Categories: Общество

Якая ялінка з абласных цэнтраў больш за ўсё спадабалася беларусам? Вынікі новага апытання

У новым грамадскім апытанні пранялі ўдзел больш за 26 тыс. чалавек. Брэсцкая ялінка ў рэйтынгу пакуль займае пачэснае першае месца.

Share

Першы інфармацыйны канал прапанаваў сваім падпісантам у Telegram-канале паўдзельнічаць у грамадскім апытанні і вызначыць, якая навагодняя ялінка з абласных цэнтраў выглядае найпрыгажэйшай. Па стане на 23 снежня 2025 года, 13:00 па CET, у галасаванні прынялі ўдзел больш за 26 тысяч чалавек.

Чытайце таксама: «Впечатление, что обл и горисполком для себя мероприятие делали»: как Брест встретил открытие елки на площади Ленина

На дадзены момант ялінка з Берасця ўзначальвае рэйтынг. За яе прагаласавалі 27% удзельнікаў апытання. Ялінка з Гомеля ідзе следам і ўпэўнена канкурыруе з берасцейскай — яна набрала 25% галасоў.

Ялінка з Брэста. Фота: NEWS.BY
Ялінка ў Гомелі. Фота: NEWS.BY

Амаль аднолькавыя вынікі паказалі ялінкі з Горадні і Мінска: за іх аддалі свае галасы 15% і 14% адпаведна.

Ялінка ў Горадні. Фота: NEWS.BY
Мінская ялінка. Фота: NEWS.BY

Найменшую падтрымку атрымалі ялінкі з Віцебска і Магілёва — за іх прагаласавалі ўсяго 11% і 8% удзельнікаў апытання.

Ялінка ў Віцебску. Фота: NEWS.BY
Ялінка ў Магілёве.  Фота: NEWS.BY

Нагадаем, што і сярод саміх берасцейцаў меркаванні наконт навагодняй ялінкі раздзяліліся. Адны лічаць яе сучаснай і вельмі прыгожай, іншыя ж крытыкуюць за «штучнасць», адзначаючы, што пластыкавы конус — гэта не сапраўдная ялінка і не можа ёю лічыцца.

Апытанне будзе працягвацца да 30 снежня. У ім усё яшчэ магчыма прыняць удзел.

Вынікі апытання па стане на 23.12.2025

Чытайце таксама: Майбахуфер в Берлине вошла в топ-10 самых крутых улиц мира. Почему по ней стоит прогуляться

Recent Posts

«Волшебный тредс сработал»: как история с лососем из «Гиппо» неожиданно закончилась извинениями и заменой товара

Беларуска пожаловалась на лосось из «Гиппо» — и получила замену и извинения. История стала редким…

25.03.2026

Сливал «на мороз»: в Пинске водитель попался на краже дизеля

Житель Пинска за месяц вывез с предприятия топлива на тысячи рублей. Теперь ему грозит до…

25.03.2026

В Слуцке после громкого открытия за миллионы пожаловались на неработающую КТ

Жительница Слуцка заявила, что новый кабинет КТ и обновленная реанимация, открытые с участием чиновников, до…

25.03.2026

«Покажите уже им книжку какую с технологиями»: брестчане возмущены качеством асфальтирования улицы Ломоносова в городе

Чиновники похвастались асфальтированием улицы на Киевке с долевым участием жителей. Но фотографии процесса вызвали вопросы…

25.03.2026

Студэнт БДЭУ, адлічаны за відэа ў TikTok, збіраецца падаваць скаргу ў суд

Беларус, якога адлічылі з універсітэта пасля відэа з лінейкі, не змог дамагчыся перагляду рашэння і…

24.03.2026

Конфискация после выбора совести: жилье бывшего судьи из Пинска выставили на торги

Квартира Алексея Пацко оценена ниже рынка и продается принудительно. Все из-за того, что он отказался…

24.03.2026