Жанчына з Расеі, што стварае дызайн для новай чарачнай у Мінску, наўпрост сутыкнулася з забаронай «няправільных колераў» у Беларусі пры стварэнні меню.
Дызайн меню чарачнай, які не прынялі. Выява створана з дапамогай нейрасеткі ChatGPT
Дызайнерка пад нікам vilya_design, што родам з Башкартастана, расказала ў сваім профілі Threads пра нечаканую сітуацыю, з якой сутыкнулася падчас стварэння меню для новай чарачнай у Мінску.
Чытайце таксама: «Файна дзяўчына» ў какошніку: як новыя шкарпэткі з Бреста абярнуліся культурным скандалам
Спачатку яна аформіла вокладку ў бел-чырвона-белых колерах з беларускім арнаментам. Аднак, паводле слоў дызайнеркі, заказчыкі не прынялі працу менавіта з-за гэтага спалучэння колераў, таму ёй давялося перарабляць дызайн.
Жанчына падзялілася сваім здзіўленнем: «А вы ведалі, што ў Беларусі нельга выкарыстоўваць спалучэнне чырвона-белага? За гэта штрафуюць і нават даюць адміністрацыйны арышт. Раблю меню для чарачнай у Мінску, і вокладку не прынялі па гэтай прычыне. Вырашыла пачытаць, у чым справа, і афігела», — напісала яна.
Важна адзначыць, што дызайнерка вырашыла аформіць меню чарачнай на расейскай мове — і гэта не спадабалася частцы беларусаў. У каментарах людзі актыўна выказвалі незадаволенасць і крытыку, не заўсёды стрымліваючы эмоцыі.
Але больш за ўсё пытанняў сярод беларусаў выклікалі самі назіранні жанчыны. На думку карыстальнікаў, яе здзіўленне выглядае недарэчна, бо пра гэтую забарону ў краіне ведаюць нават дзеці.
Некаторыя беларусы пажартавалі на гэтую тэму, параіўшы дызайнерцы дадаць на вокладку меню зялены колер, каб яе праца «дакладна прайшла праверку». Невядома, ці скарыстаецца яна такой парадай.
Чытайце таксама: У «Гіпа» з’явіліся цэннікі ў расейскіх рублях: сетка патлумачыла, што здарылася
Случчане зноў паказалі стан ракі Случ. Цяпер увагу звярнулі на ўчастак каля адзінага гарадскога пляжа,…
В Пинске в ночь на 27 июля отключили горячую воду из-за аварии. Горожане возмущены: ремонт…
Таможенный комитет оценил 138 денежных знаков в 1,6 тысячи рублей, но брестчане уверены: большинство купюр…
На Молодогвардейской появится небольшой продуктовый магазин с парковкой. Брестчане спорят в соцсетях, нужен ли городу…
Случчанка заявіла пра магчымую высечку бярозавага парку ў Танежыцах і сфатаграфавала тое, што адбываецца. Неўзабаве…
Первый туристический автобус в областном центре выехал на маршрут 26 июля. Однако, вместе с интересом…