Categories: Общество

«Файна дзяўчына» ў какошніку: як новыя шкарпэткі з Бреста абярнуліся культурным скандалам

Брэсцкі панчохны камбінат апынуўся ў цэнтры ўвагі: новыя шкарпэткі з надпісам «Файна дзяўчына» замест захаплення выклікалі хвалю крытыкі ў беларускім сегменце Threads. I вось чаму.

Share

Дызайн новых жаночых шкарпэтак з надпісам «Файна дзяўчына» выклікаў сапраўдную буру ў беларускім сегменце Threads. Замест пахвалы за прасоўванне беларускай мовы — абвінавачанні ў культурнай недакладнасці, моўных памылках і нават у плагіяце.

Новыя жаночыя шкарпэткі з надпісам «Файна дзяўчына» ад Брэсцкага панчохнага камбіната. Фота: Threads, Брэсцкі панчохны камбінат.

На афіцыйным сайце прадпрыемства ёсць апісанне выраба.

«Падаўжаныя шкарпэткі з надпісамі на беларускай мове — новае папаўненне калекцыі #мова. Ідэальны выбар для тых, хто цэніць арыгінальны стыль і яркія аксэсуары».

Але пакупнікі заўважылі адразу некалькі праблем: у слове «файна» — памылка, а какошнік — традыцыйны элемент рускага, а не беларускага строю. 

Больш за тое, малюнак належыць ілюстратарцы з Краснадара — Яне Антонавай. Сама мастачка пацвердзіла адной з карыстальніц Threads, што гэта яе дызайн. Па ўсёй верагоднасці, яго выкарысталі без яе дазволу.

«@born2beyana8 пацвердзіла, што гэта ейная праца і гэта плагіят», — напісала адна з карыстальніц Threads у каментары пад пастом пра шкарпэткі.

Вось якія малюнкі на старонке Яны Антонавай ў Instagram.

У сетцы абмяркоўвалі ўсё — ад няўдалага стылю да пытання культурнай ідэнтычнасці.

  • «Файная дзяўчына не можа быць у какошніку».
    «Руская прыгажуня на беларускіх шкарпэтках — нейкая дзікасць».
  • «Усё б нічога, калі б не какошнік. Паглядзець бы на таго дызайнера, што сатварыў такое….абыякае — рабое».
  • «Вось, калі руская мова цалкам паглынае беларускую прастору, такая прастора становіцца рускай, бо какошнік успрымаецца як частка беларускай культуры, якая насамрэч расійская. Так адбываецца культурная асіміляцыя».
  • «Апошнім часам нешта прасоўваюць гэтыя какошнікі і прасоўваюць… Гэта не наша культура!».

Читайте также: Скандал в Могилеве: кондуктор выгнала школьника из троллейбуса, руководство встало на ее сторону

Карыстальнікі Threads таксама заўважылі, што ў беларускай мове правільна будзе «файнАЯ дзяўчына», а сканчэнне  «файнА» хутчэй украінскае.

  • «А ўвогуле такія канчаткі «файнА дзяўчына», а не «файнАЯ дзяўчына» могуць быць, мне здаецца, ва ўкраінскай мове. Таму ўсё наблыталі ».
  • «Украінскія канчаткі словаў, расейскі какошнік на шкарпэтках беларускае фірмы🫠».
  • «Дзве касы — ўжо не дзяўчына (да шлюбу завівалі толькі адну касу). Калі какошнік, то таксама не дзяўчына (девушка/барышня — или как там в русском языке), «файна» — адказвае на пытанне «як?», калi «якая?», то «файнаЯ». Пра ружу ў зубах ды памяло зусім маўчу… Хрэнь несусветная, адразу зразумела што ў галаве таго, хто гэта зрабіў».
  • «Ну, навошта гэтыя какашнікі беларусам? І «файна» гэта па-украінські. Сорамна павінна быць фабрыцы🥴».

Некаторыя, праўда, паставіліся да сітуацыі з гумарам:

«8 балаў за намаганні, 4 — за выкананне».

Нагадаем, у Брэсце ўжо была гісторыя з какошнікам. І ўсё ў тым жа Threads. Тады 25-гадовая Аліза з Брэста рабіла какошнікі і не разумела, чаму ў Беларусі на іх няма попыту. Яе спроба знайсці кліентаў праз сацсеткі абярнулася хваляй хэйту.

Читайте также: Пенсионеры выступают против строительства детского сада в Бресте. Депутат-силовик назвал их жертвами манипуляций

Recent Posts

У Слуцку завяршыўся сезон пакосу, але некаторыя тэрыторыі так і не дачакаліся касілак

У Слуцку сезон пакосу травы завяршыўся 1 кастрычніка, але на некаторых участках горада яе так…

02.10.2026

«Лапши навешал!» Как пинчане комментируют заявления председателя горисполкома на встрече со СМИ и блогерами

После прежних обещаний завершить ремонт путепровода на Солнечной до конца года нынешние слова о проектной…

02.10.2026

Беларуских студенток обязали заполнить анкету о внешности, семье и соцсетях. Отказавшихся требуют отдельно перечислять

Анкету проводят в рамках проекта «Портрет беларуской женщины». Отказавшихся от участия требуют отдельно перечислять и…

02.10.2026

«Захотелось выругаться матом!» Брестчане критикуют установку заборов возле парковок на улице Медицинской

Парковку возле областной больницы расширили после нескольких лет обещаний. Но новые заборы уже вызвали недовольство…

02.10.2026

«Пажадана» нават бацькам: у БрДТУ студэнтаў просяць падпісвацца на Telegram-канал прафкома

У БрДТУ студэнтаў абавязваюць падпісвацца на Telegram-канал прафкома, а бацькам такую падпіску называюць «пажаданай».

02.10.2026

«Еще и золотой краской выделили, достопримечательность». У жителей Орши есть вопросы к новому «отелю» с бюстом Ленина

Rosa Ventorum разместился в бывшем здании военного штаба. Номера стоят от 60 рублей, но больше…

02.10.2026