Ці магчымы мараторый на публікацыі, якія даюць карнікам падставы для рэпрэсій? Беларускі незалежны медыясектар можа выпрацаваць агульную пазіцыю на гэты конт. А замежныя?
Фільм «Хронікі сучаснасці» беларускага дакументаліста Мікалая Мамінава некалькі гадзін правісеў на ютуб-канале літоўскага партала Delfi. Але гэтага часу хапіла, каб выбуховая хваля пайшла па беларускім грамадстве: як унутры Беларусі, так і ў эмігранцкім асяродку.
Што здарылася? Частка людзей на кадрах замазаныя, але вялікая частка выпадковых герояў фільма паказаныя буйнымі планамі пасярод дарогі: пазнавай – не хачу. І хоць аўтар Мікалай Мамінаў сцвярджае, што ў беларскіх сілавікоў. “павінны быць усе гэтыя відэа”, новых кадраў у фільме няма. Вось толькі ГУБАЗіК аб’явіў, што паспеў скачаць фільм і рыхтуецца “ў госці” да яго герояў.
Читайте также: «Нам не все равно!»: Беларусы объединяются в 12-часовом онлайн-марафоне солидарности с политзаключенными
Фільм «Хронікі сучаснасці» – пра пратэсты 2020 года: падзеі пачынаюцца 9-10 года і заканчваюцца акцыяй 20 верасня. Твары некаторых герояў, якім, на думку аўтараў, можа нешта пагражаць, замазаныя, але твары пераважнай большасці ўдзельнікаў адкрытыя і лёгка паддаюцца ідэнтыфікацыі – а гэта рэальная пагроза апынуцца пад крымінальнай адказнасцю.
“Калі вы адчуваеце сябе ў небяспецы ў сувязі з інцыдэнтам. Звяртайцеся на акаўнт гарачай лініі BYSOL у ТГ для экстраннай эвакуацыі”, – нагадвае BySol.
Абурэнне беларусаў публічнай дэманстрацыяй фільма зразумелае. Колькі ўжо можна наступаць на адны і тыя ж граблі – няўжо не хапіла трагічнага досведу з кнігай «Я выходжу»? Колькі соцень ці тысяч беларусаў павінны сесці за краты, каб дакументалісты і журналісты нарэшце зрабілі работу над памылкамі? І ўвогуле – ці памылкі гэта, калі адно дзеянне ставіць пад пагрозу тысячы людзей?
Але цяпер паўстаюць іншыя праблемы. Фільм выйшаў – наступствы будуць, і ўжо ёсць (раздрай, напрыклад). Як выйсці з гэтай сітуацыі з найменшымі стратамі? Як нарэшце не дапусціць паўтарэння падобнай сітуацыі ў будучыні?
Пагаварылі з экспертам Media IQ Паўлюком Быкоўскім.
– Ці не прыйшоў час аб’явіць мараторый на публічную дэманстрацыю падобнага кшталту твораў, якія ў Беларусі выкарыстоўваюцца як нагода (не прычына, а менавіта нагода) для палітычных рэпрэсіяў?
– Існуюць рэдакцыйныя палітыкі: ніхто не можа нічога нікому навязаць. Зыходзячы з прынцыпу свабоды слова і свабоды рэдакцыйных палітык, зверху ніхто такія рашэнні не навяжа.
Але можа ўзнікнуць рашэнне ўнутры беларускага незалежнага медыясектару – выпрацаваць агульную пазіцыю па гэтым пытанні. Не ўпэўнены, што яна дакладна ўзнікне, але такое магчыма.
Што мы маем на сённяшні дзень? Шэраг выданняў прыбралі ілюстрацыі, на якіх можна было пазнаць удзельнікаў акцый пратэсту; шэраг выданняў заблюрылі твары людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэстах. Гэта вялікая насамрэч праца рэдакцый, і даволі складана: тады выйшла шмат матэрыялаў, вярнуцца назад і пачысціць свае архівы – складаная праца, але некаторыя выданні зрабілі гэта. Некаторыя выданні разглядаюць кожную персанальную просьбу прыбраць тую ці іншую ілюстрацыю ці публікацыю. Усё гэта датычыцца беларускага незалежнага медыясектара.
Читайте также: Класковский — о санкциях: «Даже если сегодня режим Лукашенко не пошатнулся, то это не означает, что проблема решена»
Але існуюць New York Time, ці DELFI, ці многія іншыя, якія са сваёй пазіцыі разглядаюць праблему. Яны не належаць да беларускага незалежнага медыясектара, яны самі па сабе. Паміж такімі выданнямі, якія арыентуюцца не на беларускую, а на сваю аўдыторыю, немагчыма дасягненне падобнага кансенсусу, бо свет вялікі, у кожнага свая палітыка. Але канкрэтная рэдакцыя такое рашэнне можа прыняць. Некаторыя замежныя выданні, якія ў тым ліку працуюць і на беларускую аўдыторыю, усё-такі сыходзяць з таго, што найперш трэба гарантаваць бяспеку людзей.
Нядаўна New York Time зрабіла публікацыю па Беларусі, у якой адзін чалавек, які знаходзіцца ў Беларусі, назваўся і напэўна не хавае сябе, хаця ягоны каментар выглядае небяспечным; ёсць іншыя людзі, якія не названыя або са змененым імем. Гэты матэрыял зроблены сёння. Але калі зайдзем у архіў New York Time за 2020 год, там мы не ўбачым заблюраных твараў. Такое рашэнне немагчыма прыняць па ўсім свеце – давайце клапаціцца пра бяспеку беларусаў, якія знаходзяцца ў Беларусі. Мы роўна так жа не звяртаем увагі на тое, што не замазаны твары ва ўдзельнікаў дэманстрацый пратэсту ў іншых краінах, у тым ліку дзе правяць аўтарытарныя рэжымы і дзе за ўдзел у дэманстрацыях пагражаюць рэпрэсіямі. Для нас гэта далёкі свет, і мы не звяртаем на гэта ўвагу.
Я вяду да таго, што аднаго кансенсуснага рашэння для ўсяго свету быць не можа. Але для беларускага незалежнага медыясектара такія рашэнні магчымыя, хаця я і не ўпэўнены, што яны абавязкова будуць дасягнутыя.
– Давайце вернемся да фільма «Хронікі сучаснасці»: у ім больш плюсаў ці мінусаў для спажыўца?
– Калі казаць пра літоўскую аўдыторыю, то, напэўна, актуалізацыя для літоўцаў гісторыі пратэстаў у Беларусі мае свае плюсы і мінусы. Але літоўцам было не так важна: паказаны твар ці не: пра пратэсты яны раней чулі, а зараз убачылі ў такой версіі.
Читайте также: Эксперт: «Путин в озвучке Лукашенко пытается сделать из «Вагнера» неуправляемую военизированную группировку»
– З-за чаго ж узняўся такі вэрхал?
– Тут ёсць некалькі момантаў. У Беларусі адбываюцца рэпрэсіі, і кожны новы напамін пра тое, што хтосьці ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, можа прывесці да рэпрэсій.
З іншага боку, усплеск эмоцый адбыўся пасля таго, як праўладныя тэлеграм-каналы зрабілі ўкід, што фільм скачаны спецслужбамі – зараз за гэтымі людзьмі прыйдуць. Мне не падабаецца тэрмін інфармацыйна-псіхалагічная спецаперацыя, але тое што адбываецца, вельмі добра ўкладааецца ў гэты тэрмін. Улада, праваахоўныя органы ці палітычная паліцыя ўчынілі дзеянне, якое разварушыла грамадства і зрабіла балюча тым, хто знаходзіцца ў Беларусі – яны атрымалі яшчэ адну прычыну хвалявацца наконт сваёй бяспекі. Яны паставілі маральныя пытанні і перад журналісцкай супольнасцю. Але пры гэтым гаворка ідзе не пра беларускія незалежныя медыя (DELFI – літоўскае выданне). Мы можам рваць на сваіх грудзях цяльняшку і казаць, што мы робім так, а нехта будзе адстойваць іншую пазіцыю, але на сітуацыю па вялікім рахунку мы не ўплываем: мы можам прасіць замежныя выданні, але не можам дыктаваць сваю волю.
Гэта традыцыйная маніпуляцыя. Ёсць атмасфера страху, укідваецца дадатковы аргумент, каб мы пачыналі абмяркоўваць сітуацыю, – мы рэагуем.
А паколькі пытанне балючае, то людзі рэагуюць эмацыйна. Шмат людзей пацярпелі ад рэпрэсій, многія ўцяклі ад рэпрэсій за мяжу, шмат людзей хаваецца ад рэпрэсій у Беларусі – усё гэта толькі падлівае алею ў агонь. Таму ўсё, што мы зараз назіраем, вельмі добра ўкладваецца ў паняцце інфармацыйна-псіхалагічнай спецаперацыі, якое апісана ў літаратуры па ваеннай прапагандзе і па барацьбе з насельніцтвам праціўніка. Насельніцтвам праціўніка для праваахоўных органаў з’яўляемся мы, жыхары Беларусі, грамадзяне Беларусі.
Читайте также: Расчлененка Украины или нападение на «союзное государство»? Лукашенко запутался в собственных картах
– Як выйсці з сітуацыі з найменшымі стратамі?
– Наўпроставага выйсця не існуе. Варта звяртаць увагу: хто і навошта робіць такога кшталту ўкіды? Адна з мэтаў карнай сістэмы аўтарытарнага рэжыму – дэмабілізаваць насельніцтва, каб людзі баяліся выказваць сваю пазіцыю. Каб людзі засцерагліся і пачалі рабіць нейкія крокі для ўласнага выратавання? Пасля 2020 года прайшло шмат часу, таму цяжка сказаць, якім чынам спрацуе гэтая інфармацыя: ці была яна раней даступная карным органам, ці з’явілася толькі зараз, ці карныя органы сапраўды гатовыя пасадзіць за краты народу больш, чым за кратамі ёсць месцаў? Напэўна, не, але канкрэтны чалавек за краты трапіць можа. Гэта латарэя, у якую выйграць амаль немагчыма.
Але беларуская журналісцкая супольнасць бачыць праблему і абмяркоўвае яе. Можна сказаць, што пэўны кансенсус у беларускіх медыя ёсць: калі гаворка ідзе пра небяспеку чалавека ў Беларусі, то беларускія медыя зараз не паказваюць іх твары.
Компания Henley & Partners представила свежую версию Индекса паспортов. Спойлер: Беларуси доступно такое же количество…
Редакция BGmedia собрала самые кринжовые и трагические инциденты в Беларуси, которые произошли на этой неделе.…
В Беларуси определили новые нормы выступления священнослужителей в СМИ и социальных коммуникациях. BGmedia рассказывает, что…
Видео с акцией брестских чиновников опубликовал первый секретарь брестского отделения БРСМ. И он не был…
Делимся традиционной подборкой юмора, веселых картинок и острых замечаний по событиям прошедшей недели.
В рамках учений проверили готовность силовиков и техники к любым возможным вариантам развития событий во…