Categories: Общество

Жыхара Івацэвічаў выгналі са школы за смажанкі: «Я ім больш макулатуру не здам!»

Мужчына хацеў купіць сыну смажанкі ў школьнай сталоўцы, але сутыкнуўся з забаронамі і абурэннем адміністрацыі.

Share

Жыхар Івацэвічаў выклаў ў TikTok відэа, дзе расказаў, як яго выганялі са школы. Паводле яго слоў, ён чакаў сына і вырашыў зайсці ў сталоўку, каб што-небудзь купіць малому. Паказаў дакументы ахоўніку, той занатаваў яго дадзеныя і прапусціў у сталоўку, дзе мужчына ўзяў дзве смажанкі.

«Тут выбягае нейкая жанчына, не прадставілася і распачала гістэрыку: «Хто ён такі, хто яго сюды пусціў, туды-сюды, па школе рух забаронены», ледзьве таго ахоўніка з працы не выгнала. Я кажу: «Цішэй, цішэй, куды вас нясе, супакойцеся, не нервуйцеся, я проста зайшоў дзіцёнку купіць смажанкі. У вас забаронена хадзіць – дык павесьце абвестку, на ўсю школу, што забаронена, АМАП пастаўце побач, з сабакамі! Адкуль я ведаў! Мяне ахоўнік пусціў! Не паглядзець, нічога — ў школу не пускаюць, толькі на вуліцы чакай дзіцёнка», – паскардзіўся ён.

Сітуацыю ён назваў «трызненнем сівой кабылы» і сказаў, што наступным разам запатрабуе ў адміністрацыі школы закон, дзе будзе прапісана – чаму ён мусіць здаваць макулатуру ў школу. «Дзе мне браць тую макулатуру?», – задаецца пытаннем мужчына.

У Беларусі з году ў год «паляпшаюць бяспеку» у школах. Насамрэч бацькам усё складаней трапіць нават у будынак школы. З 1 верасня 2025 году бацькі могуць наведаць школу «толькі па папярэдняй дамоўленасці з адміністрацыяй і педагогамі, напрыклад, каб даведацца пра сваё дзіця ці вырашыць пытанні, звязаныя з яго вучобай».

Каментатары падтрымалі яго.

  • «Раз нельга ў школу – то маёй нагі бы там не было, і ніякіх пабораў на рамонты, фіранкі і вокны!».
  • «У наш час школьныя дзверы былі заўсёды адчыненыя, і ніякіх ахоўнікаў не было, здаецца, школы не таму пачалі вучыць, раз ахова патрэбная?»
  • «Я неяк бачыў, як людзі прынеслі макулатуру ў школу, а іх не пусцілі, таму што ў іх не было пашпартоў».
  • «У чым заключаецца бяспека – бацькоў не пускаць? І чаму бацькам нельга прыйсці ў школу, гэта сакрэтны будынак? Можна ж пропускі бацькам выдаць. Па розуме трэба ўсё рабіць, а не кідацца на людзей з гістэрыкамі».
  • «Для гэтага і забіраюць тэлефоны – даказаць нічога немагчыма, а зайсці нельга».

Чытаць таксама: «Мы так ходили — и вы терпите»: видео из Новогрудка вызвало бурю комментариев

Recent Posts

«Фарш ці вада?»: Беларуска абурылася прадукцыяй «Пятрухі»

Жанчына, што набыла прадукцыю ад айчыннага вытворцы, сцвярджае, што ў набытым фаршы курыцы амаль 200…

11.04.2026

Дом с историей за $130 тысяч. В центре Пинска продают памятник архитектуры с условием сохранения исторического облика

На пешеходной улице Пинска выставили на торги здание до 1917 года. Цена вопроса — 379…

11.04.2026

«Навошта плаціць за сабаку, калі з ім нельга ў транспарт?» Беларусы абураюцца правіламі перавозкі жывёл

Уладальнікі сабак скардзяцца на жорсткія абмежаванні ў транспарце. BGmedia разабралася, што кажа на гэта закон…

11.04.2026

Ловушка для иностранных туристов: почему поездка в Беларусь может стоить свободы

Иностранцы рискуют получить многолетние тюремные сроки по абсурдным обвинениям и стать ценными заложниками для политических…

10.04.2026

Брестская область готовится к войне? Зачем местные райисполкомы массово скупают сотни бронежилетов

Абсолютным рекордсменом стал Березовский райисполком, заказавший сразу 800 бронежилетов на сумму 1,34 миллиона рублей.

10.04.2026

Мінск застаецца без зялёных зон? У сталіцы ўсё часцей скардзяцца на масавыя вырубкі дрэваў

Жыхары Мінска ўсё часцей сутыкаюцца з вырубкай дрэваў у дварах і лясах. Людзі скардзяцца на…

10.04.2026