Categories: Общество

«Шэсць месяцаў нерваў і куча грошай»: як беларуска электраацяпленне падключала

Беларуска паверыла чыноўнікам пра выгоды электрычнага ацяплення. У выніку патраціла на яго ўсталяванне час і грошы. У сеняшняй Беларусі без гэтага ніяк.

Share

Аляксандр Лукашэнка падчас свайго візіту ў Пекін 2 верасня запрасіў кітайцаў будаваць у Беларусі цяпліцы, абяцаў танную электрычнасць і газ. Ён заявіў, што пабудуе другую АЭС. «У нас лішак электраэнергіі, мы плануем пабудаваць другую атамную станцыю і мы абавязкова яе пабудуем», — выказаўся Лукашэнка.

Электрычнае ацяпленне прывабнае для карыстальнікаў з пункту гледжання экалогіі, бяспекай і не вельмі дарагім коштам абсталявання. Гэта альтэрнатыва газаваму ацяпленню, бо многія беларускія вёскі дагэтуль не газіфікаваныя.

 

Ці сапраўды выгадна мець электраацяпленне

Беларускія ўлады ў ліпені 2020 года ўвялі для электрычнага ацяплення ільготны тарыф і зрабілі магчымым дыферэнцаваць тарыф у залежнасці ад часу. Істотна зэканоміць на электраацяпленні атрымаецца, калі зрушыць час карыстання электраэнэргіяй на пэрыяд з 23.00 да 6:00. А вось найбольш дарагая электраэнэргія з 6.00 да 17.00.

Яшчэ ўлады абяцалі бонус для тых, хто пяройдзе на электрычнае ацяпленне —магчымасць атрымаць 20% кампенсацыю.

Для таго, каб стымуляваць выкарыстанне электраацяплення, быў створаны ўказ, які дазваляе пакрыць 20% выдаткаў ад агульнага кошту (але не больш за 40 базавых). Гэта распаўсюджваецца на тыя дамы, у якіх няма цэнтральнага ацяплення і газазабесьпячэння. Для гэтага трэба падаць заяву ў райвыканкам, прыкласьці акт выкананых работ, чэкі аб набыцці абсталявання і матэрыялаў.

Выглядае прывабна, але што на справе?

Читайте также: В Лунинецком районе частная фирма задержала работникам зарплату. Этим сразу же заинтересовалась прокуратура

 

Выкананне мары пераўтварылася на хаджэнне па інстанцыях

Галіна (імя гераіні змененае, яе дадзеныя ёсць у рэдакцыі) жыве ў вёсцы, дзе няма цэнтральнага ацяплення. Печкі ў доме жанчыны старыя, не надта добрыя. Яны з мужам некалькі гадоў таму вырашылі сабраць грошы і правесці электрычнае ацяпленне. Удалося сабраць 3 тысячы даляраў.

«Муж не дажыў да таго шчасця, каб у хаце было цёпла. Я дажыла, але наўрад ці гэта шчасце», — кажа жыхарка вёскі.

Жанчына расказвае, што для мантажу абсталявання яна знайшла прыватную фірму. «Тут у іх пытанняў не было — плаці грошы і ўсё зробім. Зрабілі хутка і якасна, за некалькі дзён. Але нашы чыноўнікі — гэта проста нейкае пекла», — лічыць Галіна.

Пытаннямі ацяплення яна займалася шэсць месяцаў — у асноўным хадзіла па інстанцыях, плаціла вялікія грошы за розныя даведкі.

Спачатку паехала ў райцэнтр, у мясцовыя «Электрасеткі». Хацела дазнацца, ці дастаткова ў раёне магутнасці для таго, каб правесці ў яе дом ацяпленне.

Наступная інстанцыя — райвыканкам. Ён мусіў прыняць рашэнне: дазваляць Галіне ўсталяваць ацяпленне ці не. Яго прымалі на працягу месяца. Тым часам праектная арганізацыя рыхтавала праект. Гэта яшчэ месяц.

Читайте также: Роман Кисляк: «Комитет ООН обязал Грузию не депортировать меня в Беларусь»

Галіна расказвае, што двойчы езьдзіла ў «Бюро тэхнічнай інвэнтарызацыі» (БТІ), там мусілі выдаць неабходныя паперы, за якія беларуска плаціла грошы, а пасля чакала адказу ад іх. Акрамя гэтага прыйшлося афармляць дазвол ад усіх членаў сям’і на правядзенне ацяплення. Дазвол жанчына завярала ў натарыўса. Дакумент ад кожнага ўдзельніка сям’і каштаваў асобную суму.

Пасьля таго, як райвыканкам у выніку даў дазвол на ўсталяваньне электрычнага ацяпленьня, Галіне давялося зноў звяртацца да мясцовых уладаў за новым дазволам. Яшчэ ў Галіны былі паходы ў БТІ, каб зарэгістраваць праект на рэканструкцыю дома. Таксама з дазволу ўсіх членаў сям’і. Потым дадаліся паходы ў арганізацыі “Энерганадзор”, “Электрасеткі” і “Энергазбыт”.

 

Каб атрымаць даведку, трэба прынесці пяць іншых даведак

«Электрасеткі» патрабавалі даведку, што ў мяне няма ні газавага, ні цэнтральнага ацяплення. Хоць гэта відавочна! Няма ў вёсцы і не было ні газу, ні цэнтральнага ацяплення! Кожны паход, паездка ў горад — гэта нэрвы и грошы. Я мусіла яшчэ ехаць у філіял “Гомельгаз” за даведкай, што ў мяне няма газавага ацяплення!», — абураецца Галіна.

Читайте также: «Это место, где трупы обмывают?»: в бане Логойска обнаружен удивительный «гость». Но, кажется, ремонт впечатлил больше

Яна лічыць, што «гэта проста валакіта і куча грошай ні за што». «Я б купіла дровы. Але я жыву адна! Мне цяжка іх пасячы, скласці, цягаць потым. Бо ў мяне няма здароўя зусім. Я марыла зрабіць тое ацяпленне, каб у хаце не мерзнуць, але гэтыя мае мары, жаданне зрабіць жыццё лягчэй па выніку прынеслі мне адны турботы», — кажа вяскоўка.

Жанчына дадае, што патрабаванні «на даведку прынесці пяць даведак, пазбаўленыя ўсялякай лёгікі».

«Усе інстанцыі ў горадзе раскінутыя па розных частках. Едзь у камунальныя службы, потым у газавыя, потым у выканкам і так па коле!», — наракае Галіна.

Яшчэ яна даведалася, што не атрымае абяцаную кампенсацыю. Бо толькі пасля таго, як прыватная фірма ўсталявала ёй абсталяванне, Галіна даведалася, што яны не маюць ліцэнзіі на правядзенне такіх работ і толькі збіраюцца яе атрымаць. «Як фірма не мае ліцэнзіі, то выйшла так, што кампенсацыя 20% мне «не паложана», — дадала Галіна і цяжка ўздыхнула.

Читайте также: «Фигню какую-то несет». Что не так с «покаянным» видео «приграничного бизнесмена», которое опубликовали таможенники

Recent Posts

У Гомелі і Магілёве людзі масава скардзяцца на сырыя і смярдзючыя падвалы

Падвалы ў старых дамах ператварыліся ў балоты, а камунальныя службы, паводле жыхароў, не рэагуюць нават…

22.10.2025

Скандал в Могилеве: кондуктор выгнала школьника из троллейбуса, руководство встало на ее сторону

Видео из Могилева, где кондуктор конфликтует со школьником из-за отсутствия справки, вызвало бурю обсуждения в…

22.10.2025

22 минуты на линии: брестчанка пожаловалась, что не может дозвониться до детской стоматологии

Жительница Бреста с 7 утра пыталась дозвониться в детскую стоматологию, но безуспешно. Журналисты BGmedia проверили,…

22.10.2025

Чым нас кормяць? У Беларусі прыпынілі працу каўбаснага цэху з-за пратэрмінаваных прадуктаў

У Гомельскай вобласці на адным з прадпрыемстваў знайшлі шмат санітарных парушэнняў. Колькасць «пратэрміноўкі» зашкальвае.

22.10.2025

«Это — ужас»: глава Столинского райисполкома раскритиковал состояние детского отделения местной больницы

Чиновник назвал условия в детском корпусе «ужасными» и пообещал реновацию. Похоже, педиатрическое отделение не видело…

22.10.2025

В Ляховичах строят мини-копию знаменитой крепости. Те, кто знаком с ее историей, сразу нашли очевидные ляпы

По мнению чиновников, копия крепости будет напоминать жителям Ляховичей об их прошлом и станет привлекательным…

22.10.2025