Categories: Новости

«Набрала толькі дзесяць літраў, адно расчараванне». Беларусы рынуліся па грыбы

У многіх рэгіёнах Беларусі восеньскі грыбны сезон так і не пачаўся — у лесе суха. Але апенькі парадавалі пад Мінскам, Гомелем і на Віцебшчыне.

Share

Восень — час у лес, па грыбы. Але сапраўдны сезон у многіх раёнах Беларусі так і не наступіў — суха. Грыбнікі наракаюць у адмысловых групах на адсутнасць дажджу і зайздросцяць тым, хто выхваляецца поўнымі вёдрамі і кошыкамі грыбоў. У безумоўных лідарах цяпер апенькі. Імі «завалены» усе грыбныя суполкі.

«Пад Мінскам пашлі апенькі», — хваляцца грыбнікі ў групе. Іншыя пішуць больш дакладную лакацыю — добрыя зборы апенек пад Лагойскам, Азярышчам і Калодзішчамі — «усё ў апеньках, сядзяць на сухіх бярозах». Задаволены зборам грыбнік апублікаваў фота, дзе ён ляжыць сярод некалькіх вядзёр апенек, і падпісаў: «Апенькавы рай. Калодзішчы».

«Апенькі выстралілі паміж Гомелем і Рэчыцай. Шчэрбаўка адарыла багатым ураджаем, нягледзячы на суш, не чакаў», — уражаны грыбнік.

У Барысаўскім раёне — слабыя зборы. «Лісічкі зніклі, знайшоў некалькі курачак, пару махавікоў, баравічок, два падасінавікі — і гэта ўсё. Вельмі патрэбны дождж і лес ажыве, а пакуль там няма чаго рабіць», — не хавае расчаравання жыхар Барысаўскага раёну.

У Баранавіцкім раёне мясцовая жыхарка набрала лісічак, у Шумілінскім раёне мясцовыя набралі апенек. Грыбнікі даволі жадныя да дароў лесу. «Сённяшняя паездка па апенькі — адно суцэльнае расчараванне. Ледзь сабрала 10 літраў. Гомельскі раён», — дала справаздачу грыбніца.

Пад Лепелем зьявіліся чорныя грузды, але ёсць нюанс. «Чорныя грузды расчаравалі — амаль усе чарвівыя, нават малыя. Знайшла жменьку жоўтых — чыстыя. Па баравіках — зусім бяда, адзінкавыя выпадкі. Пакуль дажджу не будзе — у лесе рабіць няма чаго», — скардзіцца жыхарка Лепеля.

Яе «калега па грыбах» піша, што мала знайсці, мала вынесці з лесу 3 вядры апенек — самае цікавае пачынаецца дома. Грыбы перабраць, прамыць, зварыць, замарынаваць, замарозіць, пакінуць на смажанне.

У кожным выпадку цяпер грыбнікі найбольш патрабуюць і чакаюць дажджу.

Чытайце таксама: Тэст. Шампіньёны ці пячýрыцы? Апяты ці апéнькі? Як гучаць на беларускай мове назвы вядомых грыбоў беларускага лесу?

Recent Posts

Пасля скаргі на кіраўніцтва Слуцкай ЦРБ да жанчыны прыйшлі супрацоўнікі КДБ

Жыхарка Слуцка сцвярджае, што пасля яе заяваў пра смерць бацькі і скаргаў на кіраўніцтва бальніцы…

19.03.2026

«Дзе логіка?»: Жыхар Чэрыкава паказаў, у што ператварыўся новы тратуар

Каля Чэрыкаўскай ЦРБ камунальнікі пакалалі новую плітку ў тэрмін. Аднак ягоная якасць не задаволіла мясцовага…

19.03.2026

«Выйшла пагуляць, а парку ўжо амаль няма»: у парку «Мядзвежына» заўважылі вырубку дрэваў

Мінчанка апублікавала відэа, у якім паказала парадзелы лесапарк у Фрунзенскім раёне сталіцы. Дрэвы вырубаюць не…

18.03.2026

Брестские чиновники рассказали, что ждет Тришинское кладбище. Про повреждение памятников на субботнике промолчали

В ЖКХ Бреста заявили, что вырезают деревья, которые «негативно влияют как на функциональность, так и…

18.03.2026

Весенние палы выходят из-под контроля: пожары уже уничтожают дома и угрожают деревням

Весенние выжигания травы снова приводят к ЧП: огонь распространяется из-за ветра, страдают дома и леса.…

18.03.2026

«Ничего толком купить нельзя». Жители деревни Загорское уже год не дают покоя чиновникам, требуя решить их проблемы

В небольшом населенном пункте накопилось сразу несколько критических проблем — от перебоев с базовыми услугами…

18.03.2026