Categories: Общество

«Я вельмi мала сядзеў, 2,5 гады — гэта не тэрмiн». Iнтэрв’ю з берасцейскiм блогерам Сяргеем Пятрухiным. Частка 1

Рэжым Лукашэнкі так моцна баяўся пратэстаў перад прэзідэнцкімі выбарамі летам 2020 года, што ўжо ў чэрвені «прэвентыўна» затрымаў вядомага берасцейскага блогера, аўтара YouTube-канала «Народны рэпарцёр» Сяргея Пятрухіна.

Вясной 2021 года палiтвязня судзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і далі тры гады калоніі. У канцы снежня 2022-га ён вызваліўся і спачатку не збіраўся з’язджаць з Беларусі. Сяргей Пятрухін рашыўся на эвакуацыю толькі пасля таго, як 24 студзеня яго выклікалі ў міліцыю. Цяпер блогер у бяспецы i пачынае новае жыццё.

Журналісты BGmedia паразмаўлялі з Сяргеем Пятрухіным пра тое, як ён сядзеў за кратамі, жыццё ў Берасцi пасля выхаду на волю і працу на «Брэсцкім піве», «герояў» яго відэаролікаў і новы жыццёвы этап за мяжой. Гэта першая частка інтэрв’ю. Другая частка з’явіцца крыху пазней — праз некалькі дзен.

Сяргей Пятрухін пасля эвакуацыі з Беларусі. Асабісты архіў Сяргея Пятрухіна

Чытайце таксама: Алег Кулеша: «Мы ўцякалі з Беларусі, каб паўторна не стаць палітвязнямі»

— Якiя думкi былi, калi вас затрымалi ў 2020 годзе? Вы тады не першы раз былi затрыманы, думалi, што будзе не так, як раней?

— Я быў упэўнены, што яны не будуць страляць у людзей. Гэта глупства, можа быць, залежыць ад таго, што я рамантык, чалавек, якi верыць у каханне, дабро, у здаровы сэнс. У мяне настрой быў афiгенны. Калi яны мяне бралi, я назваў iх фашыстамi, патлумачыў, чаму яны фашысты. Мне за гэта нiчога не было. У чэрвенi такi быў настрой, што, калi нават мяне i забяруць, я пасяджу i выйду праз месяц-два.

Я не чакаў, што так уздымецца народ, што у гэты год будзе сталенне нацыi. Людзi цалкам змянiлiся, гэта мяне настолькi уразiла, такое было натхненне, калi гэта ўсё пачало адбывацца, калi за Вiктара Бабарыка людзi выйшлi. Потым беларуская мова з’явiлася, там такая канцэнтрацыя прыстойных людзей была, так прыемна, увесь час размаўлялi, пiлi гарбату, бавiлi час вельмi файна. Нiякага страху не было.

Я ўжо казаў у iнтэрв’ю, што мы з Уладзiмiрам Цыгановiчам там прывiталi адзiн аднаго «Жыве Беларусь!», нам за гэта нiчога не было. Гэта было ў кастрычнiку 2020 года. Змены пачалiся, калi я прыехаў у Магiлёў у 2021 годзе. Мне там гэтую бiрку павесiлi. Яны сканцэнтраваліся i пачалi душыць. А дагэтуль усе былi такiя лайтовыя, бо проста спужалiся i не ведалi, куда гэта вынесе.

Кабанаў значна лепш усё разумеў, чым я. Ён разумеў, што ўсё будзе вельмi дрэнна, а мне здавалася, што мы героi, сядзiм за Беларусь. Па кожнаму этапу я думаў: «Ай, да суда мяне вызваляць. Суд прайшоў — ну, мяне вызваляць да «апеляшкi», пасля «апеляшкi» да зоны я не даеду, таму што ўсё скочынцца». Гэта паказвае мой наiўняк i глупасць. Я зразумеў, што ўсё дрэнна, недзе на зоне праз пару месяцаў. Гэта быў 2021 год, восень.

Яшчэ была такая хваля з Васкрасенскiм, што па гэтым лiстам будзе нейкае памiлаванне. Шмат хто спадзяваўся, но не я. Шмат хто падпiсаў з палiтычных прашэнне аб памiлаваннi. Я тады меў рацыю, што нiкога не адпусцяць. Лукашэнка спужаўся да смерцi, я яго добра разумею. Ён перажыў такi страх, якi ў параўнаннi з маiм проста нiшто. Я не бандыт, а ён та бандыт. Перажыць моцнае пачуццё страху i потым забыць гэта, такому чалавеку як ён, проста немагчыма. Зыходзячы з яго псiхатыпу, ён будзе мсцiць i нiкога не адпусцiць.

Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін у судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва, 11 лютага 2021 года. Фота: «Наша Ніва»

— Праз людзей, якiя траплялi да вас у камеру, вы ведалi, што адбываецца у Беларусi. Як яшчэ да вас даходзiлi звесткi за кратамi?

— У нас усё было добра з газетамi да першай крывi 10 жнiўня. Нам прыходзiлi ўсе газеты: «Брэсцкая газета», «Народная воля», «Камсамолка», «Наш час». Я быў палiтычным, мне нехта выпiсаў газеты, яны прыходзiлi на маё iмя, усе чыталi. А вось 10 жнiўня, мне падаецца, «Камсамолка» i iншыя газеты выйшлi з крывёю. Гэта быў апошнi раз —«Камсамолка», «Народная воля» больш не прыходзiлi.

Рэгулярна хадзiлi «Брэсцкая газета», «Наш час», потым перасталi. Памятаю, што ў Магiлёве ў сакавiку перадавалi мне «Беларусы i рынак». А потом прыйшлi турэмшчыкi i газеты, што у мяне былi, забралi. Пазней, калi ехаў з турмы дадому, мне iх аддалi.

— Кiм працавалi за кратамi i што рабiлi ў вольны час?

— Там прымушаюць працаваць, але праца гэта безсэнсоўная. У маёй калонii разбiралi правады. Там я даведаўся, што iснуе пройма разнастайных правадоў. Я ў шоку быў. Нейкiя было лягчэй разбiраць, нейкiя цяжэй. Была норма на дзень такая, якую мы рабiлi звычайна хуценька.

Правады — гэта другасная сыравiна. Унутры былi алюмiнiй, медзь, тое, сёе. Мы чысцiлi абалонку, яна магла быць тоўстай, тонкай, з паперы. Самыя гiдкiя правады былi ў нейкiм масле. Фу. А былi чысценькiя i файныя, у асноўным з «Белтэлекома».

Я вывучаў замежныя мовы, чытаў, гуляў у шахматы. Чамусьцi вырашыў, што я выразны шахматыст. Я ў дзяцiнстве ў школе гуляў у шахматы. Але паколькi ў мяне не матыматычны склад розуму, то так. У калонiю мне даслалi файную кнiжку пра тэорыю шахмат, я з задавальненнем разбiраўся ў ёй. У мяне быў iмiдж моцнага гульца, хаця там былi людзi, якiя значна лепш гулялi за мяне, но я быў у рэйтiнгу шахматыстаў сярод асуджаных даволi высока.

— Там праводзiлi нейкiя турнiры па шахматах?

— Я заняў першае месца на турнiры. Нiколi не супрацоўнiчаў з адмiнiстрацыяй, нiкуды не лез, iнiцыятыву не праяўляў. А грамату мне чыста па прыколе было забраць. Шахматы —гэта забава, разумееце. Там вельмi мала спосабаў неяк заняць сябе годна. Калi я з’язджаў, у мяне яе хацелi адабраць. Я спытаў: чаму? Потым рэжымнiк аддаў грамату.

Яна не аб чым. Я тады незаслужана заняў першае месца. У iх сiстэма турнiра цiкавая: яны дзеляць усiх на две группы, ставяць моцных з моцнымi, а слабых з слабымi. Моцныя выбiваюць моцных гуляцоў. Магчыма, таму я дайшоў да фiнала. Я не кажу, што быў вельмi слабым, нармальна гуляў, але там былi слабыя. Гэта не правiльна: моцныя выбiваюцца, слабыя праходзяць далей. Гэта нейкая фальшыўка. Як у Беларусi ўсё робiцца праз адно месца, так i там.

ПК №3 у пасёлку Віцьба. У ёй сядзеў Сяргей Пятрухін. Фота: «Белсат»

Чытайце таксама: «Вскрывал себе руки, потому что мог вернуться инвалидом». Блогер Александр Кабанов рассказал, что пережил в колонии

— Хто тыя людзi, якiя руляць за кратамi? Усе ахоўнiкi, рэжымнiкi i iншыя дрэнныя? Ёсць сярод iх поўныя неадэкваты?

— Як i паўсюль. Там ёсць i цалкам нармальныя. Я да iх стаўлюся як да няўдалых людзей, таму што яны выбралi гэтую сферу. Я кажу пра афiцэраў i тых, хто панiжэй. Вартаўнiкi — гэта пласт людзей, якiя нiчога не хочуць, яны трапляюць у гэтую сiстэму, а там весела, там нiчога не робiш, маеш уладу над зэкамi. Яе не ўсе выкарыстоўвалi, там былi разумныя хлопцы, было бачна, што яны проста прыходзяць на працу. Яны нiкога не шчамiлi, нiкому не складалi паперы. Чаму яны там? Гэта iх справа.

Ёсць сярод iх не вельмi добрыя. Ёсць садысты. Ёсть проста дэбiлы. Такiх няшмат. Тыя, у каго ёсць залёты па службе, як бы ходзяць у «чорным целе». Iх накiроўваюць, каб яны, напрыклад, складалi паперы на невiнаватага чалавека. Але такiх няшмат.

Самыя небяспечныя — начальнiкi, людзi, якiя даслужылiся да зорак на пагонах. Яны часта бываюць вельмi разумныя. Яны могуць так жа прапарцыйна быць мярзотнiкамi. Вось яны самыя страшныя, таму што выконваюць загады i добра ўсведамляюць, што яны мярзотнiкi.

Для iх вельмi iстотна, на мой погляд, прыстойнага чалавека апусцiць да свайго ўзроўню: каб ён зрабiў нейкую подласць, ад чагосьцi адмовiўся, кагосьцi здаў. Прыстойны чалавек для iх — жывое аблiчча таго, што яны мярзотнiкi, таму трэба яго згасiць. Ёсць такiя, якiя тупа выконваюць загады. Iм сказалi таго i таго гасiць, вось i яны гасяць.

У турме з чалавекам можа здарыцца ўсё, што заўгодна. I гэта самае прыкрае. Там смерць — не самае горшае, што можа здарыцца.

— Пасля падзення рэжыму Лукашэнкi як вы будзеце ставiцца да гэтых людзей? Што ўвогуле з iмi трэба будзе зрабiць? I чы трэба нешта рабійь?

— Я за тое, што ў кожным выпадку павiнна быць разбiральнiцтва. Безумоўна, [адкажуць па законе] тыя, хто рабiлi злачынствы супраць чалавечнасцi, тыя, хто здзекаваўся з людзей, напрыклад, на Акрэсцiна, тыя, хто ў турмах аддавалi загады, тыя, хто забiў Вiтольда Ашурка. Мы памятаем i ведаем, хто гэта зрабiў.

Там шмат няўдалых, iх за гэта садзiць у турму? Трэба разбiрацца, разумееце. Яны ж беларусы. Мы ж ня можам узяць iх i кудысьцi адправiць, а потым узяць другiх. Я кажу пра тых, хто не вiнаваты, чыi дзеяннi не прывялi да вялiкай шкоды.

Я хачу сказаць людзям, што ўсё, што маеце, паперы, прысуды, трэба захаваць. Не павiнна быць, што нехта мог бы ўцячы [пасля змены ўлады]. Спадзяюся, што ў нас з’явяцца такiя iнiцыятывы, я сам бы ў iх папрацаваў, якiя будуць пры змене ўлады, як на зонах кажуць, «бадзёрыць» былых супрацоунiкаў, якiя захочуць кудысьцi з’ехаць, працаўладкавацца ў iншым горадзе. Знаходзiць iх i казаць: «Вы нiкуды не ўцячэце ад нас, ёсць суд, будзем з вамi разбiрацца.

Я асабiста рабiў бы такую гучную кампанiю, што калi чалавек нешта тварыў, то каб працадаўца ведаў, што ў яго працуе вось такое ч*о, якi раней займаўся неблагавiднымi справамi i тапiў за Лукашэнка. Вельмi iстотна данесцi да ўсiх, што яны рабiлi. На шчасце, такая магчымасць iснуе.

Вы ведаеце, якiя былi складаныя адносiны ў салдат нямецкага рэйха, калi iх дзецi даведалiся, кiм яны былi. I ў вас таксама, сiлавiкi, такое будзе, калi вашы дзецi даведаюцца, што вы рабiлi на Акрэсцiна, як вы забiвалi Ашурка, як вы таскалi па казематам нi ў чым не вiнаватых людзей, як вы катавалi Калеснiкаву, Шарэнду-Панасюк, жанчын кiдалi ў карцары. Думаеце, што гэта знiкне i ўсё? Не, нiколi не знiкне.

Я глядзеў фiльм пра хунту Пiначэта, як яны забiвалi ў Чылi жыхароў. Тады не было вiдэакамер. I вось праз 25 гадоў iх знайшлi, усiх пакаралi. I тое самае будзе з вамi [беларускiмi сiлавiкамi]. Спынiцеся, служыце добра, утрымлiвайце свае семьi, але не парушайце закон, не рабiце злачынстваў супраць чалавека.

Гэты фашысцкаму рэжыму засталося нядоўга. Можа год, можа два, можа пять, да няхай дзесяць. Но ён рухне. А вы [сiлавiкi] яшчэ будзеце маладымi, у вас падрастуць дзецi, якiх вы кармiлi крывавымi грашыма. Яны скажуць: «Баця, да ты што, гэта праўда?» Я зраблю ўсё, каб пра вас не забылi. Вы столькi натварылi. Мы нiчога не забудзем.

Асуджаныя ў ПК №3 у пасёлку Віцьба, 2006 год. Фота: naviny.by

Чытайце таксама: «На Березовку приезжали омоновцы, их дразнили специально». История брестчанина, осужденного по делу о чучелах ОМОНа

— Як вы адчувалi падтрымку беларусаў, калi былi за кратамi?

— Лукашысты так узялiся за салiдарнасць, таму што гэта вялiкая рэч. Калi там табе прыходзяць перадачы, грашовыя пераводы, лicты, паштоўкi, гэта цудоўна, гэта натхняе. То бок ты сядзiш, табе пiшуць знаёмыя, незнаёмыя, гэта так акрыляе.

Я нiколi не забуду лiст, якi мне напiсала адна дзяўчына: «Сяргей, калi вы жылi у Берасцi, балатавалiся ў дэпутаты, я вучылася ў школе, сачыла за вашымi дзеяннямi. Вы так змагалiся з чыноўнiкамi, мiлiцыянтамi, што я вырашыла стаць юрыстам. Вы мяне навучылi любiць Радзiму». Мяне тады на слязу прабiла. Я падумаў, што нездарма пражыў жыццё, раз чалавека навучыў любiць Радзiму. Гэта натхняе вельмi монца.

— За кратамi вы схуднелi на 27 кг. Чаму гэта здарылася? Дрэнна кармiлi? Былi перажываннi?

— Я думаю, што ў тым лiку i перажываннi. Нас кармiлi вельмi дрэнна. Мне пашанцавала, таму што я, не пераступаючы праз сябе, атрымлiваў пасылкi. Гэта iстотная рэч для выжывання, калi ў цябе ёсць салка, цукеркi, печыва, гарбата, кава, нешта iншае. Самае галоўнае, што ты можаш падсiлкавацца, дадаць нешта. Напрыклад, кашы там — проста жэсць. Але калi ты дадаеш да яе абрыкосiк, якi табе даслалi, сухафрукты, iзюм, то каша ўжо зусiм iншая. Яе тады можна есцi.

Бульба там таксама дрэнная. Яны робяць з яе дранiкi, каб не было бачна гнiлi. Там былi пяльменi, але iх мала. Супы больш-меньш нармалёвыя, но ўсё роўна гэтым харчавацца без пасылак вельмi цяжка. I таму там вельмi шмат схуднелых людзей. Iм нiкто не дапамагае, у iх няма родных. Яны вельмi дрэнна сiлкуюцца.

— Нядаўна стала вядома, што ў Сцяпана Латыпава цынга. Гэта жах, што у беларускiх турмах чалавек можа захварэць цынгой. Латыпава працягваюць катаваць?

— Латыпаў вельмi годны, смелы. Мне шкада, што ён не атрымлiвае пасылак. Я не чуў, каб у нас была цынга, дзе я сядзеў. Усюды ўсё па-рознаму. На зоне ўсё залежыць ад «хозяйкi» [начальнiка калонii]. Як «хозяйка» рулiць, такiя будуць i ўмовы. То бок ты можаш прыехаць з адной зоны на другую i здзiвiцца, таму што там будзе цалкам усё па-iншаму. Я вельмi спачуваю спадару Латыпаву.

— Як яшчэ у турмах катуюць беларусаў?

— У тых месцах, дзе я сядзеў, брэсцкi IЧУ, Валадарка, Магiлёў, там паўсюль дрэннае святло. Яно ўскосным бокам уплывае на зрок. Мне чамусьцi падаецца, што гэта зроблена адмыслова. Гэта ж нiхто не робiць наўмысна, так? Проста бракуе святла, нiхто не вiнаваты. Мне падаецца, што гэта так накiравана, каб адмыслова людзям псаваць зрок. Тое самае ў спальнях у папраўчай калонii №3. Там гараць тэхнiчныя лямпы. Яны нiбыта светлыя, але ад iх таксама баляць вочы. Гэта таксама дрэнна.

Як ваша здароўе? Як сябе адчувалi, калi выйшлi на волю?

— Мне вельмi пашанцавала. Лёс турэмны мой склаўся так, што я вельмi мала сядзеў, 2,5 гады — гэта не тэрмiн. Мяне не прэсавалi, не пераследвалi так, каб было вельмi дрэнна. Пасля таго, як аднойчы «газануў» у ПК №3, я трапiў у карцэр на цэлы месяц. «Газануў», таму што «жоўтабiрачнiкам» не давалi вiдэасувязi, званкоў. У нас была размова з адным з начальнiкаў, ён сказаў: «Калi ты будзеш цiха сядзець, то я цябе не буду чапаць». Пасля месяца ў карцэры я вырашыў, што больш не вывязу, мне такiх прыгод больш не трэба. Я спакойна сядзеў, чытаў кнiжкi, вывучаў замежную мову.

Я ўжо сталы чалавек. У мяне крыху стан суставаў пагоршыўся, зрок, вядома, пагоршыўся, зубы, але гэта так, не вельмi сур’ёзна. Але цалкам, дзякуй Богу, я не магу нi на што наракаць. То бок я адтуль не выйшаў хворым. Не было хваробы, якая з’явiлась у мяне там цi вельмi моцна абвастрылася. Суставы — цярпiма. Зрок — тут нiчога не зробiш.

— У Берасцi пасля вызвалення да лекараў звярталiся?

— Не, не звяртаўся. Я праходзiў медагляд перад працаўладкаваннем. Усё было добра. Я паразмаўляў па сваiх вынiках: лекары сказалi, што для мяне, як для мужчыны 51 года, усё больш-меньш добра.

Сяргей Пятрухін з даведкай аб вызваленні з ПК №3 каля Віцебску. Асабісты архіў Сяргея Пятрухіна

Чытайце таксама: «Цинга? Это как увидеть живого динозавра на улице». Что известно о болезни, которой заболел политзаключенный Латыпов

Avtor1

Share
Published by
Avtor1

Recent Posts

«Автобус будет Брест — Стамбул — Варшава». Как в чатах обсуждают возможное закрытие погранперехода «Брест — Тересполь»

В приграничных чатах не особо верят в закрытие всех погранпереходов на границе Польши с Беларусью,…

53 минуты ago

Тихая роскошь: нашли в Бресте квартиру в стиле old money. Она как будто из другой эпохи

Квартира с высокими потолками и дизайнерским ремонтом находится в самом сердце города и напоминает жилье…

8 часов ago

«С автобуса сняли на беседу, автобус отправили без нее». Что пишут в чатах о задержаниях на границе Беларуси с ЕС

В основном силовики допрашивают на границе людей, которые участвовали в 2020 году в протестах. Но…

9 часов ago

Павел Латушко: Китай заставит Лукашенко прекратить гибридную войну против Польши?

Повлияет ли ультиматум Варшавы на дальнейший ход гибридной войны?

18 часов ago

В Жабинке нашли землю для нового микрорайона, задержали брестчанина: что произошло в Бресте и области 24 июня

А Полина Шарендо-Панасюк с начала года 70 дней провела в штрафном изоляторе. Подробности этих и…

20 часов ago

«Не по душе людям мусор выбрасывать цивилизованно»: брестские пропагандисты обвинили в стихийных свалках самих жителей

ГосСМИ никак не отпускает резонансная тема мусора в Бресте. Недовольных называют нытиками. Журналист BGmedia почитал…

22 часа ago