Улады вінавацяць у нізкай нараджальнасці «няправільныя каштоўнасці», але беларусы бачаць прычыны інакш — у жартах, іроніі і штодзённай рэальнасці.
Беларусы смяюцца з нізкай нараджальнасці, фота сгенераванае leonardo.ai
Пасля таго як чыноўнікі выпадкова раскрылі афіцыйныя лічбы нараджальнасці, беларусы не вытрымалі і адгукнуліся ў сацсетках — з гумарам, іроніяй і дакладным адчуваннем рэальнасці. Каэфіцыент нараджальнасці на жанчыну склаў у Беларусі 1,1 (а ў Мінску — толькі 0,6). У Threads разгарэлася жартаўлівая дыскусія, дзе карыстальнікі спрабавалі «высветліць», чаму беларусы не спяшаюцца нараджаць дзяцей. Журналісты BGmedia шматкроць у сваіх матэрыялах звярталіся да тэмы нізкай нараджальнасці ў Беларусі.
Чытаць таксама: Беларусь уходит в минус: рождаемость падает, разводы растут
Трэд пачаў карыстальнік dubrouskialex, які саркастычна прапанаваў свае «версіі»: беларусы не святкуюць Дзень таты, п’юць каву на запраўках, мала суботнікаў, пакістанцы не гавораць кампліменты, закрылі «Буслік», не хапае сцягоў на дамах, а жанчынам няма на каго палажыцца.
У каментарах падключыліся іншыя:
«Буслы ў вырай паляцелі», — дадалі іншыя.
«Дык чым вы на суботніках прапаноўваеце займацца?» — запытаўся адзін. — «Ды хоць на клумбах чымсьці!» — адказаў другі.
Так, з гумарам і самаіроніяй беларусы ператварылі дрэнную дэмаграфічную статыстыку ў народны стэндап.
16 кастрычніка ў Беларусі прайшоў чарговы «Адзіны дзень інфармавання» — тое самае, што калісьці называлася «палітінфармацыяй». Сёлета чыноўнікі разважалі пра «Ролю сямейных каштоўнасцей у сучасным грамадстве». І менавіта падчас гэтай кампаніі выпадкова прагучалі рэальныя дэмаграфічныя лічбы.
Як паведаміла газета «Край смалявіцкі», кандыдат эканамічных навук Анастасія Баброва адзначыла: «Сумарны каэфіцыент нараджальнасці ў Беларусі — 1,1, у Мінску — толькі 0,6. Гэта ніжэй, чым у Вялікабрытаніі (1,4). У сталіцу масава едзе моладзь, актыўна будуецца жыллё, але дзяцей ад гэтага не становіцца больш».
Для параўнання: у Літве гэты паказчык — 1,21, у Польшчы — 1,3, у Латвіі — 1,35, ва Украіне — 1,0. Беларусь апынулася ў ліку краін з найніжэйшай нараджальнасцю ў свеце.
Але калі ўлады вінавацяць «няправільныя каштоўнасці» і «недахоп асветніцкай працы», то незалежныя эксперты бачаць іншае — масавую эміграцыю маладых беларусаў пасля палітычных падзей апошніх гадоў.
Белстат упершыню за чатыры гады апублікаваў звесткі пра нараджальнасць і смяротнасць, адразу пераскочыўшы да 2024 года. Гэта выглядае як спроба схаваць дадзеныя за 2020–2023 гады, калі краіна перажывала пікавы ўзровень смерцяў ад COVID-19.
Паводле афіцыйных звестак, у 2024 годзе ў Беларусі нарадзілася ўсяго 58 938 дзяцей — гістарычны мінімум з 1950 года. Каэфіцыент склаў 6,5‰ (6,5 нараджэння на тысячу чалавек). Пры гэтым памерлых — 115 124 чалавекі (12,6 ‰).
Након звестак за папярэднія гады Белстат маўчыць, але «Кіберпартызаны» апублікавалі свае лічбы:
— 2020 — 149 339 памерлых,
— 2021 — 177 825,
— 2022 — 130 064,
— 2023 — 119 823.
Чытаць таксама: Школ у Беларусі усё менш, дзяцей — таксама. Дэмаграфічны правал працягваецца
Литовские таможенники до сих пор ловят людей, которые везут в Беларусь более 60 евро наличными.…
Житель Бреста выложил в Threads фото воды из своей ванны и показал, чем она отличается…
Падвалы ў старых дамах ператварыліся ў балоты, а камунальныя службы, паводле жыхароў, не рэагуюць нават…
Видео из Могилева, где кондуктор конфликтует со школьником из-за отсутствия справки, вызвало бурю обсуждения в…
Жительница Бреста с 7 утра пыталась дозвониться в детскую стоматологию, но безуспешно. Журналисты BGmedia проверили,…
У Гомельскай вобласці на адным з прадпрыемстваў знайшлі шмат санітарных парушэнняў. Колькасць «пратэрміноўкі» зашкальвае.