемствы, дарэчы, ніякай палітыкі. Я ў шоку, шчыра кажучы. Мельнікава тая знікла, у нас цяпер не тое каб праблемы, але і ў бяспецы я сябе не адчуваю цяпер», — падкрэсліла беларуска.

Што гэта было, чаго цяпер баяцца беларусам у Польшчы

Што гэта было? Сапраўды беларусам у Польшчы давядзецца баяцца яшчэ і розных шпіёнаў ад беларускага КДБ? Пра гэта BGmedia запыталася ў прадстаўніка арганізацыі BelPol Уладзіміра Жыгара.

Ён лічыць, што такія задачы, як, умоўна кажучы, пагоршыць жыццё беларускім эмігрантам у Польшчы могуць ставіцца ад спэцслужб Лукашэнкі, «таму што рызыка і затраты на гэта мінімальныя». «Гаворка ідзе не пра кадравых супрацоўнікаў ці нават тых, каго трэба мэтанакіравана даслаць з Беларусі. Гаворка ідзе пра людзей з дыяспар, яны арыентуюцца ў Польшчы, маюць тут пэўныя сувязі. І калі іх сувязь з рэжымам ускрыюць ці яны, зрабіўшы нешта, будуць затрыманыя, рэжым не панясе ніякіх страт», — патлумачыў Уладзімір Жыгар.

Паводле яго, такія дзеянні накіраваныя на тое, каб застрашыць дыяспару, каб пасеяць недавер адзін да аднаго.

Што за шпіёна затрымалі ў Польшчы

Беларускія журналісты высветлілі, што затрыманы ў Польшчы 8 верасня беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння», завуць яго Уладзіслаў Надзейка.

У сеціве можна знайсці інфармацыю, што Надзейка зарэгістраваў у Польшчы індывідуальнае прадпрыемства па перавозцы людзей, якое цяпер закрытае. Раней венгерскія СМІ паведамлялі, што да справы аб разгроме шпіёнскай сеткі КДБ у Еўропе мае дачыненне беларус — апазіцыйны актывіст, які працуе таксістам і жыве на польска-беларускай мяжы.

8 верасня супрацоўнікі Агентства ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) затрымалі 33-гадовага Надзейку. Яму выстаўлена абвінавачанне ва ўдзеле ў дзейнасці замежнай разведкі супраць Польшчы.

Раней КДБ Беларусі прызнаў «Беларускую грэнадзёрскую харугву» і звязаны з ёй чат у тэлеграме экстрэмісцкімі фарміраваннямі, а сярод каля трох дзясяткаў чалавек, якія нібыта мелі дачыненне да яе дзейнасці, фігуруе і Надзейка.

«Паспалітае рушэнне» было створана ў 2022 годзе. Яно гуртавала беларусаў і беларусак, якія хацелі атрымаць спартыўна-ваенныя навыкі. У асноўным маладыя людзі збіраліся ў пэўных гарадах Польшчы і Літвы, вучыліся тактычнай медыцыне, уменню карыстацца зброяй. Прадстаўнікі «Паспалітага рушэння» заяўлялі, што яны рыхтуюцца да «вызвалення Беларусі». У жніўні 2025 было абвешчана, што арганізацыя спыняе сваю дзейнасць. Але рашэнне пра гэта было прынятае яшчэ восенню 2024 году.

Чытаць таксама: Осужденная в Польше шпионка из Барановичей так и не явилась отбывать наказание. Скоро ее будут искать по всему миру

Recent Posts

«Это не общепит дорогой, это у вас денег мало». Беларусы удивились ценам на «Дожинках» в Заславле

За 23 рубля — два кусочка мяса и огурец. Столько стоило угощение на "Дожинках" в…

22.09.2025

Які ты тып беларусаў за мяжой? Тэст для сваіх

Ты з кнігай у торбе, са сцягам у заплечніку ці з маленькім падарункам для сяброў?…

22.09.2025

«Сейчас в этих микрорайонах бум, но через 10 лет будет затишье». Брестчане снова обсуждают строительство школы с тиром

Некоторые надеются, что школу откроют 1 сентября 2026 года, но это не так. Жителям микрорайона…

22.09.2025

«У чатах – масавая паніка». Што думаюць студэнты пра экстрэмісцкі статус ЕГУ?

Генпракуратура Беларусі патрабуе прызнаць ЕГУ экстрэмісцкай арганізацыяй. BGmedia даведалася, што пра «экстрэмісцкі статус» думаюць самі…

22.09.2025

Латвия готовится закрыть автобусное сообщение с Беларусью: что это значит для пассажиров

Министерство сообщения Латвии поручило Автотранспортной дирекции подготовить правовое обоснование для непродления лицензий перевозчиков.

22.09.2025

«Не протолкнуться!». Сельские дискотеки в Беларуси становятся хитом

Беларусы массово едут в деревни ради танцев на открытом воздухе. Атмосфера, вайб 90-х и билеты…

22.09.2025