Абмеркаванне смецця ператварылася ў дыскусію адразу пра некалькі праблемаў: межы адказнасці, выхаванне, роля ЖЭУ і доступ да грамадскіх прастораў.
Мусор на одной из детских площадок в Мозыре
У адным з мазырскіх паблікаў з’явіўся допiс з фатаграфіямі засмечанай тэрыторыі каля дамоў №62 і №64 па вуліцы Гагарына. Аўтар публікацыі сцвярджае, што забудоўнік уладкаваў тут сучасныя спартыўныя пляцоўкі і альтанкі, аднак зараз тэрыторыя выглядае недагледжанай: на траве і вакол лаўкаў разкіданае смецце. У звароце гучыць папрок у адрас жыльцоў і бацькоў, якія, на думку аўтара, не сочаць за парадкам, нягледзячы на створаныя ўмовы для адпачынку дзяцей і дарослых.
Чытайце таксама: В Бресте дети играют среди стекла? Мать пожаловалась на заброшенную площадку
Допiс выклікаў бурную рэакцыю і хутка перарос у канфлікт паміж жыхарамі Мазыра. Першай у спрэчку ўключылася дырэктарка сярэдняй школы №16 Мазыра Таццяна Шчэрбін. Яна заявіла, што сітуацыя выглядае інакш з пазіцыі жыхароў дамоў на гэтай вуліцы:
«А нас, жыльцоў гэтых дамоў, абурае, што вашыя нявыхаваныя дзеці з усіх мікрараёнаў горада засмечваюць нашу тэрыторыю! Дзеці з нашых дамоў не могуць пагуляць на нашых пляцоўках, таму што падлеткі з усяго горада тусуюцца менавіта тут! Вельмі спадзяюся, што гэты падпісчык мой допic прачытае! @gorodmozyr рэкамендую перад публікацыяй разбірацца ў праблеме, а не посціць усё запар!»
Гэтую пазіцыю падтрымалі суседзі дырэктаркі школы: «Цалкам згодная! Нашых дзяцей тут значна менш, чым з іншых раёнаў. Яны цэлымі днямі гуляюць на пляцоўках, прыносяць з сабой перакусы, папіць, а да сметніцы данесці не могуць».
То, что вы читаете и смотрите в сети, касается только вас. Никто не должен подглядывать за вашим экраном и считать ваши лайки. Включайте Bglobal VPN — будьте невидимы для любых систем слежки. Оставайтесь в безопасности.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
Аднак у адказ на заявы пра «дзяцей з усяго горада» частка мазыран рэзка пярэчыла:
Спрэчка працягнулася і выйшла за межы дзіцячай пляцоўкі. Адзін з удзельнікаў дыскусіі напісаў: «Дзіўна, што гэта піша дырэктар школы! Для вас усе дзеці павінны быць роўныя. І вы як ніхто іншы можаце данесці ім інфармацыю пра правілы паводзінаў у грамадскіх месцах, у прыватнасці дзіцячых пляцоўках і прыдамавых тэрыторыях».
Чытайце таксама: «У нас даже лавочек нет, песочницы нет». Как в Барановичах выбирали три места, где установят новые детские площадки
Асобна падключыліся і жыхары з больш сістэмным поглядам на праблему: «Так усюды. Проста многія не асвятляюць дадзеную праблему. На ўсіх новых пляцоўках смецця куча, кідаюць яго дзеці, і кожнага не перавучыш, выхаванне такое! Падлеткі ідуць на дзіцячыя пляцоўкі і грамяць усё, што можна, залазяць у дзіцячыя арэлі, ламаюць альтанкі і г. д.! Усё гэта назіраем, лаемся, а толку 0! Пра ЖЭУ — гэта наогул асобная размова… Пакуль не напішаш у 115 заяўку, рухаў няма! Таму трэба вучыць дзяцей берагчы тое, што ёсць!»
З’явілася і меркаванне старшыні дома №62, які паспрабаваў паказаць другі бок сітуацыі: «Вельмі выдатна, што паднялі гэтае пытанне. Таксама хацела б яго асвятліць: пляцоўка ГАРАДСКАЯ, і жыльцы бліжэйшых дамоў не могуць яе ўтрымліваць па аб’ектыўных прычынах, гэта ДОРАГА, а гуляе вечарамі сапраўды ўвесь 4 раён. Мы абкошваем практычна ўвесь раён, прывозім пясок у пясочніцы, рэмантуем па магчымасці, арэлі — дык кожны тыдзень. Я — старшыня 62 дома. Сумеснымі намаганнямі з жыльцамі, праз год, дабіліся, каб зрабілі футбольнае поле, якое стала проста небяспечным!»
Фінальную кропку ў спрэчцы паставіў яшчэ адзін эмацыйны каментар, у якім аўтар робіць акцэнт ужо на выхаванні: «У мяне двое старэйшых дзяцей і сын яшчэ школьнік — у іх заўсёды ў заплечніках і кішэнях усякія фанцікі і паперкі, з дзяцінства прывучаны смецце не кідаць пад ногі. Зараз дзецям не робяць заўвагі (яны ж як адкажуць). Часам бярэм вялікі пакет, апранаем пальчаткі і збіраем побач з домам паперкі, бутэлькі. Так, ад ЖЭУ не дачакацца, але чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць. Ні разу сын не сказаў, што не дапаможа, ні разу з нас не ўпала карона. Суботнікі ў школах [трэба] ВЯРНУЦЬ! А то аказваецца эксплуатацыя дзіцячай працы. Не прыбіраюць — не цэняць!»
У выніку абмеркаванне смецця на адной дваровай пляцоўцы ператварылася ў тыповую для гарадскіх паблікаў дыскусію адразу пра некалькі праблемаў: межы адказнасці, выхаванне, роля ЖЭУ і доступ да грамадскіх прастораў. Пры гэтым адзіны адказ на пытанне, хто менавіта павінен падтрымліваць парадак на «гарадской» пляцоўцы і як вырашыць праблему сістэмна, у каментарах так і не з’явіўся.
Чытайце таксама: «Какашек больше, чем песка». Пинчане в ответ на публикацию ЖРЭУ перечислили десятки дворов без детских площадок
После волны возмущения в соцсетях и публикаций независимых СМИ на карьере возле Русиновичей остановили работы,…
Жыхары дома звязваюць праблему з зацягнутай адсутнасцю капітальнага рамонту, нягледзячы на рэгулярныя ўнёскі.
Новый пляж «Заречный» в Бресте еще не успели официально открыть, а он уже стал жертвой…
Яны спрабавалі патлумачыць мужчыне, што шыны належаць да адходаў і патрабуюць утылізацыі паводле правілаў.
В Орше новый пешеходный переход у магазина «Грошык» вызвал недоумение у жителей: «зебра» упирается в…
У Threads беларусы бурна абмеркавалі школьнае харчаванне. Людзі скардзяцца на адсутнасць спецый, нясмачныя стравы і…