Нягледзячы на жаданне апынуцца дома, сям'я Аляксея Пацко жыве разуменнем, што яны за мяжой надоўга.
У жнівеньскія дні 2020 году Аляксей Пацко зьдзейсніў учынак, які перавярнуў ягонае жыццё. Працуючы суддзём, ён адмовіўся караць удзельнікаў пратэстаў. Кошт гэтага — страта працы, пераслед усёй сям’і, пераезд ва Ўкраіну, затым — у Нямеччыну.
Як склаўся лёс былога суддзі — у інтэрв’ю «Свабоды».
«Першы крок быў — уцячы ад рэпрэсій, другі — вырашыць, што рабіць далей»
У 2020 годзе Аляксей Пацко працаваў суддзём у Пінску. Ён кажа, што пасля масавага «хапуна» кіраўніцтва «прапанавала» даваць усім затрыманым па 15 сутак. Аляксей адмовіўся. Пачалося традыцыйнае: «Ну ты падумай, у цябе сям’я, дзеці, не гарачыся, супакойся».
Читайте также: «Что ты думаешь — это уже твои проблемы»: В Пинске после выборов судья отказался вести дела по 23.34 КоАП и уволился
Аляксей не пагадзіўся, і ўрэшце страціў працу і трапіў пад пераслед. Прыйшлі не толькі па Аляксея, але і па ягоную маці, якая працавала адвакатам.
Так сям’я — Аляксей з жонкай, трыма дзецьмі і маці — апынуліся ўлетку 2021 году ва ўкраінскім Ірпяні.
Як у многіх беларусаў, узніклі праблемы з легалізацыяй, бо ўкраінскі від на жыхарства і да вайны было атрымаць даволі складана. Таму сям’я Пацко звярнулася ў амбасаду Нямеччыны. Яны трапілі ў праграму падтрымкі беларусаў, якія могуць жыць і працаваць у Нямеччыне на гуманітарных падставах. Увосень 2021-га сям’я ўжо пераехала далей у Эўропу.
«Першы крок быў — уцячы ад рэпрэсій. Другі — вырашыць, што рабіць далей? Калі ты адказваеш толькі за сябе — гэта адно. Але ў нас трое дзяцей, гэта пытанні адукацыі, здароўя, разьвіцця. Праграма ў Нямеччыне прадугледжвае пэўныя льготы пры навучанні, інтэграцыю ў нямецкае грамадства, моўныя курсы. І ты легальна жывеш у краіне. Дзеці пайшлі тут у школу, з гэтым праблем не было», — кажа Аляксей.
«Немцы — малайцы, у іх мэта — даць магчымасьць раскрыцца патэнцыялу чалавека»
На першым часе, кажа Аляксей, сям’і было даволі цяжка ў чужой краіне.
«Мовы мы не ведалі зусім. Тут іншае грамадства, парадкі, законы, іншы ўклад жыцця, ды ўсё іншае. Нам вельмі дапамаглі па прыбыцці ў Нямеччыну беларусы з дыяспары. Накармілі, напаілі, далі прытулак, патлумачылі, як тут што працуе. У нас асабліва не было фінансавых запасаў, таму на першым часе было даволі складана. Нам тут выдзелілі даволі неблагое жытло, без раскошы, але жыць можна», — кажа былы суддзя.
Дзеці пайшлі ў школу. Ад пачатку вайны ў школе дадалося расейскамоўных вучняў. Частка — гэта ўцекачы з Украіны, частка — былыя жыхары Казахстану, якія пераехалі па праграме позніх перасяленцаў.
«Дзеці за год адаптаваліся ў школе. Праграма тут прадуманая, нагрузка на дзяцей раўнамерная. Для дарослых таксама прадугледжана адукацыя. Немцы — малайцы, яны ставяць мэту — даць магчымасць раскрыць патэнцыял. Калі ты хочаш вучыцца, яны будуць падтрымліваць цябе на ўсіх этапах».
Ён з сям’ёй ходзіць на інтэграцыйныя курсы. Вывучаюць мову, мясцовыя асаблівасці законаў, медыцыны, працаўладкавання. Сям’я атрымлівае сацыяльную дапамогу.
«Для мясцовага ўзроўню гэта мала, але па нашых мерках — нармальна. Недзе 450 еўра на дарослага і каля 250–300 — на дзіця».
Читайте также: «Ощущение, что мы в Беларуси будущего». История брестской семьи, которая не захотела, чтобы детей воспитывала система
Першая іх мэта — вывучэнне мовы.
«Мы да яе ідзём, без мовы на добрым узроўні цяжка займець добрую працу. Апроч мовы, тут ёсць шмат варыянтаў пацвердзіць дыплом, прайсці курсы, атрымаць адукацыю. Спектр даволі шырокі, калі ведаеш мову», — кажа Аляксей.
«Шкадуем, што мы не дома, што страцілі сацыяльнае кола — сяброў, сваякоў»
Аляксей не шкадуе пра свой учынак. Але, натуральна, сям’я шкадуе, што яны ня дома, што страцілі сацыяльнае кола стасункаў — блізкіх, сваякоў.
«Матэрыяльнае ў нас на другім пляне. Шкада, што рассыпаліся вось гэтыя ланцужкі, твой свет, у якім ты жыў, ён не з табой. Стасункі праз інтэрнэт — гэта не тое. Вядома, хацелася б вярнуцца дахаты. Вядома, нам цяжка, як бы ні было добра матэрыяльна, бо ў гэтым плане ў нас сітуацыя лепшая, чым у многіх людзей», — кажа Аляксей.
Яны жывуць у невялікім горадзе, беларусаў тут больш няма.
Былыя калегі не падтрымліваюць з ім стасункаў.
«Яны адразу ж тады, у 2020-м, спынілі стасункі са мной, я стаў для іх «таксічным». Хоць раней мы блізка стасаваліся. Але я іх не папракаю. Яны гэта рабілі са страху, а не з нязгоды з маімі поглядамі».
Читайте также: «Когда увидел фото избитых людей, был в шоке»: Милиционер из Бреста рассказал, почему уволился после акций протеста
«Цяперашнія суды часам — не пра правасуддзе, а пра звядзеньне рахункаў, помсту»
Аляксей кажа, што яго хвалюе закрытасць амаль усіх палітычных працэсаў.
«Гэта прыкмета адсутнасці галоснасці, грамадскага кантролю, але ж галоснасць — адзін з прынцыпаў судовага працэсу. Пры нармальным судзе можна толькі пэўныя працэсы рабіць закрытымі, ды й тое можна «закрыць» толькі частку працэсу, а не ўвесь. Цяжка гаварыць пра справядлівасць і аб’ектыўнасць. Вядома, кожнае рашэнне трэба індывідуальна пераглядаць, але з пункту гледжання абывацеля справядлівымі суды называць не выпадае».
Ён пакуль ня ведае, як менавіта будуць праходзіць завочныя суды над «экстрэмістамі» У беларусаў-эмігрантаў на завочных судовых працэсах плануюць канфіскоўваць маёмасць, але сам былы суддзя яшчэ не бачыў нормаў заканадаўства.
«Дзівіць тое, што яны цяпер кажуць пра канфіскацыю маёмасці, але такая мера была выключана з заканадаўства. Аднак, ведаючы, як працуе гэтая сістэма, — прыдумаюць нейкія варыянты, канечне. Да 2020 году суды ішлі па шляху дэкрыміналізацыі і ўніфікацыі заканадаўства, рабілі тое, што раяць міжнародныя інстытуты, права. І потым такія рэзкія манеўры. Гэта нейкая «чрезвычайщина». Гісторыя не пра правасуддзе, а пра звядзеньне рахункаў, помсту».
«Знешне ў Беларусі спакойна, але людзі кажуць, што ўнутры адчуваецца поўнае разбалансаванне механізмаў»
Аляксей кажа, што ягоная сям’я жыве фактам, што яны ў Нямеччыне надоўга.
«Гэта стратэгія самазахавання. Таму што калі будзеш сядзець і казаць: «Мы заўтра едзем дахаты» — гэта самаразбуральна. Ты не будзеш развівацца, нешта рабіць, проста будзеш сядзець і чакаць, губляць час. Калі нешта зменіцца, тады будзем думаць. Перамены ў Беларусі — непазбежны працэс. Але гэта пытанне часу. Я размаўляю з людзьмі ў Беларусі. Яны кажуць, што знешне ўсё спакойна, такі маналіт і стабільнасць. Але ўнутрана — адчуванне коркі над балотам, поўнага разбалансавання механізмаў. Нейкіх пазітыўных адчуванняў у людзей няма. Рана ці позна гэтая стабільнасць трэсне і пасыплецца. Пытанне, як доўга гэта ўсё працягнецца. Чым больш часу гэта зойме, тым менш людзей вернецца. Асабліва калі ў сем’ях ёсць дзеці, якія пайшлі тут вучыцца, знайшлі сяброў. Гэта гады псіхаэмацыйнага развіцьця. Праз дзесяць гадоў дзеці скажуць на прапанову ехаць дамоў — «Наш дом тут!», — разважае Аляксей.
Читайте также: Экс-сотрудник ГУБОПиК объяснил, как силовики задерживают людей, которые возвращаются в Беларусь, и как просчитать риски
Пакуль у планах сям’і Пацко — здаць увосень іспыты з нямецкай мовы і распачаць пошукі вучобы і працы.
Специалисты Брестского ДЭП приступили к монтажу катка на площади Ленина. Журналисты BGmedia вспомнили, что говорили…
Во флешмобе чиновников поучаствовал даже председатель Брестского облисполкома Петр Пархомчик.
В клипе молодой человек говорит Коржу, что не хочет сидеть молча и ждать, когда закончится…
В горисполкоме обсудили вопросы безопасности дорожного движения. На следующий день после заседания на Красногвардейской водителей…
Одного из лишенных званий офицеров судили вместе с женой по статье о грубом нарушении общественного…
Беларус возглавлял исследовательскую группу в Институте химии Макса Планка в Майнце и сделал прорыв в…