Categories: Общество

Зубная бяда ў Хойніках: каб вырваць зуб, трэба дачакацца чацвярга

Мясцовыя жыхары наракаюць: у горадзе з 18 тысячамі чалавек няма стаматолага-хірурга. Дапамогу можна атрымаць толькі раз на тыдзень.

Share

Хойніцкі і Брагінскі раёны — найбольш пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Там востра стаіць пытанне атрымання кваліфікаванай медыцынскай дапамогі. Да Гомеля ехаць далёка — больш за 100 кіламетраў, на месцы ж не хапае вузкіх спецыялістаў. І не толькі вузкіх.

У Хойніках і раёне з насельніцтвам 18 тысяч чалавек няма свайго хірурга-стаматолага, прычым доўгі час. На сайце раённага шпіталя яшчэ ў сакавіку зьявілася абвестка, што для «аказання спецыялізаванай стаматалагічнай дапамогі па чацвяргах прыязджае лекар хірург-стаматолаг». Ён прымае з 8 да 14 гадзін, без перапынку на абед.

Жыхары Хойнікаў вельмі спадзяваліся, што жнівеньскі «прызыў» маладых лекараў зменіць сітуацыю, але так і не атрымалі для сваіх патрэб хірурга-стаматолага.

У жніўні ў медыцынскія ўстановы прыйшлі новыя лекары. Брагінскі раённы шпіталь папоўніўся 19 медыкамі, з якіх 9 лекараў, Хойнікі атрымалі 15 медыцынскіх работнікаў.

Не ўсе мясцовыя засталіся задаволеныя сітуацыяй з доступам да медыцыны. Людзі наракаюць у тым ліку на «старых» лекараў, якія «выжываюць» новенькіх.

«У Брагіне працавала па адпрацоўцы маладая лекар, педыятр, якая паставіла дакладны дыягназ майму сыну і дала добрыя рэкамендацыі па лячэнню. Яе «з“елі». Трымайцеся, вам будзе нялёгка сярод гэтага змяінага кубла», — напісала мясцовая жыхарка.

«Гэта вельмі добра, што шпіталь папоўніўся лекарамі. Але неўролага няма, эндакрынолага няма, у якіх нашы людзі маюць патрэбу. Навошта браць пяць педыятраў, лепш бы эндакрынолага запрасілі», — наракаюць мясцовыя.

Эндакрынолаг вельмі патрэбны людзям, таму што пасля аварыі на ЧАЭС многія жыхары Хойніцкага і Брагінскага раёну маюць праблемы са шчытападобнай залозай.

Іншыя каментары мясцовых жыхароў:

  • «У Хойніках трэба разагнаць усю рэгістратуру, у якой няма медыцынскай адукацыі. Пазванілі па пытаннях у рэгістратуру, ніхто нічога не ведае, «званіце ў кабінет лекару», мы ўсё ў лекара ўдакладнілі, прыехалі, а рэгістратура з ганарлівым выглядам кажа — а чаго вы прыехалі, маглі бы па факсу запыт накіраваць. Надта шмат пра сябе думаюць, дазваніцца немагчыма, мы ўжо скардзіліся галоўнаму лекару».
  • «Адчыніце радзільню ў Хойніках, зубных лекараў няма, чакаем!».
  • «У Хойніках няма каму зубы рваць, прыязджае лекар па чацвяргах з іншага гораду».
  • «Як быў бардак, так і застанецца, нікому мы не патрэбныя».
  • «Як не прыеду — талонаў няма і калідоры пустыя».
  • «Цяжка прыйсці ў шпіталь нават з дзіцём да году, пакуль рот не адкрыеш — ніхто працаваць не будзе».
  • «Лепш бы ў Хойніках зьявіўся такі спецыяліст, як хірург-стаматолаг».
  • «Патрэбны эндакрынолаг, шмат людзей з хваробамі шчытападобнай залозы, у мяне хранічная хвароба і я нікому не патрэбная».

Чытаць таксама: Рожениц везут из Хойников — в Речицу, из Вилейки — в Молодечно. По всей Беларуси закрываются роддомы

Recent Posts

«Пажадана» нават бацькам: у БрДТУ студэнтаў просяць падпісвацца на Telegram-канал прафкома

У БрДТУ студэнтаў абавязваюць падпісвацца на Telegram-канал прафкома, а бацькам такую падпіску называюць «пажаданай».

02.10.2026

«Еще и золотой краской выделили, достопримечательность». У жителей Орши есть вопросы к новому «отелю» с бюстом Ленина

Rosa Ventorum разместился в бывшем здании военного штаба. Номера стоят от 60 рублей, но больше…

02.10.2026

«Пустырей в округе полно, стройте там». Землю с мини-рынком на Вульке снова выставили на аукцион

«Входной билет» на этот участок в августе обошелся «Бетонному улею» более чем в 13,2 млн…

02.10.2026

Брестчанин придумал схему для провоза через границу трех собак и кота. Животных нашли на трассе М1 по дороге в Россию

Животных из Польши ввезли в Беларусь без декларирования, а затем спрятали в фургоне. Их общую…

02.10.2026

В Смолевичах начали строить ЖК «Улыбка». Жители уже спорят, каким станет район

В Чернице стартовало строительство нового жилого комплекса «Улыбка» на 300 квартир. Но будущие перемены уже…

02.10.2026

«Паказуха, калі адным словам». Беларус проехал 75 км по веломаршруту Барановичского лесхоза и рассказал, что увидел

Маршрут проходит через Гать, родник Тхоровка, Лесную и Павлиново. Главные проблемы — навигация, состояние дорог…

02.10.2026