Ты з кнігай у торбе, са сцягам у заплечніку ці з маленькім падарункам для сяброў? А можа, той самы «тутэйшы», які здольны зрабіць любое месца больш беларускім?
Моладзь у стылі The Krama: адзенне і аксэсуары з беларускімі сімваламі і сэнсамі
Кожная беларуская сустрэча за мяжой — гэта маленькі тэатр характарыў. Тут ёсць і «чытальнікі Бахарэвіча», і «раздавальнікі паштовак», і «паляўнічыя на сваіх» у натоўпе. Па першай фразе, па тым, што ў кішэні або ў торбе, ужо можна зразумець — хто перад табой.
А цяпер пытанне: хто ты сам(-а)?
Разам з нашым партнёрам — The Krama, крамай, што захоўвае Беларусь у дэталях, — мы падрыхтавалі гэты тэст. Адкажы на некалькі пытанняў і даведайся, які ты тып беларуса(-кі) за мяжой — бо кожны з нас нясе Радзіму ў сэрцы і па-свойму.
Нават калі ты за тысячы кіламетраў ад дому, адкрыць пасылку з Крамы — гэта як пачуць знаёмыя галасы. Кнігі, цішоткі, упрыгожванні і сувеніры, зробленыя сваімі для сваіх, нагадваюць: Беларусь жыве ў дэталях і ў нашых руках.
Дастаўляем па ўсёй Еўропе.
У Польшчы — бясплатна пры заказе ад 250 зл.
Ты заўсёды з кнігай — у торбе, на стале, у руках. Часам чытаеш, часам проста носіш, але яна для цябе як напамін: Беларусь існуе не толькі ў навінах, яна жыве ў словах. І нават калі закладка стаіць на адной старонцы, гэта ўсё роўна твая гісторыя.
Кнігі, цішоткі, сувеніры — усё, што ствараюць беларускія аўтары і майстры. Замовіўшы адну пасылку, ты атрымліваеш не проста рэчы, а сувязь з домам.
Дастаўляем па ўсёй Еўропе.
У Польшчы — бясплатна пры заказе ад 250 злотых.
Ты з тых беларусаў, у якіх сцяг заўсёды пад рукой. Сцяг у цябе як пароль: па ім пазнаюць сваіх. Нават калі вакол чужая мова і горад, з табой заўсёды ёсць тое, што кажа: мы ёсць. І гэта дае сілу не толькі табе, але і ўсім побач.
Кнігі, цішоткі, сувеніры — усё, што ствараюць беларускія аўтары і майстры. Замовіўшы адну пасылку, ты атрымліваеш не проста рэчы, а сувязь з домам.
Дастаўляем па ўсёй Еўропе.
У Польшчы — бясплатна пры заказе ад 250 злотых.
Ты верыш у сілу маленькіх жэстаў. У цябе заўсёды ёсць маленькі падарунак для іншых: паштоўка, значок ці проста добрае слова. Ты той чалавек, які стварае атмасферу “сваіх” нават у чужым аэрапорце. І калі хтосьці сыходзіць з тваёй сустрэчы, ён ужо крыху больш беларус, чым быў да яе.
Кнігі, цішоткі, сувеніры — усё, што ствараюць беларускія аўтары і майстры. Замовіўшы адну пасылку, ты атрымліваеш не проста рэчы, а сувязь з домам.
Дастаўляем па ўсёй Еўропе.
У Польшчы — бясплатна пры заказе ад 250 злотых.
Ты прыносіш Беларусь у кавярню ў Берліне, у парк у Варшаве ці ў чаргу па круасаны ў Парыжы. Адным словам, позіркам ці ўсмешкай ты робіш чужое месца “сваім”. Побач з табой людзі адчуваюць: Беларусь — гэта не тэрыторыя, гэта мы.
Кнігі, цішоткі, сувеніры — усё, што ствараюць беларускія аўтары і майстры. Замовіўшы адну пасылку, ты атрымліваеш не проста рэчы, а сувязь з домам.
Дастаўляем па ўсёй Еўропе.
У Польшчы — бясплатна пры заказе ад 250 злотых.
The Krama — каманда, якая імкнецца наблізіць беларускую культуру і традыцыі да кожнага. Крама прапануе якасныя і ўнікальныя тавары, што ўвасабляюць дух і стыль Беларусі. Мы любім тое, што робім, і рады дзяліцца гэтым з вамі.
Акрамя традыцыйных сувеніраў і кніг, мы прапануем унікальныя рэчы, якія стануць не толькі часткай вашага дня, але і дапамогуць захоўваць сувязь з роднымі каранямі. Наша мэта — зрабіць кожны ваш выбар асаблівым, а пакупкі — прыемнымі і простымі.
Чакаем вас на нашых пляцоўках:
Сайт: www.thekrama.com
Тая самая беларуская крама ў Варшаве: Instagram
Партнерскі матэрыял.
Жители дома в Молодечно уже несколько месяцев просят отремонтировать лавочки у подъезда. По их словам,…
На местном ТВ большинство опрошенных поддержало ограничения. Но в соцсетях велосипедисты объяснили, почему считают полный…
Прокуратура проверила детские площадки в Гродно и обнаружила опасные нарушения. После предписаний часть проблем устранили.
Мужчина пытался защитить внука от собаки, которая погналась за велосипедом. После случившегося нападения ему понадобилась…
Жительница агрогородка Раков попросила «Евроопт» открыть магазин поближе к жилым кварталам. Компания ответила, но окончательное…
После почти шести лет заключения Вячеслав Рогащук вышел на свободу и уехал. Ему нужны деньги…