Месяцамі бяз душу, матрацаў, як паддосьледныя. Зьняволеная журналістка Кацярына Карпіцкая пасля вяртання на волю апісала цяперашнія ўмовы на Акрэсьціна.
Гэтым вясёлым фота перарываю свой вымушаны месяц маўчання, які правяла на Акрэсціна. Так журналістка «Нашай Нівы» Кацярына Карпіцкая, якая пабывала у зьняволеньні, пачынае на сваёй старонцы ў Фэйсбуку аписанне таго, што там адбывалася у гэты час.
Як я трапіла ў ЦІП – гісторыя на асобны пост, а ў гэтым я проста хацела б нагадаць, што разам з палітзняволенымі па крыміналцы нашых працягваюць катаваць на Акрэсціна. 30 сутак там у сённяшніх умовах мне хапіла, каб выйсці з букетам новых хвароб – ад фарынгатрахеіту да цыстыту і кароны (дарэчы, менавіта прышчэпка дапамагла перанесці апошняе досыць лёгка ў параўнанні з маімі сукамерніцамі). А людзі сядзяць там па 60 сутак і больш, у залежнасці ад таго, колькі пратаколаў ім захочуць накінуць.
Паветра ў камеру №15 магло паступаць да нас толькі з калідора праз “кармушку”, але яе спецыяльна ўвесь час зачынялі.
Сядзяць у антысанітарыі – іх ніколі не водзяць у душ і не выдаюць нават шчотак з асаблівых рэчаў. Туалетную паперу часам прыходзілася выбіваць па сантыметры.
Сядзяць месяцамі без шпацыроў (паветра ў камеру №15 магло паступаць да нас толькі з калідора праз “кармушку”, але яе спецыяльна ўвесь час зачынялі).
Сядзяць без матрацаў (падушкай нам служыў спляснелы хлеб, а на голай падлозе ці шконцы спаць было б яшчэ магчыма, але ночы даўно дзіка халодныя – нават абдымаючы адна адну і заціскаючы паміж ног бутэльку з гарачай вадой мы не маглі супакоіць дрыжыкі. Ночы ператвараліся ў цыкл фізічных практыкаванняў – прысядаць, паадціскацца, пастаяць у планцы – неяк пагрэцца і заснуць).
Многіх жанчын забіралі з працы ці лецішч у спадніцах, сукенках, і яны так і ляжалі начамі на халоднай падлозе.
Сядзяць без сноў (у два і чатыры ночы нас падымалі на пераклічкі; пра тое, што там суткамі гарыць яркае штучнае асвятленне, і нагадваць не трэба).
Сядзяць без перадач (многіх жанчын забіралі з працы ці лецішч у спадніцах, сукенках, і яны так і ляжалі начамі на халоднай падлозе, пакуль нехта з тых, хто выходзіў на волю, не здымаў з сябе байку ці трусы-шкарпэткі. Шчоткай, якая ў спадчыну дасталася мне, карысталася яшчэ чалавек пяць да гэтага, здаецца. А ў майцы хадзіла сама маці “Хлопотного дельца”).
У пікавы момант у двухмеснай камеры №15 утрымлівалася 20 жанчын – у холадзе і духаце ўсе хутка пачыналі хварэць.
Сядзяць на палову галодныя (за месяц харчавання я мусіла заплаціць больш 400 рублёў (каля 150 еўра), і за гэтыя грошы на абед атрымлівала пусты суп – вадкасць з парай бульбін і лупінай ад яе, спляснелы хлеб і два кубкі гарбаты ці кісель, якія запаўнялі толькі палову кубка. Як мясцовых порцый хапае нашым хлопцам, я не ўяўляю).
Читайте также: Первая, пробная попытка послать сигнал Евросоюзу – эксперты о первом массовом помиловании
Сядзяць без адэкватнай медыцынскай дапамогі (у пікавы момант у двухмеснай камеры №15 утрымлівалася 20 жанчын – у холадзе і духаце ўсе хутка пачыналі хварэць. Усіх атакоўваў каранавірус, які, як і іншыя хваробы, лечыцца там з большага парацатамолам. Без магчымасці рухацца ў хаце 3 на 4 метры, з дрэнным харчаваннем усе рэзка пераставалі хадзіць у туалет. Ужо прабачце за падрабязнасці, але за 30 сутак я змагла зрабіць гэта толькі тры разы).
Сядзяць як паддоследныя. Мне нават неяк не па сабе расказваць, як дарослыя цёткі і дзядзькі з ЦІП кайфуюць, назіраючы ў вочкі і камеры за тым, як мы будзем змагацца з новым прыдуманым выпрабаваннем. Спачатку да вас падсяляюць Аллу Ільінішну і Марынку з вошамі, чакаючы, што ў вас пачнецца істэрыка. Але мы знаходзім з імі агульную мову, і праз некалькі дзён “істэрыка” здараецца ў дзяжурных, якія ўсё ж вядуць так званых маргіналаў з нашых камер на “пражарку”, бо сітуацыя блізкая да эпідэміі педыкулёзу. Супрацоўнікі вельмі перажываюць за стан сваёй формы – яны вымушаныя два разы на суткі праводзіць шмон у нашых камерах і прашчупваць нас, а так лёгка падчапіць як мінімум адзежных насякомых.
Але мы працягваем жартаваць і з камер чуецца смех – усё гэта вельмі раздражняе супрацоўнікаў ЦІП.
Пасля да вас падсяляюць новую Марыну – у яе расстройства кішэчніка, яна ўся ў гаўне, а яшчэ ў язвах, якія сцякаюць крывёю, у грыбку. А яшчэ ў яе жорсткі абстынентны сіндром. Супрацоўнікі ЦІП назіраюць і чакаюць, што мы сарвемся. Але мы проста бяром і пачынам мыць Марынку над дзіркай у падлозе і выбіваем у медсупрацоўніка зялёнку, каб апрацаваць яе раны. Нам забраняюць сядзець і спаць, абражаюць, але мы працягваем жартаваць і з камер чуецца смех – усё гэта вельмі раздражняе супрацоўнікаў ЦІП.
Читайте также: Шрайбман: «Освобождение 13 политзаключенных многие посчитали началом торга с Западом. У меня другое мнение»
Мне ёсць яшчэ што згадаць, але больш падрабязна я апішу ўсе катаванні і прамыя злачынствы ў дачыненні да беларусаў у скаргах у дзяржустановы (хоць яны пасля і скажуць, што дадзеныя факты не пацвердзіліся, Азаронку ж у нас падабалася). Але пакуль проста коратка нагадаю, за што ў Беларусі так здекуюцца з людзей у статусе правапарушальнікаў:
— Была на вуліцы ў чырвонай сукенцы з белай накідкай.
— Прыйшла падтрымаць тату Марыі Калеснікавай на суд (у пратаколе напісалі “хацела вызваліць Марыю Калеснікаву”).
— Прынесла кветку да месца забойства Тарайкоўскага.
— Пераслала мужу ў асабістыя навіны з “экстрэмісцкіх” тэлеграм-каналаў.
— Зняла на відэа дваравы марш у Лошыцы.
— Сказала вайскоўцу “Наша возьме”.
— Чытала ў электрычцы кніжкі беларускіх пісьменнікаў.
— Была непажаданай новаму кіраўніцтву Акадэміі кіравання.
— Перапісвалася ў чаце Лебядзінага з суседзямі.
— Вярнулася з Францыі, дзе выйшла замуж за француза.
— Працавала ў “Корпусе”, а калі туды прыехаў ГУБАЗІК, “аказала” ім непадпарадкаванне (насамрэч, вядома, не).
— Айцішніца, якая можа ведаць кіберпартызанаў…
Читайте также: “Овсянка, сэр! Спасибо, Бэрримор!”, или Как Денис Дудинский про овсянку на Окрестина пошутил
Можно ли расторгнуть брак в консульстве, в беларуском суде или в судах иностранных государств? Корреспонденты…
Об улучшении туристической инфраструктуры М-1 шла речь на встрече губернатора Смоленской области с вице-премьером Беларуси.
Сделать экспорт из Telegram способны силовики, если получат доступ к вашему аккаунту. Они могут скачать…
Женщина публиковала в телеграм-канале информацию о местах и времени нахождения представителей Территориального центра комплектования и…
Специалисты Брестского ДЭП приступили к монтажу катка на площади Ленина. Журналисты BGmedia вспомнили, что говорили…
Во флешмобе чиновников поучаствовал даже председатель Брестского облисполкома Петр Пархомчик.