Categories: Культура

У культурным цэнтры «Грунтоўня» прайшла бясплатная ярмарка

Мерапрыемства, якое грунтоўцы арганізавалі сумесна з валанцёрамі Брэсцкага экалагічнага інфармацыйнага цэнтра, прайшло ў суботу 30 лістапада.

Share

Менавіта ў гэты дзень адзначаецца Сусветны дзень без пакупак — дзень пратэсту супраць культуры спажывецтва. «Напярэдадні Новага года людзі сыходзяць з розуму на распродажах, калі купляюць рэчы, якія ім не патрэбныя. Мы вырашылі паказаць альтэрнатыву. Людзі могуць не толькі купляць і прадаваць, але і мяняцца рэчамі», — расказала валанцёр экалагічнага інфармацыйнага цэнтра Вікторыя Мурашка.

На фрымаркеце можна было знайсці жаночае і дзіцячае адзенне (мужчынскае чамусьці было абмежавана двума-трыма рэчамі), кнігі, мяккія цацкі, упрыгожванні для валасоў і шмат-шмат усялякай усячыны. Для Брэсцкага экалагічнага інфармацыйнага цэнтра такое мерапрыемства — першая спроба, але праводзіць яго плануюць і далей.

Стаў фрымаркет і першым мерапрыемствам, якое праводзілася на новай культурнай пляцоўцы. «Гэта своеасаблівы анонс перед афіцыйным адкрыццём нашага культурнага цэнтра», — адзначыў дырэктар установы «Грунт будучыні» Юрый Сальнікаў.

У далейшым на новай пляцоўцы плануюць праводзіць мерапрыемствы, якія звязаныя с беларускай культурай і мовай. Пачынаюць грунтоўцы не з нуля. З іх дзейнасцю можна было пазнаёміцца ў межах грамадскай кампаніі «Берасце старадаўняе», этна-клуба «Зюзя-club». Сваімі прапановамі з прадстаўнікамі культурнага цэнтра можа падзяліцца любы берасцеец. «Мы запрашаем для супрацоўніцтва моладзевыя ініцыятывы. У нас ёсць ідэі, памяшканне і некаторыя адпрацаваныя працэсы і схемы, таму мы можам дапамагчы арганізаваць амаль любое мерапрыемства», — падкрэсліў Юрый Сальнікаў.

Падрыхтоўка пляцоўкі заняла амаль месяц. У памяшканні перарабілі сцяну для таго, каб праводзіць кінапрагляды. «Круціць» плануюць як беларускамоўныя фільмы, так і ленты, якія тычацца Беларусі, яе сучаснасці, моладзі і г. д.

Старанна выбіралі лагатып. «Ён уяўляе сабой кампіляцыю з двух арнаментальных сымбаляў. Гэта продкі і зямля, — растлумачыў Юрый. — Зямля тая, на якой мы жывем, дзеля якой мы жывем. Продкі — напамін аб тым, як людзі жылі раней, гэта натхненне, якое можна ўжываць у сённяшняй працы. Мы абвясцілі конкурс на лепшы лагатып, які выйграў Андрэй Масько».

Культурны цэнтр знаходзіцца па адрасе вул. Дзяржынскага, 14. Часы працы «Грунтоўні»: з серады па пятніцу — 17.00 — 21.00, у суботу і нядзелю — 15.00 — 21.00. «У гэты час можна прыходзіць, прапаноўваць свае ідэі і такім чыным ладзіць сумесна нейкія мерапрыемствы. Дзяліцца сваімі думкамі можа кожны берасцеец, — падкрэсліў Юрый. — Але прыарытэт будзе аддавацца тым ініцыятывам, якія накіраваны на падтрыманне культуры і мовы».

Recent Posts

«В Беларуси запретили собирать березовый сок?»: Минлесхоз ответил на вирусную новость

В соцсетях разошлась новость о запрете на сбор березового сока. В Минлесхозе заявили, что это…

21.03.2026

В Брестской области началась заготовка березового сока — где можно его собирать

В Брестской области стартовал сезон березового сока. Лесхозы начали заготовку, а жители уже делятся первыми…

21.03.2026

«Нет моей ивы… Какой-то обрубок». Пост брестчанки вызвал споры, правильно ли коммунальщики обрезают деревья

Во дворе брестчанки от ивы остался «обрубок». Как выяснилось, не только она возмущена тем, как…

20.03.2026

Бабруйчанка паскардзілася на смецце ў TikTok — яго неўзабаве прыбралі

Жыхарка Бабруйска заўважыла перапоўненую сметніцу ў адным з раёнаў горада. Усё змянілася пасля публікацыі роліка…

20.03.2026

«Почему выезд из страны стоит 25 долларов?» Беларусы раскритиковали заявления чиновников в пункте пропуска «Брест»

Глава МИД заявил, что брестчанину легче сесть на чартерный самолет и улететь на восток, чем…

20.03.2026

Lidbeer отменен: как главный фестиваль Лиды тихо сошел на нет

Организаторы сообщили об отмене Lidbeer-2026. Фанаты в шоке: многие уверены — история культового фестиваля подошла…

20.03.2026