Жыхары Баранавічаў жартуюць пра новы асфальт на вул. Тэльмана. Падчас язды аўтамабілі літаральна хістае, а дарога нагадвае гульню «Пазнай мелодыю».
Працоўныя кладуць асфальт
У Баранавічах на вуліцы Тэльмана яшчэ год таму выклалі свежы асфальт. Але, зыходзячы з меркаванняў людзей, ягоная якасць пакідае жадаць лепшага.
Чытайце таксама: Чарговая паказуха: у Слуцку здымалі свежы асфальт, каб раскласці яго па новых метках
Як вынікае з інфармацыі мясцовай газеты «Наш край», новы асфальт на вуліцы Тэльмана паклалі яшчэ ў ліпені 2024 года. З дарогі здымалі старое пакрыццё, каб пакласці новае. Аднак вынік задаволіў далёка не ўсіх. Многія жыхары ў сацсетках пачалі жартаваць з якасці асфальту: па іх словах, падчас язды аўтамабілі моцна хістае ў розныя бакі, а дарога нагадвае гульню «Пазнай мелодыю».
@_kck_troya_ #фермер ♬ In Da Club — 50 Cent
Адна з жыхарак горада падзялілася відэа, на якім яна танчыць пад такт песні 50 Cent – In Da Club: рытм кампазіцыі супадае з ямамі на дарозе. Вось што самі гараджане напісалі ў сацсетках пад гэтым забаўным ролікам:
Гэта не першы падобны выпадак у горадзе. Раней жыхары Баранавічаў таксама скардзіліся на якасць асфальту на вуліцы Казакова. Паводле іх слоў, пакрыццё хоць і выглядае роўным і акуратным, але каля двара ўтварае глыбокі роў і, што важна, зусім не мае бардзюра. Тады меркаванні гараджан падзяліліся: адны казалі, што «лепш такое пакрыццё, чым ніякае», іншыя ж лічылі, што яно няякаснае і хутка пачне разбурацца.
Чытайце таксама: В одном из частных секторов в Барановичах дорожники положили асфальт с «нюансом»
Случчане абмяркоўваюць, чаму ў горадзе з большым насельніцтвам умовы для дзяцей горшыя, чым у невялікім…
Конфликт в риторике чиновников фактически исчез: вместо недовольных жителей появились «активные помощники», участвующие в процессе.
На фоне жорсткіх заяў уладаў пра «падрыхтоўку да вайны» ў Магілёве выставілі на аўкцыён бамбасховішча.…
У Беларусі ўпершыню дольшчыкі падалі калектыўны пазоў супраць забудоўшчыка. Прычына — шматлікія праблемы ў «Мінск-свеце»,…
Жительница одной из 20-этажек не скрывает радости, что власти взялись за благоустройство ее дома. Брестчане…
У каледжах і ВНУ Магілёўшчыны правялі ідэалагічныя сустрэчы пра «экстрэмізм». Студэнтаў знаёмілі з законамі і…