Тихон Клюкач. Коллаж BGmedia

Што здарылася на вайне ва Украіне з берасцейцам Ціханам Клюкачом? Афіцыйнага пацвярджэння яго гібелі няма

20.05.2026 13:38 Ціхан Клюкач. Калаж BGmedia. Источник фото

Па словах украінскага вайскоўца, Ціхан Клюкач нібыта загінуў 9 траўня 2026 года. З датай можа быць і блытаніна — у той дзень працягвалася перамір'е.
Читайте BGmedia в:

Інфармацыю пра гібель 23‑гадовага былога берасцейскага палітвязня Ціхана Клюкача («Франца») падчас баявога задання распаўсюдзіў яго нібыта саслужывец, але афіцыйнага пацвярджэння гэтаму няма, пiша «Наша Нiва». Год таму па сацсетках таксама распаўсюджвалася інфармацыя пра гібель Ціхана, але тады абышлося кантузіяй, пасля чаго «Франц» вярнуўся на пазіцыі.

Чытайце таксама: Бывшего политзаключенного брестчанина Тихона Клюкача добавили в «список террористов»

У сацсетках распаўсюджваецца трагічная навіна пра гібель  Ціхана «Франца» Клюкача

Першакрыніца гэтай навіны — былы палітвязень Піліп Шаўроў, які жыве ў Польшчы. 19 траўня 2026 года яму напісаў украінскі баец з нікам Цім. Ён патлумачыў, што кантакт Шаўрова яму пакінуў Ціхан Клюкач.

«Спачуваю, але Ціхан загінуў падчас выканання задання на пазіцыі», — напісаў Цім.

Тихон Клюкач на войне в Украине. Фото из его соцсетей
Ціхан Клюкач на вайне ва Украіне. Фота з яго сацыяльных сетак

Тое самае Цім пацвердзіў і карэспандэнту «Нашай Нівы», але ў выдання няма магчымасці верыфікаваць гэтую трагічную інфармацыю. На ўдакладняючыя пытанні вайсковец не адказаў, і цяпер знаходзіцца афлайн.

Па словах украінскага вайскоўца, Ціхан Клюкач нібыта загінуў 9 траўня 2026 года. З датай можа быць і блытаніна — у той дзень працягвалася расійска-ўкраінскае перамір’е, хоць асобныя перастрэлкі і ўзаемныя ўдары адбываліся.

Тихон Клюкач на войне в Украине. Фото из его соцсетей
Ціхан Клюкач на вайне ва Украіне. Фота з яго сацыяльных сетак

Сябры Ціхана расказалі «Нашай Ніве», што з 9 траўня ён насамрэч не выходзіць на сувязь, але яны вераць у лепшае. Выглядае, што ягоны інстаграм пэўны час назад быў выдалены.

Як распавёў «Люстэрку» прадстаўнік АПК па абароне Вадзім Кабанчук, у 3-й асобнай штурмавой брыгадзе ВСУ, дзе служыць Клюкач, ён лічыцца зніклым без вестак.

Тихон Клюкач на войне в Украине. Фото из его соцсетей
Ціхан Клюкач на вайне ва Украіне. Фота з яго сацыяльных сетак

Год таму па сацсетках таксама распаўсюджвалася інфармацыя пра гібель Ціхана Клюкача, але тады абышлося кантузіяй, пасля чаго «Франц» вярнуўся на пазіцыі.

Па словах Шаўрова, апошнім часам Ціхан служыў у 60‑й брыгадзе.

В сети каждый ваш клик оставляет след, который могут использовать против вас. Не позволяйте превращать ваши интересы в уголовные дела. Включайте BGlobal VPN — будьте невидимы для посторонних глаз.

Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь 

Чытайце таксама: «Працягваюцца выезды на палігон, навучанне, тактыка». Ціхан Клюкач — аб палку «Пагоня», творчасці і маладых беларусах

Гісторыя былога палітзняволенага берасцейца Ціхана Клюкача

2020 год назаўсёды змяніў жыццё берасцейца Ціхана Клюкача. У чэрвені ён скончыў гімназію №1, 25 ліпеня яму споўнілася 18 гадоў, а ўжо 9 жніўня яго ўпершыню затрымалі за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі. У пачатку верасня на вучобе ў каледжы ён пазнаёміўся з берасцейкай Сафіяй Малашэвіч. А 6 верасня маладыя людзі паехалі ў Менск, каб паўдзельнічаць у «Маршы еднасці». Улады Беларусі пакаралі іх за гэта вельмі жорстка — 1,5 гады калоніі Ціхану і 2 гады калоніі Сафіі. Праўабаронцы прызналі іх палітзняволенымі.

У пачатку сакавіка 2022 года Ціхан цалкам адбыў свой тэрмін, а праз нейкі час з’ехаў з Беларусі. У інтэрв’ю «Брэсцкай газеце» ён распавёў сваю гісторыю.

Тихон Клюкач, Цiхан Клюкач, политзаключенный, брестчанин, Брест, Брестская газета
Ціхан Клюкач у 2022 годзе. Фота: BGmedia

«Я не буду адчуваць сябе камфортна і спакойна, пакуль у Беларусі існуе рэжым Лукашэнкі. Вялізная колькасць маіх сяброў сядзіць. Дзяўчына, якую я кахаю, сядзіць у нечалавечых умовах. Таму я буду рабіць усё для таго, каб сітуацыя ў Беларусі змянілася», — тлумачыў берасцеец сваю матывацыю ехаць ваяваць ва Украіну супраць рассейскіх захопнікаў.

Па яго меркаванні, Лукашэнка зараз — гэта гаўляйтэр Пуціна. Таму перамога над Пуціным ва Ўкраіне — гэта першы крок да зменаў у Беларусі.

«Калі скончыцца вайна, а я шчыра веру, што яна скончыцца перамогай Украіны, тады, я спадзяюся, прыйдзе час вярнуцца ў Беларусь і зрабіць з Лукашэнкам тое, што ўсе беларусы марылі зрабіць яшчэ з 2020 года», — падсумаваў Ціхан.

Падчас службы ён быў звязаны і з Палком Каліноўскага, і з палком «Пагоня», які ў 2022 годзе спрабаваў ствараць ва Украіне Вадзім Пракоп’еў. Праз праблемы ў адносінах з саслужыўцамі і камандзірамі Ціхан сыходзіў з войска, а пасля вяртаўся.

Чытайце таксама: «Сказаць аб іх на ўвесь свет, каб пачулі». Тихон Клюкач попросил у Тихановской помочь освободить калиновцев из плена

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: