Да выдачы ключоў уласнікам кватэр у доме №199А на вуліцы Сацыялістычнай у Бабруйску заставаліся лічаныя дні, калі адзін з будучых жыхароў апублікаваў у TikTok два відэа з прэтэнзіямі да якасці будаўніцтва.
@serovdima555♬ оригинальный звук — serovdima1980
На кадрах мужчына паказаў працёкі ў цеплапункце, прасеўшую плітку, кароткую ліўнёўку, лужыны і іншыя недаробкі. Аўтар сцвярджаў, што аб’ект знаходзіцца ў стане, які «патрабуе прыняцця мер па ліквідацыі недапрацовак».
@serovdima555♬ оригинальный звук — serovdima1980
Чытайце таксама: Пасля скаргі ў TikTok у Бабруйску пераставілі самакаты? Жанчына заявіла, што ў горадзе «навялі парадак»
Тэлеканал «Бабруйск 360» прызнаў наяўнасць праблем з домам
На сітуацыю адрэагаваў тэлеканал «Бабруйск 360», які выпусціў уласны сюжэт пра дом. У ім прызналі наяўнасць праблем, аднак асноўны акцэнт зрабілі на тым, што заўвагі ўжо ўхіляюцца, а аб’ект знаходзіцца на кантролі гарадскіх уладаў.
@bobruisk_360 🏠«Мой дом – моя крепость». Будущие жильцы новой многоквартирной застройки обеспокоены качеством стройобъекта 📲Речь о многоквартирном доме по адресу: Социалистическая, 199а. Пока строители доделывают финальные штрихи, будущие жильцы переключились в режим «ТикТок-детектива». ❌Протечки в теплопункте, просевшая плитка и лужи – вот проблемы, с которыми столкнулись дольщики. 🦫Объект – на личном контроле председателя Бобруйского горисполкома Максима Гурина. ✅Недостатки устранены в рамках законодательства в установленный срок. Подробности в нашем материале 🔼 #белорусскийтикток #бобруйск ♬ оригинальный звук — Новости Бобруйска, страны,мира
Намеснік дырэктара па ідэалагічнай, сацыяльнай рабоце і агульных пытаннях ААТ «Бабруйскі завод КПД» Андрэй Дубінчык заявіў, што частка прэтэнзій мае аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны, а будаўнікі працуюць па зваротах грамадзян.
Асаблівую ўвагу бабруйчан прыцягнула яго фраза пра тое, што «відэарад у сацыяльных сетках не з’яўляецца падставай для правядзення якіх-небудзь дзеянняў». Пры гэтым сам чыноўнік паведаміў, што работы на аб’екце пачаліся пасля разгляду звароту грамадзян па даручэнні намесніка старшыні гарвыканкама.
У сюжэце таксама паказалі будучую жыхарку дома, якая заявіла, што яе сям’ю новая кватэра цалкам задавальняе і ніякіх прэтэнзій у іх няма. Завяршыўся ролік дзяржаўнага ТБ высновай, што канструктыўны дыялог дазваляе вырашаць пытанні без сацсетак і ў рамках заканадаўства.
Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
Чытайце таксама: «А жыхары не скардзіліся?» Легендарны дом-«шпакоўня» ў Бабруйску замест рамонту атрымаў неонавую падсветку
Бабруйчане звярнулі ўвагу на супярэчнасці ў самім тэлевізійным сюжэце
Аднак у каментарыях пад сюжэтам многія бабруйчане з такой трактоўкай падзей не пагадзіліся:
- «На жаль, і афіцыйныя звароты не дапамагаюць. Таму і застаецца толькі здымаць на відэа. КПД не можа пакласці прагумаванае пакрыццё ўжо некалькі гадоў, якое прапісана ў нас у дамове, і астатнія недаробкі па доме робяцца абы-як».
- «Бескарысна ім нешта пісаць, выдаляюць усе дрэнныя каментарыі пра КПД».
- «А пасля здачы аб’екта належыць гарантыя, дык яе няма, канцоў не знайсці».
Некаторыя карыстальнікі сацсетак звярнулі ўвагу на супярэчнасці ў самім тэлевізійным сюжэце: «Калі карэспандэнт пацвярджае, што галоўныя здымкі тут не яе, то і яе сцвярджэнне, што без сацсетак можна абысціся, у корані няслушнае».
Іншыя нагадалі і пра больш старыя прэтэнзіі да забудоўшчыка: «Затое цэны павышаюць пасля пабудовы! Спачатку адна цана, а пасля заканчэння будаўніцтва кватэры падаражэлі».
Асабліва актыўна абмяркоўвалі словы прадстаўніка завода пра тое, што відэа ў інтэрнэце не з’яўляецца падставай для прыняцця мер:
- «Не з’яўляецца падставай для ліквідацыі, але з’яўляецца інфармацыяй для ўсіх службаў, якія заплюшчваюць вочы».
- «Як жа на „Бабруйск 360“ чыноўнікі любяць казаць, што відэа, выкладзенае ў інтэрнэт, чымсьці не з’яўляецца. Дык яно не для гэтага выкладвалася, а каб паказаць праблемы большай колькасці людзей».
Паводле рэакцыі бабруйчан, многія ўбачылі ў сюжэце не столькі гісторыю пра ліквідацыю недахопаў, колькі спробу паказаць сітуацыю выключна з зручнага для чыноўнікаў боку. Бо калі б ролікі будучага жыхара не з’явіліся ў TikTok і не набралі прагляды, пра праблемы ў доме перад самай здачай аб’екта наўрад ці даведаўся б нехта за межамі некалькіх пад’ездаў. І менавіта гэта сёння выклікае ў людзей найбольш пытанняў: чаму недаробкі ўхіляюцца толькі пасля публічнай агалоскі, а не выяўляюцца і выпраўляюцца да таго, як жыхарам уручаць ключы ад новых кватэр.
Чытайце таксама: «Другі тыдзень чакаем». СМІ Бабруйска і мясцовыя жыхары па-рознаму ацэньваюць поспехі ў пакосе травы
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: