Categories: Общество

«Беларусы, ці пасадзілі вы ўжо картоплю?» Як аграгарадок Валішча ў Threads зладзіў бульбяную пераклічку па ўсёй краіне

Жыхары Пінскага раёну Брэсцкай вобласці паказалі ў Threads, як яны пасадзілі бульбу, — і нечакана запусцілі сапраўдную пераклічку па ўсёй Беларусі.

Share

Палессе заўсёды славілася сваёй працавітасцю і раннімі ўраджаямі. Гэтай вясной жыхары аграгарадка Валішча, што ў Пінскім раёне, вырашылі не чакаць майскіх святаў і ўжо вывелі тэхніку ў поле. 

 

Посмотреть в Threads

 

Сваімі поспехамі яны падзяліліся ў Threads: «Беларусы, ці пасадзілі вы ўжо картоплю? Мы на Палессі так».

Гэтае простае пытанне стала сапраўдным дэтанатарам. У каментарыях пачалася маштабная перапіска: ад Гродна да Полацка, ад Віцебска да Гомеля. Беларусы пачалі мерацца надвор’ем, тэхналогіямі пасадкі і нават веданнем сартоў.

То, что вы читаете и смотрите в сети, касается только вас. Никто не должен подглядывать за вашим экраном и считать ваши лайки. Включайте Bglobal VPN — будьте невидимы для любых систем слежки. Оставайтесь в безопасности.

Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь 

Чытайце таксама: Брестская область — среди лидеров: сколько автомобилей приходится на 1000 жителей в Беларуси

Палессе ўжо ў полі

На Піншчыне, мяркуючы па адказах, многія справіліся з пасадкай раней за іншых.

  • «Мы на Піншчыне дзве тыдні як пасадзілі — ужо першыя ўзышлі. Сёння пасеяла агуркі ў грунт, праўда пад плёнку».
  • «Зроблена. Таксама бульбу сёння закапалі».

На Гарадзеншчыне меркаванні падзяліліся. Адны ўжо «закапалі» сарты «Маніфест» і «Скарб», а іншыя скардзяцца на холад: «У нас яшчэ замаразкі кожную раніцу, якая пасадка!»

Скрыншот з Threads.

Поўнач і цэнтр: «Яшчэ марозы»

Чым далей на поўнач, тым больш асцярожнасці.

  • «Ранавата. Яшчэ месцамі замаразкі па глебе. Віцебская вобласць».
  • «У нас на Докшыччыне яшчэ тыдні два чакаць трэба, бо ўначы -3 сёння было».
  • «Не раней за другую дэкаду траўня… У халоднай зямлі з тае бульбы ўсё адно нічога не будзе».

Хтосьці пісаў пра -1, хтосьці нават пра -7 уначы. Людзі не хочуць паўтарэння сітуацыі, калі раннюю бульбу «пабіла» холадам.

«У 9.05 ужо было пасаджана!»

Былі і кароткія справаздачы:

  • «У 9.05 ужо было пасаджана!»
  • «У нашай вёсцы амаль усе ўжо пасадзілі».
  • «Мінская вобласць — пакуль толькі падрыхтоўчыя працы».

Хтосьці толькі «адну бараздзёнку праверыць тэхніку», а хтосьці ўжо паставіў кропку ў вясновых клопатах.

Скрыншот з Threads.

Хто не садзіць — купляе

Не абышлося і без гумару. Некаторыя беларусы шчыра прызналіся, што «бульбяная ліхаманка» іх не закранула. Знайшліся і тыя, хто напісаў проста: «Не, мы купляем у краме», «Не, спадзяемся есці вашу», «Да дзеда не паехаў…».

Для часткі беларусаў агарод даўно перастаў быць неабходнасцю. Але для многіх у рэгіёнах бульба па-ранейшаму застаецца асновай хатняй эканоміі.

Трохі настальгіі

Размова нечакана выйшла за межы агратэмы.

«О вы з Валішча? Мая вёска Вулька-Лаўская, амаль каля вас)»

А далей — успаміны: «У нас у Валішчы раней было шмат моладзі, кожны вечар улетку выходзілі гуляць, клуб працаваў… а зараз, на жаль, ужо такога няма».

Допіс пра бульбу стаў нагодай паразважаць пра жыццё вёскі — пра тое, як яна змяняецца і паступова губляе моладзь.

Бульба як індыкатар краіны

На першы погляд — звычайная вясновая размова. Але за ёй значна больш.

Пасадка бульбы ў Беларусі — гэта не проста агратэхнічная справа. Гэта традыцыя, звычка разлічваць на сябе, спосаб падстрахавацца на зіму.

І пакуль у вялікіх гарадах абмяркоўваюць кошты і эканоміку, у аграгарадках вырашаюць канкрэтнае пытанне: калі зямля дастаткова прагрэецца, каб «бульба пайшла».

Пераклічка з Валішча паказала простую рэч: Беларусь па-ранейшаму жыве па надвор’і і па зямлі. А пытанне «пасадзілі ці не?» аб’ядноўвае людзей мацней, чым любыя афіцыйныя навіны.

Чытайце таксама: Гродзенцы распавялі, куды лепш не ўладкоўвацца на працу

Recent Posts

«Когда все уже на работе»: новые поезда Молодечно — Минск вызвали вопросы у пассажиров

Беларуская железная дорога добавила два скоростных поезда между Молодечно и Минском. Но расписание вызвало у…

19.09.2026

«Дапамога адпавядала пратаколу». Улады адказалі мінчанцы, якая паскардзілася на цяжкія роды ў 5-м радзільным доме

Мінчанка Ганна заявіла, што ёй адмовілі ў кесаравым сячэнні і груба з ёй абыходзіліся падчас…

19.09.2026

Бывший начальник Ганцевичского РОВД ушел из психдиспансера. Его нашли только на следующий день

Виталий Кулешов руководил районной милицией во время протестов 2020 года и лично участвовал в задержании…

18.09.2026

Людзі-сцягі са Слуцка, савецкая сімволіка і перакрыты горад. Як святкавалі 17 верасня ў Дзяржынску

На праўладным свяце людзей апранулі ў колеры дзяржаўнага сцяга, дасталі савецкую сімволіку, а ў самім…

18.09.2026

«Жаль, теперь как в пустыне живем». В Южном спилили взрослые деревья, а брестчане снова спорят о логике вырубки

Деревья убрали во дворе на Гвардейской после того, как одно из них упало на автомобили.…

18.09.2026

Беларуские вузы начали закупать нары. Что происходит?

Гомельский университет имени Франциска Скорины закупает семь двухъярусных нар для укрытия гражданской обороны. Похожие закупки…

18.09.2026