Класіка гучыць па-новаму: верш Броўкі «Надыход восені» лёг на мелодыю Сафіі Ратару — і маладыя беларусы заспявалі яго.
Зумеры заспявалі Пятруся Броўку
Пятрусь Броўка яшчэ ў 30-х гадах мінулага стагоддзя напісаў верш «Надыход восені». Пакаленні беларусаў вучылі яго на памяць. Але ў 2025 годзе маладыя беларусы адкрылі, што гэты верш можна (і трэба) спяваць на матыў вядомай песні Сафіі Ратару. Памятаеце? «Вот и лето прошло, словно и не бывало, на пригреве тепло, только этого мало».
Аказалася, што вядомы верш класіка паэзіі «Надыход восені» вельмі добра кладзецца на мелодыю папулярнай некалі песні ў выкананні Ратару, якая гадоў 30 таму гучала з «кожнага прасу».
Дарэчы, словы да песні напісаў расейскі паэт Арсеній Таркоўскі у 1967 годзе, значна пазней, чым Пятрусь Броўка.
Маладыя беларусы здзівіліся такому факту і выказалі меркаванне, што, можа быць, Таркоўскі «скраў» верш у нашага Броўкі.
«Вось і лета сышло, адспявалі калоссі, цяжка нам заўважаць, як з“яўляецца восень», — памятаеце? Цяпер гэта хіт, які яшчэ можна спяваць.
Каментатары не хаваюць свайго захаплення:
Чытаць таксама: «Біў маскалёў», «быў боствам для народа». Як найславуцейшы выхадзец з Берасцейшчыны (не) стаў дыктатарам
На предприятии назвали профессию «интересной» и «достойно оплачиваемой». Люди не согласились. Спойлер: «грыжи на позвоночнике…
Мінчанка Ліна Дрэйк распавяла, як пасля дэкрэта яе прымусілі вяртаць грошы за навучанне і падалі…
В Беларуси изменили правила трудоустройства для воспитателей. Журналисты BGmedia узнали, как на это новшество отреагировали…
Сотрудник заказника «Выгонощанское» на видео жестоко убивает хромающего волчонка и потом улыбается. В этот момент…
Берасцеец звярнуў увагу на праблему: на тэрыторыі дзяржпрадпрыемства расце інвазіўная расліна, за якую пачалі штрафаваць…
Даніэль Авілес паказаў у TikTok начную сталіцу і параўнаў яе з Мексікай па бяспецы. BGmedia…