Categories: Общество

«Узровень шчасця ў грамадстве залежыць ад таго, як чалавек адчувае сябе ў сям’і». Чаму ў Беларусі столькі разводаў?

На думку святара, маладыя людзі часцей за ўсё непадрыхтаваныя да шлюбу і не маюць досведу вырашэння канфліктаў. Грамадства ў гэтым не дапамагае.

Share

Беларусь заняла высокае месца ў яшчэ адным непрэстыжным рэйтынгу — краіна шостая ў свеце па колькасці разводаў. Па дадзеных Белстата за 2023 год, распадаецца 60% шлюбаў. 

Читайте также: Беларусь заняла шестое место в мире по количеству разводов на душу населения. Узнали, в чем причина расторжения браков

Пракаментаваць гэтыя «дасягненні» мы папрасілі святара беларускага прыхода Канстанцінопальскага патрыярхата ў Вільні, протаіерэя Георгія Роя. Прычыны разводаў могуць ляжаць у вельмі розных плоскасцях: псіхалагічнай, эканамічнай, нават палітычнай. У чым іх бачыць прадстаўнік царквы?

— Як святар, які служыў пэўны час у Каложскай царкве — а гэта царква ў Гродна, дзе праходзіць, можа, найбольш вянчанняў, — я заўсёды сустракаўся з парамі, якія рыхтаваліся да вянчання. Я праводзіў некалькі сустрэч з кожнай парай, мы размаўлялі, знаёміліся. Я спрабаваў патлумачыць хрысціянскае бачанне сям’і, любові, узаемаадносін мужа і жонкі, выхавання дзяцей і г.д. 

Я бачыў, што людзі ідуць да шлюбу непадрыхтаванымі. Вось маладыя людзі недзе пазнаёміліся, адчулі сімпатыю адзін да аднаго, прыцягненне, і яны ўжо вырашылі, што гэта і ёсць каханне, што яны ўжо нібыта гатовыя да сямейнага жыцця. Я сказаў бы, што гэта скараспелыя рашэнні.

Калі я ў іх пытаўся, як яны разумеюць любоў, як яны разумеюць свае ўзаемаадносіны ў шлюбе, я бачыў, што большасць гэтых пар нават не ставілі такіх пытанняў да сябе: як яны будуць жыць разам, як яны будуць вырашаць сямейныя канфлікты. Гэта было цікава назіраць: падчас размовы, якая адбываецца літаральна напярэдадні вянчання, яны са здзіўленнем адкрывалі для сябе, што ёсць такія пытанні, што гэта ж трэба падумаць. Яны былі абсалютна не гатовыя да адказу. 

Читайте также: Резкий скачок разводов в 2020 году — распадается 70% семей. При чем здесь экономика (и политика)?

Потым я як святар назіраў сітуацыю. Я спрабаваў суправаджаць гэтыя пары. Гэтыя праблемы, да якіх маладыя людзі не гатовыя, якія яны не прамадэлявалі, потым узнікаюць, і ў іх няма досведу іх пераадолення. Тады скараспелае пачуццё закаханасці ператвараецца ў бездапаможнасць пры сутыкненні з першымі канфліктамі. І людзі разыходзяцца.

Мне здаецца, праблема ў тым, што маладыя людзі слаба ўяўляюць, што такое сямейнае жыццё.

— Чаму так адбываецца?

— Прычыны, я сказаў бы, у папярэдніх пакаленнях. Большасць тых, хто ідзе ў шлюб, не бачылі добрага прыкладу ад сваіх бацькоў. Гэта адно. Другое — грамадства павінна было б, калі б яно функцыянавала як след, для маладых людзей арганізоўваць нейкія псіхалагічныя курсы, дзе проста маладыя людзі маглі б пагаварыць наконт таго, што такое сям’я, што такое сямейныя ўзаемаадносіны, сямейныя канфлікты і г.д. 

Праблема насамрэч вельмі сур’ёзная і глыбокая. Шмат пар нават баяцца ствараць сем’і, ведаючы пра трагедыю і боль разводаў.

Мне здаецца, тут трэба былі б спецыяльныя праграмы — не фармальныя, як у нас любяць, прамыванне мазгоў, — а сапраўды прафесійная дапамога маладым людзям, каб яны маглі лепш зразумець свае пачуцці, сваю будучыню. Адпаведна, з гэтай дапамогай яны маглі б лепш выбудоўваць свае ўзаемаадносіны.

— Царква можа ўдзельнічаць у такой адукацыі?

— Можа, але толькі гэта эфектыўна для веруючых маладых людзей. Канешне, царкве ёсць што сказаць. Але трэба разумець, што і сама царква перажывае крызіс, і сур’ёзны крызіс. Пытанне, што будзе гаварыць святар. Можа быць сітуацыя, калі святар будзе прапаведаваць нейкія дамастроі, легітымізаваць хатні гвалт. 

То бок павінны быць нармальныя, адэкватныя святары, якія гатовы да супрацы з псіхолагамі, з іншымі спецыялістамі. 

Я заўсёды кажу, што сям’я — гэта ці найбольшае дабраславенне ў жыцці чалавека, ці найбольшае нават падчас пракляцце, тое, што можа сапсаваць раз і назаўсёды тваё жыццё. Гэта ці тваё шчасце, ці тваё няшчасце.

Як святар я магу сказаць, што больш за ўсё мы працуем з сямейнымі праблемамі. Агульны ўзровень шчасця ў грамадстве вельмі сур’ёзна залежыць ад таго, як чалавек сябе адчувае ў сям’і. 

Тут трэба было б, каб грамадства самаарганізавалася не па ўказцы нейкага чыноўніка, ці епіскапа, ці мітрапаліта, аб’яднала свае здаровыя сілы для вырашэння гэтай праблемы. Але ў сучаснай Беларусі кожная форма самаарганізацыі — гэта пагроза рэжыму. Таму ў дадзеных варунках гэта немагчыма. Наадварот, я думаю, што нездаровая атмасфера як у грамадстве, так і ў царкве ніяк не паспрыяе вырашэнню гэтай праблемы, а зробіць яе яшчэ больш цяжкай.

Recent Posts

На студэнта з Конга маглі націснуць. Цяпер ён просіць СМІ «не палітызаваць сітуацыю»

Замежны студэнт атрымаў званок з міліцыі за сваё відэа ў TikTok. Гэта яго моцна напужала.…

08.10.2025

Хот-доги, очереди и мораль: «Белоруснефть» объяснила, кто виноват

Очереди на АЗС, злые водители и советы про «уважение». «Белоруснефть» отвечает на жалобы видеороликами —…

08.10.2025

«Властям плевать, а ГАИ разводит руками»: платная парковка в Бресте обострила хаос на улицах вокруг Didas Persia

За пределами платной парковки у ТЦ — транспортный коллапс. Местное СМИ обвиняет во всем водителей,…

08.10.2025

Жители дома в центре Бреста пожаловались на спил деревьев под окнами. Рассказываем, кто это мог сделать

По словам брестчан, под их окнами спилили четыре 50-летних дерева высотой с пятиэтажный дом. Они…

08.10.2025

У Лунінецкім раёне жанчына знайшла боепрыпасы. Як так атрымалася?

Са сваёй знаходкай жыхарка адной з вёсак звярнулася ў мясцовы РАУС.

08.10.2025

Без дворников, но с энтузиазмом: за чей счет Беларусь все еще остается чистой

Беларусь превращается в страну перманентных субботников. С граблями все — от детсадовцев до чиновников. Власти…

08.10.2025