Пятрусь Броўка яшчэ ў 30-х гадах мінулага стагоддзя напісаў верш «Надыход восені». Пакаленні беларусаў вучылі яго на памяць. Але ў 2025 годзе маладыя беларусы адкрылі, што гэты верш можна (і трэба) спяваць на матыў вядомай песні Сафіі Ратару. Памятаеце? «Вот и лето прошло, словно и не бывало, на пригреве тепло, только этого мало».
Аказалася, што вядомы верш класіка паэзіі «Надыход восені» вельмі добра кладзецца на мелодыю папулярнай некалі песні ў выкананні Ратару, якая гадоў 30 таму гучала з «кожнага прасу».
Дарэчы, словы да песні напісаў расейскі паэт Арсеній Таркоўскі у 1967 годзе, значна пазней, чым Пятрусь Броўка.
Маладыя беларусы здзівіліся такому факту і выказалі меркаванне, што, можа быць, Таркоўскі «скраў» верш у нашага Броўкі.
«Вось і лета сышло, адспявалі калоссі, цяжка нам заўважаць, як з“яўляецца восень», — памятаеце? Цяпер гэта хіт, які яшчэ можна спяваць.
Каментатары не хаваюць свайго захаплення:
- «Як той казаў — Пятрусь Броўка піша лоўка!»
- «Рэальна выдатна кладзецца!»
- «Глядзела без гука, але так і праспявала, з гэтай музыкай. Культурны код, ага. Дзякуй!»
- «Дзе вы былі на мінулым тыдні, калі мы гэты верш вучылі да страты прытомнасці?»
- «Шыкоўна атрымалася!»
- «Прыпеў: «Толькi, толькi, толькi, толькi гэтага мала».
- «Спявала разам з вамі!»
- «Мы з сынам даўно вучылі на памяць гэты верш. Ён цёплы, спакойны як сама восень. І акурат без музыкі ўспрымаецца найлепш для мяне».
- «Праспявала некалькі разоў».
- «Вось гэта караоке!»
Чытаць таксама: «Біў маскалёў», «быў боствам для народа». Як найславуцейшы выхадзец з Берасцейшчыны (не) стаў дыктатарам
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: