Categories: Общество

Украінец з Данецка, які вучыць беларускую мову: «І мяне шмат гадоў пераследавала пачуццё сораму за сваіх землякоў»

Доўгі час над Украінай вісела пагроза вяртання ў расейскую арбіту. Беларусь — гэта тое, якой была б Украіна, калі б Еўрамайдан не перамог.

Share

Ігар Ліфанаў быў вымушаны з’ехаць з роднага горада Данецка ў выніку расейскай акупацыі. Спачатку пасяліўся ў Жытомірскай вобласці, бо там знайшлася праца. Пазнаёміўся з будучай жонкай, жыхаркай Жытоміра, і перабраўся ў абласны цэнтр. У сям’і растуць дзве дачкі. 

«Гэта быў 2015 год, дзесьці сярэдзіна лета, — распавядае Ігар пра свае ўцёкі з-пад акупацыі. — На той час ужо скончыліся актыўныя баявыя дзеянні, і Ілавайск, і Дэбальцава. Былі падпісаныя Мінскія дамоўленасці, і стала зразумела, што ніякага вызвалення ў бліжэйшыя гады не будзе. А так званая ДНР пачала ўжо ўкараняцца: афармленне дакументаў, прапаганда. Я вырашыў, што няма сэнсу тут далей штосьці рабіць».

Разумеў, што з’язджае, магчыма, назаўсёды, і жыццё трэба пачынаць жыццё з нуля. 

У нечым сітуацыя эмігрантаў з усходу Украіны нагадвае беларускую. 

«Я ведаў людзей, якія з’ехалі, а потым вярнуліся, не вытрымаўшы выпрабаванняў тут на свабодзе — бо гэта праблемы з працай, з жыллём. Вярнуўшыся ў Данецк, яны зразумелі, што гэта была вялікая памылка, але выехаць паўторна ўжо немагчыма. Па-першае, няма грошай, каб выехаць яшчэ раз, і няма псіхалагічных сіл гэта паўтарыць».

Яшчэ адным расчараваннем стала тое, што Данецк цяпер — зусім не той горад, якім яго памяталі жыхары да акупацыі. 

Чытайце таксама: Беларускі ваяр «Кусь»: «Як захаваць беларускасць?» для мяне гучыць прыблізна як «Як захаваць любоў да бацькоў?»

Вучыў беларускую з «Падарожжамі дылетанта» 

Калі Ігар быў школьнікам, ён адпачываў у сваіх бабулі і дзядулі ў Запарожскай вобласці, і там яму ў рукі патрапіў часопіс «Нёман» дзесьці за 1991 год. Ён быў расейскамоўны, але ўтрымліваў вершы на беларускай. Так украінец упершыню сутыкнуўся з суседняй мовай і вырашыў яе вучыць.

Гэта было ў пачатку 2000-х, калі інтэрнэт яшчэ асабліва не развіўся, таму вучыць не было па чым. Да таго ж у Данецку, русіфікаваным горадзе, нават па-ўкраінску цяжка было штосьці знайсці. Аднойчы злавіў па кабельнай сетцы беларускі дзяржаўны тэлеканал і ўзрадаваўся: нарэшце можна будзе слухаць беларускае маўленне! Але канал таксама аказаўся расейскамоўным. Па-беларуску — толькі перадачы пра культуру.

«Быў такі чалавек з доўгімі валасамі, вандраваў па беларускіх сёлах (маюцца на ўвазе «Падарожжы дылетанта» з Юрыем Жыгамонтам. — Рэд.). Я сядзеў са сшыткам і хутка выпісваў беларускія словы, звароты, каб неяк запамятаць.

Стала лягчэй, калі з’явілася Вконтакте, гэта быў 2007–2008 гады. Было багата беларускамоўных суполак, прысвечаных гісторыі Беларусі, ВКЛ. У гэтых суполках публікавалася шмат адсканаваных беларускамоўных кніг. Такім спосабам я пачаў вывучаць мову. Вывучаў паралельна і гісторыю, літаратуру. 

А яшчэ да Вконтакте чытаў у інтэрнэце сайт газеты «Наша Ніва». Гэта была адзіная беларускамоўная газета, якую я знайшоў». 

Дзякуючы сваім пошукам Ігар стаў разбірацца і ў сучасных беларускіх рэаліях. 

«Шмат моў знікае, і сярод славянскіх беларуская — першы кандыдат на знікненне»

У Данецку да акупацыі, нягледзячы на прысутнасць украінскай дзяржаўнай атрыбутыкі, украінскай мова была ў меншасці, у дыскрымінаваным становішчы.

«Таму я разумеў тых беларусаў, якія жывуць ва ўласнай краіне і адчуваюць сябе там не тое што іншаземцамі, але ў нейкім своеасабліваму гета. Гэта апошнія два гады ўкраінскай культуры, мове нічога не пагражае. Прайшла тая кропка невяртання, калі мы ўсвядомілі сябе ўкраінцамі».    

Чытайце таксама: Міхаіл Кірылюк: «Хай хто-небудзь ужо нарэшце скажа: трэба вывучаць беларускую як замежную мову»

А падчас прэзідэнцтва Кучмы, Юшчанкі, Януковіча над Украінай таксама вісела пагроза вяртання ў расейскую арбіту. Украіна сапраўды магла пайсці шляхам Беларусі, лічыць Ігар. Зараз шмат хто кажа, што Беларусь — гэта тое, якой была б Украіна, калі б Еўрамайдан не перамог. 

«Для мяне вывучэнне беларускай мовы стала салідарнасцю з тымі людзьмі, якія намагаліся аднавіць свае карані. Плюс жаданне быць носьбітам мовы. Калісьці вычытаў такую фразу, што кожная мова — гэта цэлы сусвет, які часта незваротна гіне. Згодна са статыстыкай, шмат моў знікае, і сярод славянскіх беларуская — гэта першы кандыдат на знікненне». 

«Я палічыў, што калі будзе на аднаго носьбіта ў свеце больш, то гэта мой унёсак у тое, у якім свеце мы жывем».

Але практыкі беларускага маўлення ў Ігара так амаль і не было, таму ён не загаварыў па-беларуску ў поўным сэнсе слова. Ён лічыць, што калі б некалькі дзён запар размаўляў толькі па-беларуску, то перафарматаваўся б. 

Ігар Ліфанаў з дочкамі ў Жытоміры
Ігар Ліфанаў з дочкамі ў Жытоміры

«Геть від Москви!»

«Неяк на працы нядаўна правёў асветніцкую гутарку, калі ў мяне спыталі: «Як ты можаш вучыць беларускую мову, гэта ж ворагі». Я кажу, што зараз у Беларусі за беларускую мову можна ў турму сесці, таму што там усё ўшчэнт русіфакаванае. Для іх гэта было такое адкрыццё! — дзеліцца ўкраінец. — У нас захапляліся Беларуссю, Лукашэнкам, але не ў курсе, што там рэальна ў краіне адбывалася і ў культурным плане, і ў эканамічным, і г.д.».  

Ігар лічыць Беларусь дэ-факта даўно акупаванай краінай са згоды большасці жыхароў, якія былі не супраць. Але заўважае, што яго землякі з Данбасу такія ж самыя. 

«Маю спачуванне да тых нямногіх, хто ўсё бачыць, разумее, але не можа нічога зрабіць і жыве з пачуццём сораму за сваю краіну і землякоў, як і мяне шмат гадоў пераследавала пачуццё сораму за сваіх землякоў».

Беларусам суразмоўца жадае аднаўляць сваю ідэнтычнасць і перастаць глядзець на расейкую культуру, не рабіць ікону з расейскіх лібералаў. Дапаўняе пажаданне словамі ўкраінскага пісьменніка першай паловы 20 стагоддзя Міколы Хвылявога: «Геть від Москви!».

Чытайце таксама: Мова перамен. Айцец Ігар Кандрацьеў: «Каб душа чалавека мянялася, мы шукаем мову, якою ён жыве»

Recent Posts

В Гомеле уничтожили сквер ради «подарка от России». Жители возмущены

В центре Гомеля спилили деревья ради памятника Рокоссовскому. Власти называют это «благоустройством», горожане — вандализмом.

06.10.2025

Лавочка для Гулливера и чиновники, что рубят капусту — с чего угорали беларусы на этой неделе

За последнее время беларусы угорали над лавочкой-«Гулливером», шинкованием капусты чиновниками, заводским концертом и сельским велопробегом.

06.10.2025

На Брестчине появился первый человек, которого освободили от ответственности после суда за протесты. Объясняем, почему

Прошло уже пять лет с момента некоторых акций протеста. А значит, истек срок давности привлечения…

06.10.2025

Картошка по 60 копеек? Брестские власти удивили «реальными» ценами на ярмарках и возмутили горожан

Брестский облисполком заявили о «доступных» ценах на ярмарках, но горожане в недоумении — такие цифры…

06.10.2025

«Это лежанка для тех, кто долго ждет». Что не так с лавочкой на новой автобусной остановке в Пинске

Не все пользователи TikTok, которые посмотрели видео про высокую лавочку, поняли, что каркас остановки еще…

06.10.2025

Суд прекратил санацию Пинского винодельческого завода. Это решение не понравилось «Белалко» по одной причине

Предприятие все еще не рассчиталось с кредиторами. Его долги, по данным на август этого года,…

06.10.2025