Дзяржава ўсё часцей дае «зялёнае святло» кітайскай мове. Журналісты BGmedia разабіраліся, чым адрозніваецца падыход да выкладання англійскай і кітайскай моў у беларускіх школах.
Кітайская мова, напісаная на дошцы. Фота: translator-school.com
У сярэдняй школе №7 горада Баранавічы для школьнікаў адкрылі спецыялізаваны клас з паглыбленым вывучэннем кітайскай мовы.
Чытайце таксама: Белстат показал «среднестатистического учителя» и его зарплату. Но тут есть нюанс
У гэтай школе кітайскую мову вывучаюць яшчэ з 2019 года з моманту падпісання трохбаковага пагаднення з Інстытутам Канфуцыя ў МДЛУ (цяпер БДУЗМ). Напачатку кітйскую выкладалі ў якасці дадатковай на факультатыўных занятках, а з 2021 — як асноўную.
Як пазначана на сайце школы, клас Канфуцыя — не проста кабінет, а структурнае падраздзяленне, якое працуе як рэсурсны цэнтр. У гэтым класе дзеці будуць мець магчымасць размаўляць з носьбітамі мовы, якія прыехалі з Кітая.
Як адзначае рэгіянальнае выданне «Наш край», такі цэнтр — першы ў Брэсцкай вобласці, і чацвёрты па ўсёй краіне. Фінансаваць клас Канфуцыя будзе кітайскі бок.
Нягледзячы на тое, што ў краіне існуюць профільныя класы з паглыбленым вывучэннем замежных моваў, самі беларусы адзначалі, што з’явіліся пэўныя праблемы з вывучэннем у школе англійскай мовы.
З гэтага навучальнага года ў школах і гімназіях Беларусі пачалі дзейнічаць новыя правілы падзелу класаў на групы падчас урокаў замежнай мовы. Цяпер падзел дазваляецца толькі ў тым выпадку, калі ў класе вучыцца не менш за 20 вучняў. Раней для гэтага было дастаткова дзевяці чалавек.
«Салідарнасць» звяртала ўвагу на тое, што пісалі бацькі школьнікаў на гэты конт. На іх меркаванне, гэтая сістэма менш эфектыўная для выкладання замежных моваў дзецям. Таксама бацькі паведамлялі, што праз новаўвядзенні ў некаторых гімназіях з паглыбленым вывучэннем замежных моў адбылося скарачэнне настаўнікаў гэтага профілю. У іншых школьнікаў наогул скарацілі вывучэнне англійскай мовы. А настаўнікам рэкамендавалі казаць, што «замежныя мовы зараз нікому не патрэбныя», і трэба наладжвацца на іншыя прадметы».
Чытайце таксама: Бумажная удавка: родители и учителя о том, как школа душит педагогов отчетами
Цікава, што сам Лукашэнка неаднойчы заяўляў пра неабходнасць вывучэння замежных моваў, бо «без іх нікуды». Але ў краіне можна назіраць адмоўную тэндэнцыю пры выкладанні розных замежных моваў, у прыватнасці англійскай. Гэта тычыцца як школьнага так і па-за школьнага выкладання.
У 2024 годзе школа замежных моваў «Streamline» прыпыніла сваю працу. Яна мела добры попыт сярод беларусаў. Хоць афіцыйнай прычынай закрыцця назвалі нясплату падаткаў, шэраг экспертаў мяркуюць, што рашэнне магло мець палітычную матывацыю — з мэтай скарачэння эміграцыі беларусаў у краіны Еўрасаюза.
Аднак у выпадку з кітайскай мовай сітуацыя выглядае інакш. Паводле дзяржаўных СМІ, улады адкрыта падтрымліваюць ініцыятыву стварэння «кітайскіх класаў»: чыноўнікі прысутнічаюць на ўрачыстых мерапрыемствах, як гэта было ў Баранавіцкай школе, і падкрэсліваюць, што вывучэнне кітайскай мовы адкрывае перад дзецьмі новыя магчымасці — атрыманне прэстыжнай адукацыі і будучай кар’еры, у тым ліку ў Кітаі.
А вось калі гаворка заходзіць пра англійскую мову, афіцыйная рыторыка становіцца значна больш крытычнай. Генеральны пракурор Андрэй Швед адзначаў:
«Па шэрагу класаў колькасць гадзін на вывучэнне англійскай мовы ў суме перавышае гадзіны, адведзеныя на беларускую і рускую. Мы што, рыхтуем працоўную сілу для Захаду? У нас у трэцім класе англійская мова вывучаецца больш, чым разам беларуская і руская — узнікае пытанне адносна падыходаў да арганізацыі навучальнага працэсу».
Чытайце таксама: На Брестчине острая нехватка учителей физики и математики — зарплаты вызывают недоумение
Трамп ожидал освобождения 1300 беларуских политзаключенных, а Лукашенко выпустил и депортировал только 65 человек.
Але рэжыму Лукашэнкі найперш давядзецца развязаць канфліктны вузел з суседзямі: Польшчай, Літвой і Латвіяй.
BGmedia изучило телеграм-каналы облисполкомов и райисполкомов Беларуси. Оказалось, что печальные или критические реакции там под…
По официальным данным Белстата, беларусы теперь оставляют в магазинах больше на 3,4 рубля больше, чем…
Официальный Минск послал Евросоюзу сигнал о готовности разговаривать. Но готов ли Лукашенко делать реальные шаги…
Беларусы анализируют отчеты друг друга в приграничных чатах, чтобы понять, в какое время суток ехать…