Categories: Общество

Аранжавы ўзровень бяспекі, але заняткі адмянілі не паўсюль: што кажуць бацькі школьнікаў?

Праз рэкордныя маразы ў краіне больш за палову школьнікаў не наведалі заняткі ў школах. BGmedia даведалася, што пра сітуацыю думаюць бацькі дзяцей.

Share

Не зважаючы на аранажавы ўзровень бяспекі і рэкордныя маразы ў розных гарадах краіны, зафіксаваныя Белгідраметам, не ва ўсіх беларускіх школах адмянілі заняткі. Аднак больш за палову школьнікаў не наведалі заняткі праз пагодныя ўмовы.

Чытайце таксама: Морозы сильнее, чем 14 лет назад: в Брестской области побиты суточные температурные рекорды


Нагадаем, што ў Брэсцкай вобласці адбыліся рэкордныя маразы, якіх не назіралася з 2012 года. Праз гэта ў Пружанскім раёне прыпынілі заняткі ў школах па рашэнні мясцовага райвыканкама. Такия ж меры ўвялі ў двух раёнах Віцебскай вобласці — Докшыцкім і Глыбоцкім.

Школьнікі Глуска выкапваюць снег. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Газета «Зорька»

У Міністэрстве адукацыі, у сваю чаргу, падкрэслілі, што пры цяперашнім надвор’і бацькі самі ў праве вырашаць, пакідаць сваіх дзяцей дома ці адпраўляць школу ці дзіцячы садок. Пры гэтым яны мусяць паведамляць аб сваім рашэнні класных кіраўнікоў ці выхавацеляў.

Колькі дзяцей наведала заняткі

Як паведаміў намеснік міністра па адукацыі Аляксандр Кадлубай, каля 62% вучняў адсутнічалі на занятках 2 лютага праз моцныя маразы. Гэта больш за 544 тыс. чалавек, якія навучаюцца ў першую змену.

Таксама важна адзначыць і тэхнічныя прычыны: у Гомельскай вобласці, дзе так і не адмянілі заняткі, у 15 раёнах прыпынілі падвоз дзяцей да школаў праз узгадненне з раённымі выканаўчымі камітэтамі. Там так і не патлумачылі, чаму ў школах не адмянілі заняткі, калі праз моцныя маразы з’явіліся праблемы ў працы школьных аўтобусаў. У райвыканкамах таксама не ўдакладнілі, чаму педагогі павінныя хадзіць у школы падчас маразоў, калі большасць дзяцей у іх адсутнічае. Падобнае пытанне ўзнікала ў беларусаў, калі ў школах адмянялі заняткі падчас цыклону «Улі», але педагогі былі вымушаны хадзіць на працу праз моцныя завалы снегу.

Што пра сітуацыю думаюць бацькі дзяцей і самі школьнікі

У TikTok стала з’яўляцца шмат відэаролікаў, дзе беларускія школьнікі паказваюць амаль пустыя класы перад урокамі. Іх актыўна пракаментавалі карыстальнікі, у тым ліку бацькі дзяцей, якія патлумачылі, чаму яны не адправілі сваіх дзяцей на заняткі.

@lipatova_o_n♬ оригинальный звук — Oksana

Вось, што пішуць у каментарах бацькі школьнікаў:

  • «Мой дома застаўся. Запасных дзяцей няма… Вучоба вучобай… Ацэнкі добрыя пасля атрымае… Я берагу дзяцей. Калі МНС нават папярэджвае, што лепш дома застацца. Але адпраўляць ці не гэта вашая справа».
  • «Не зайздрошчу я тым дзецям, хто такім марозам малых у школу адправіў. Мы раней марылі, каб маразы былі, каб прапусціць школу».
  • «Пра што думаюць бацькі, адпраўляючы ў школу дзяцей у мароз? У нас правялі апытанне, але ўсё роўна 3 чалавекі з 31 пайшлі! Ці вы думаеце, што настаўнікі новую тэму будуць тлумачыць вашым дзецям?».
  • «У нас павінныя былі адмяніць афіцыйна заняткі, але чамусьці не палічылі патрэбным».

Школьнікі таксама пракаментавалі сітуацыю:

  • «Я пайшла сёння ў школу і вельмі змерзла (у школе) і захварэла».
  • «Калі б нікога ў класе не было, я бы сышоў дадому».

 Чытайце таксама: Бабруйчанам даводзіцца хадзіць па праезнай частцы з-за вялікіх кіпаў снегу

Recent Posts

«Дизайнерский полотенцесушитель от застройщика»: жительница Лиды показала качество ремонта в новостройке

Криво установленный полотенцесушитель и дефекты ремонта — жительница Лиды рассказала, какая отделка встретила ее в…

05.02.2026

«Сначала потянулся, а потом — бац, сальто!» В Барановичах школа купила биометрического робота-собаку

Районная газета уже называет Unitree Go2 самым технологичным учебным пособием и живым символом нового подхода…

05.02.2026

Баня за 29 рублей обернулась штрафом в 161 тысячу: как «выгодная» сделка в Брестском районе закончилась судом

Купили здание бани за одну базовую, но так и не использовали. Итог — разорванный договор…

05.02.2026

«Вы что, издеваетесь?»: Жительница Рогачёва показала скользкий автобус

В Рогачёве пассажирка пожаловалась на скользкий пол и отсутствие отопления в автобусе. Такую же проблему…

05.02.2026

Брестский облисполком продолжает обновлять мебель. Показываем их новые кресла для отдыха Prince и «Витио» (фото)

Чиновники предложили почти 10 500 рублей за 10 кресел в скандинавском стиле. Поставщик не нашелся, поэтому…

05.02.2026

Жыхарка Барысава не можа звольніцца з дзяржпрадпрыемства і сысці на іншую работу

Беларуска Аляксандра распавяла ў TikTok, што адно дзяржпрадпрыемства адмаўляе ёй у звальненні. Начальства пагражае ёй…

05.02.2026