Categories: Общество

У «Санце» заўважылі робата-мыйшчыка. Ён выклікаў спрэчкі ў беларусаў

У сеткавай краме Мінска цяпер працуе робат, які мые падлогу. Відэа, якім падзяліўся жыхар сталіцы, не пакінула нікога абыякавым.

Share

Мінчанін падзяліўся ролікам у TikTok, у якім паказаў «новага супрацоўніка» сеткавай крамы «Санта». Яго з’яўленне выклікала спрэчкі сярод беларусаў.

Чытайце таксама: Беларуска паскардзілася на японскі дэсерт у «Еўраопце»

На відэа ў TikTok відаць, што цяпер падлогі крамы мые спецыяльны робат-мыйшчык. Ён быў набыты ў ТАА «Чыстыя рашэнні», як вынікае з апісання на ягонай абалонцы.

@dmitry.zamkovets Магазин Санта робот. #Минск#рекомендации ♬ Can’t Get You out of My Head — Kylie Minogue

Як беларусы аднесліся да «новага супрацоўніка»

Беларусы не засталіся абыякавымі да сітуацыі. Меркаванні пад відэа падзяліліся. На думку адных карыстальнікаў, гэты робат забірае працу ў жывых людзей, пры гэтым няякасна выконвае сваю працу, абмінаючы стэлажы і іншыя месцы.

  • «А жывую душу скарацілі».
  • «Мінус адна прыбіральшчыца і + 3 інжынеры».
  • «Ну ўсё як заўсёды, хутка прыбіральшчыцы не патрэбны будуць».
  • «Той бруд і ваду, якую прыносяць наведвальнікі крам, ніводны робат не прыбярэ, толькі ручкі прыбіральшчыцы, а робат толькі па чыстай падлозе і можа катацца».
  • «А пад стэлажамі і куты хто вымываць будзе?».
  • «Уяўляю суму за рамонты і абслугоўванне. Яны ж забіваюцца пяском. Перад гэтым нехта павінен прайсціся з венікам і падмесці. Хто ж гэта, калі няма прыбіральшчыцы?».
  • «Класна, туалет і дапаможныя памяшканні ён не прыбярэ. Як ні круці без жывых рук не абыйсціся, але начальству седзячы ў кабінеце лепш відаць».
Робат мыйшчык у краме «Санта». Скрыншот з відэа ў TikTok

Іншыя карыстальнікі, у тым ліку супрацоўнікі крамаў, адзначылі ў каментарах, што радыя такім новаўвядзенням. На меркаванне людзей, дзякуючы робатам у прыбіральшчыкаў зменшыцца нагрузка. Робаты не цалкам заменяць іх у працы, а будуць толькі дапамагаць.

  • «Прыбіральшчыкаў на 100% ён не заменіць, але ў якасці падтрымання чысціні — норм».
  • «Нікога ў краме не скарацілі. Прыбіральшчыца ўсё яшчэ мые ў падсобцы кабінеты. Гэта хутчэй для падтрымання чысціні ў зале, бо адна прыбіральшчыца не спраўляецца з усёй нагрузкай».

Знайшліся і тыя беларусы, хто пажартаваў пра сітуацыю. Нехта нават прапанаваў, як можна палепшыць функцыі робата «для поўнай адпаведнасці прафесіі».

  • «Трэба каб з дынаміка робата даносілася непрыемным голасам “Куды па памытаму паперліся?!”. Тады гэта будзе паўнавартасна».
  • «Колькі ў яго заробак!?».
  • «І заўважце, не крахтае, не смярдзіць, што ходзіш дзесьці не там. І касым вокам на цябе не глядзіць».

З’яўленне робата-мыйшчыка ў краме стала не толькі тэхналагічнай навінкай, але і падставай для дыскусіі пра будучыню звычайных прафесій. Для адных гэта крок наперад і палягчэнне працы, для іншых — трывожны сігнал пра магчымыя скарачэнні.

Пакуль што, як вынікае з каментароў супрацоўнікаў, гаворкі пра поўную замену людзей не ідзе. Але відавочна, што падобныя тэхналогіі паступова з’яўляюцца і ў беларускіх крамах, а значыць, спрэчкі пра тое, хто будзе мыць падлогу — чалавек ці машына, яшчэ не раз вернуцца ў стужку TikTok.

Чытайце таксама: В Пинском районе самолет приземлился прямо на озеро. Узнали, кому он принадлежит

Recent Posts

Гомельшчына і Магілёўшчына — у лідарах па колькасці траўмаў праз галалёд

З пачатку зімы ў Беларусі — больш за 16 тысяч пацярпелых ад галалёду. Найбольш —…

18.02.2026

Лукашенко назначил 19 судей в Бресте и области, а одного хорошо известного отправил в отставку. Вот что о них известно

Председатель суда Брестского района Сергей Маручек вынес решения минимум по 49 административным делам и репрессировал…

18.02.2026

Беларуска паскардзілася на японскі дэсерт у «Еўраопце»

Жанчына, якая набыла вядомае японскае печыва, паскардзілася на ягоную якасць. Па яе словах беларускі, прадукт…

17.02.2026

BELPOL опубликовал список беларуских предприятий, которые помогают России в войне. 7 из них — из Брестской области

В списке есть предприятия, хорошо известные любому беларусу. Например. Беларуская железная дорога, которая возила российских…

17.02.2026

«Сколько еще должно погибнуть людей?» Брестчане требуют от властей реакции после смерти пенсионерки на набережной

Возле причала женщина выронила в воду пакет с кормом. Нагнувшись, она потеряла равновесие и упала…

17.02.2026

У Камянцы жанчыну здзівіў стан пад’езда новага дома: што яна паказала ў TikTok?

Жыхарка Камянца паказала ў TikTok пад’езд шматкватэрнага дома, якому крыху больш за пяць гадоў. Яе…

17.02.2026